Матуля Беларусь
174 subscribers
29.4K photos
623 videos
1 file
2.81K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"СІЛА ВЕРЫ" : ПРАВАСЛАЎНАЯ.

Людзі вярнуліся ў храм... Сталі будавацца новыя і адраджацца старадаўнія цэрквы і манастыры... Выхоўвалася новае пакаленне беларускіх святароў, якія неслі служэнне на сваёй зямлі...

Гэта і шмат іншага ў адраджэнні Царквы на нашай зямлі адбылося з 1989 года, калі быў створаны Беларускі Экзархат.

Пагаворым пра падзею і пра цяперашні шлях беларускага праваслаўя з уладыкам Веніямінам, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Паглядзіце праект "СІЛА ВЕРЫ" у пятніцу (16.40) і суботу (08.00) на т/к "БЕЛАРУСЬ-3".
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"СІЛА ВЕРЫ" - РАЗАМ з ЦАРКВОЙ.

35 гадоў Беларускаму Экзархату і 10 гадоў з ім поплеч крочыць тэлепраект Белтэлерадыёкампаніі "СІЛА ВЕРЫ".

Асабіста : вельмі кранальны і, адначасова, адказны шлях.
Сотні праграм, сустрэч, інтэрв'ю па ўсёй краіне. Мы не на словах - знутры ведаем, як жыве наша Царква !

Дзякуй усім, хто супрацоўнічае на агульную карысць !

І - невялікая фотападборка, у якую ўвайшла толькі "кропля з мора", але... Гэта добрая памяць !
НАША ВЕРА.
ВЯРТАННЕ КАШТОЎНАСЦЯЎ.

Беларускія ўлады пасля здабыцця Рэспублікай незалежнасці сфарміравалі спецыяльную камісію, якая займаецца пытаннямі вяртання страчаных каштоўнасцяў.

Генеральная пракуратура Беларусі прапанавала правесці рэвізію для таго, каб выявіць страчаныя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны культурныя каштоўнасці, паведамілі ў прэс-службе ведамства. Дадзеная праца была арганізавана ў рамках дзейнасці Камісіі пры Савеце Міністраў па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі.

Вынікам сумеснай працы розных ведамстваў стаў дадатковы спіс, у які ўваходзяць 694 прадмета культуры.

"Адна з галоўных каштоўнасцяў Беларусі-крыж Еўфрасінні Полацкай, выраблены ў 1161 годзе майстрам Лазарам Богшам, быў вывезены ў ваенныя гады з тэрыторыі краіны і не знойдзены дагэтуль", – канстатавалі ў Генпракуратуры.


Крыніца інфармацыі
#SputnikБеларусь
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ і
СУПАКАЕННЯ БЛІЗКІМ.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Што кропля ў параўнанні з бязмежнай безданню, то сапраўднае жыццё ў параўнанні з будучыняй."

Іаан Златавусты
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

"Кніжнае царства" "Вярніце мяне ў кніжку» !

Аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры запрашае дзяцей 2-4 гадоў і іх бацькоў наведаць чарговы занятак клуба» Кніжнае царства " ў новым фармаце.

Занятак будзе прысвечаны кнізе Цьеры Робберехт "Вярніце мяне ў кніжку".

*Гучнае чытанне кнігі Цьеры Робберехт " Вярніце мяне ў кніжку»
* абмеркаванне кнігі
* міні экскурсія
* майстар-клас

Дзеці змогуць пашырыць свой кругагляд, атрымаць навыкі зносін і магчымасць для развіцця гаворкі.

Чакаем Вас па адрасе: г. Мінск, вул. Гікала, 4 (Аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры).

24 кастрычніка ў 11.00

#БібліятэкаПушкіна
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДА ШКОЛЬНЫХ КАНІКУЛ...

Музей "Беларуская хатка" запрашае школьнікаў у восеньскія канікулы

Адмысловая праграма на 27 кастрычніка - но3 лістапада:

1. Экскурсія "У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў" па пастаяннай экспазіцыі музея.
2. Музейна-педагагічны занятак "Сам зраблю батлеечную ляльку".
3. Паказ батлеечных інтэрмедый.


Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. "Інстытут культуры").
Калі Радзіма спяваецца

У гродзенскім кніжным выдавецтве «ЛітАРы» пабачыў свет зборнік песень «Родная зямля» на словы Людмілы Кебіч, музыка Ірыны Траццяк.

Чытаць далей: https://www.oo-spb.by/index.php?id=6185
НАШЫ ВЫДАННІ.
"РОДНАЕ СЛОВА" : ЛІСТАПАДАЎСКАЕ...

На здымку з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – героі лістападаўскага нумара “Роднага слова”. Юбілеі Язэпа Семяжона, Міхася Лынькова і Максіма Лужаніна прыпадаюць на апошні месяц восені.

