Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"СІЛА ВЕРЫ":
МУСУЛЬМАНСКАЯ.

Адні з апошніх набыткаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі - ХАМАІЛЫ 19 стагоддзя з Ляхавічаў.

Адштурхнуліся ад падзеі і - паглядзелі на мусульманскія старадрукі і рукапісы шырэй.

У праекце "СІЛА ВЕРЫ" - візітаванні ў ЦНБ НАН Беларусі, Мінскую мячэць і Нацыянальную бібліятэку.

Дзякуй усім прадстаўнікам вышэйпералічаных устаноў за супрацоўніцтва і...

Глядзіце эфір ў 07.35 заўтра (суботу, 2 лістапада) на "БЕЛАРУСЬ-3".
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Лістапад — гэта месяц такі —
Паміж будучыняй і мінулым.
Зноў разлогі туга разгарнула,
Bee сіверам з ціхай ракі.
Голлем чорным ашчэрыўся сад
I застаўся сам-насам з залевай.
Лістапад,
лістапад,
лістапад
Над зямлёю плыве набалелай.
Хто пакаяўся?
Хто дараваў?
Хто душы сваёй вытрымаў
неруш?..
Лістапад. I заснула трава
У чаканні марозу і снегу."

( НАВУМ ГАЛЬПЯРОВІЧ )

Першае лістапада - перагарнулі...

Якім быў для ВАС гэты дзень ?!

Памятаеце ж прыкмету : як пачнеш - так увесь месяц пражывеш.
Спадзяемся на лепшае.

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Наша спрадвечнае свята,
Сумнае свята – Дзяды.
Чыста прыбраная хата,
Ціха глядзяць абразы.

Белы абрус вышываны,
Свечка гарыць на стале,
Стравы як след згатаваны,
Ды на вячэры не ўсе.

Дзе вы,любімыя душы?
Молімся ціха за вас,
Ваш супакой не парушым,
Вы завітайце да нас!

Дзякуем вам,дарагія,
Што гаравалі за нас,
Ды у гадзіны ліхія
Мелі праўдзівы адказ.

Ведалі праўду святую,
Бедна,ды годна жылі.
Дай Бог, і мы ахвяруем
Сэрцы для роднай зямлі…"

( УЛАДЗІМІР МІРОНЧЫК )

Дзяды...Святы дзень памяці сёння!

Дзіўна і рэдка так бывае, што сёлета яго разам,у адзін дзень адзначаюць і ўсходнія,і заходнія хрысціяне - ва ўсіх храмах Беларусі сёння моляцца аб спачылых.

А па-за храмаў - наведваюць людзі могілкі і родныя мясціны сваіх продкаў.А ўвечары - зладзім вячэру,і паставім пусты сталовы прыбор для тых, хто намі любімы, хто нябачна прысутнічае ў нашым жыцці.

Хочацца больш ведаць пра свой РОД і годна яго працягнуць.

З ціхім і вялікім святам, беларусы !

ДОБРАГА ДНЯ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава запрашае...
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ДОКШЫЦЫ. ВІЦЕБШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 2 лістапада.

Воблачна з праясненнямі.
☔️ У многіх раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).
Вецер паўночна-заходні, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 2..+ 8°з.

У Мінску:
невялікія кароткачасовыя дажджы,
магчымы мокры снег (верагоднасць ападкаў 60-70%).
Вецер паўночна-заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра
раніца +3..+ 5 ° з,
днём +4..+ 6 ° з,
увечары +1..+3°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

2 лістапада - Дзяды.

Традыцыйны дзень ушанавання душ продкаў. Звычайна людзі наведвалі могілкі, даглядалі пахаванні, пакідалі на іх пачастунак. Вяртаючыся дадому, заклікалі "дзядоў" сесці за памінальны стол. Абавязкова ставілі так званую Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.

У старыя часы былі такія прыкметы:
❄️калі на дрэвах іней, то ўраджай налета будзе кепскі;
🐺калі ваўкі выюць працягла, то хутка пахаладнее.

2 лістапада імяніны ў Аляксандра, Арцёма, Герасіма, Германа, Івана, Ірыны, Лявона, Міхала, Мікалая, Паўла, Пятра, Хведара.
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ПРА ПАМЯЦЬ АБ ПАМЕРЛЫХ...
1⃣
Было каля шостай гадзіны, і цемра ахінула ўсю зямлю аж да дзевятай гадзіны. Сонца зацьмілася, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне. І Іісус закрычаў моцным голасам: Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой. І, сказаўшы гэта, сканаў.

І вось чалавек, па імені Юзаф з Арыматэі, горада юдэйскага, дарадчык Вялікай Рады, чалавек добры і справядлівы, які не згаджаўся з яе пастановай і ўчынкамі, які чакаў Валадарства Божага, прыйшоў да Пілата і папрасіў цела Іісуса. І зняўшы Яго, захінуў у палатно і паклаў у высечанай магіле, у якой яшчэ ніхто не быў пахаваны.   
Лк 23, 44–46. 50. 52–53
👇