Сярод эксклюзіўных матэрыялаў нумара – першапублікацыя ліста Максіма Лужаніна да Язэпа Семяжона ад 23 снежня 1957 г. Ліст прысвечаны кнізе “Шатландская слава”славутага Роберта Бёрнса, якая толькі выйшла па-беларуску ў перакладзе Семяжона:
“Знайшоўся сучаснік, паэт, які расказаў нам аб Шатландыі нашай моваю, зірнуўшы беларускім вокам на людзей, землі і воды далёкага краю і палюбіўшы іх. І ад гэтага Бёрнс стаў яшчэ бліжэйшы…”

Чытайце артыкул старшага навуковага супрацоўніка навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ганны Кляноўскай і іншых аўтараў, якія звяртаюцца да творчасці сёлетніх пісьменнікаў-юбіляраў, у лістападаўскім нумары.


#РоднаеСлова
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
МУЗЕЙ БАГДАНОВІЧА ЗАПРАШАЕ...

Чаму менавіта Мадона🤱стала адным з самых важных вобразаў-сімвалаў для Максіма Багдановіча ?
Якой жанчыне Максім паказаў свае першыя дзіцячыя вершы па-беларуску? Каму падарыў цацку, якая цяпер жыве ў нашым музеі? Хто з’яўляецца “Зоркай-Венерай” Максіма Багдановіча?

На гэтыя і іншыя пытанні Вы атрымаецце адказ, калі наведаецце 18 кастрычніка а 19-ай гадзіне лекцыю “Мадоны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, якая адбудзецца ў межах тыдня бацькоўскай любові

Мадона – найвышэйшы ідэал Максіма Багдановіча. Трапяткой і пяшчотнай, ласкава-трывожлівай у сваёй любові да дзіцяці паўстае гэты хрысціянскі вобраз у паэзіі беларускага класіка. Ён адлюстраваны ў цыклах “Вянка” – “Мадоны”, “Каханне і смерць” і іншых творах.

Лекцыя пазнаёміць слухачоў з любоўнай лірыкай Максіма Багдановіча і з жанчынамі, якія былі побач з маладым паэтам на працягу яго кароткага жыццёвага шляху...

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г. Мінск.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

"ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ РАРЫТЭІАЎ". БУКВАР.

Беларускі буквар
у нацыянальнай і сусветнай прасторы.
Алесь Суша.

Кніга серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» прысвечана гісторыі Буквара на беларускіх землях.

Буквар — гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый.

Праз яго - юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры.

Гісторыя беларускага Буквара налічвае больш за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры.

У наш час беларускія Буквары зберагаюцца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Полыпчы, Літвы, Аатвіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.

#АкадэмКніга
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

КРАЯЗНАЎЧАЯ ЛІТАРАТУРА.

"Да родных вытокаў.
У дапамогу краязнаўцу."
С.Б.Холеў.


У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

Няшмат асобнікаў !

#АкадэмКніга
БЕЛАРУСКІ  ЦЫТАТНІК.
ЯКУБ КОЛАС.
🎙Госць радыё "Культура" – дырэктар Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ІГАР КАПЫЛОЎ.

Тэмы гутаркі:

◽️ Нацыянальны атлас Беларусі – візітоўка сучаснай краіны;
◽️ Лексічны атлас беларускіх народных гаворак – плён шматгадовай дзейнасці вучоных;
◽️ Удзел беларусаў у міжнароднай канферэнцыі ў Арменіі;
◽️ Вучоныя інстытута – лаўрэаты Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці»;
◽️ Юбілей Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2 лістапада).

Далучайцеся да размовы ТУТ
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.

РЭГІЯНАЛЬНАЯ АБРАДНАСЦЬ : ГРОДЗЕНШЧЫНА.

Кастрычнік…ураджай сабраны, руплівыя гаспадары рыхтуюцца да зімы. І хоць дні становяцца ўсё карацей і карацей, але вольных хвілін для баўлення часу ў моладзі толькі прыбаўляецца.
А ў многіх сем’ях чакаюць сватоў, бо надыходзіць час вяселляў, якія звычайна ладзяцца пасля Пакроваў (14 кастрычніка).

У рамках абласнога даследчага праекта
“Выяўленне і адраджэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны” творчымі калектывамі Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Лідскага, Свіслацкага раёнаў адроджаны традыцыі Вяселляў Панямоння з захаваннем мясцовага дыялекту, абрадавай атрыбутыкі, традыцыйных страў, касцюмаў і інш.).


Дарэчы, падрабязней пазнаёміцца з асаблівасцямі святкавання народных святаў, абрадаў, звычаяў, рытуалаў Гродзеншчыны магчыма з дапамогай інтэрактыўнай карты “Абрады і традыцыі Гродзеншчыны” на сайце ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” https://gromc.by/.

#НаталляРамановіч