Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ВЕРА.
УРАТАВАНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ.

Трыццаць ікон з "чырвоных кутоў" беларускіх хат - у экспазіцыі, што размясцілася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Гэтыя абразы належаць фондам мясцовага абьяднанага музея.

Святы Мікалай, Святая Тройца, Багародзіца з Немаўля-Хрыстом... Рарытэты 19 стагоддзя ў свой час маглі быць вывезеныя за мяжу - як канфіскат іх вярнулі з мытні...

Цяпер духоўныя рэліквіі даступныя ўсім : прыходзьце, глядзіце, звяртайцеся да святых лікаў...

Фота #МАТУЛЯ

P.S.
Дзякуймо : вось літаральна дакранулася да намоленага вякамі абраза...
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн."

( МАЛІТВА НА СОН )

І лепшага не зробіш, як паклічаш добрага Анёла - і сабе, і людзям папрасіць спакойнай ночы, бестурботнага адпачынку, салодкага сна...

Без залішняга - проста кажу :

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !

Спадзяюся, ВАША субота прайшла паспяхова і радасна ?!)

Да заўтра...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
1⃣
"Мне сніўся сёння ранак вераснёўскі,
Нібы баяна спеўны гукарад…
У рукі сшытак узяла вучнёўскі,
Ўзяла яго, як трыццаць год назад.

У памяці ўсплыло да болю дарагое,
Святое, чым жыла я ўсе гады.
Даўно саспела рунь, пасеяная мною,
Мой першы выпускнік ужо немалады.

Цяпло душы сваёй на ўсіх дзяліла,
Ўсе моры, акіяны разам праплылі.
А выпраўляючы у свет, заўжды маліла
Знайсці сябе, каб не згубіцца на зямлі.

Мне сніўся сёння вераснёўскі ранак,
І сон мне той утойваць не з рукі:
Бо на высокі родны школьны ганак
Мне клалі кветкі ўсе выпускнікі."

   ( ЗІНАІДА ГАСЦІЛОВІЧ )
👇
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
2⃣
Ад аднаго мудрага святара днямі пачула : "Ваенныя, медыкі, настаўнікі і святары - гэта людзі СЛУЖЭННЯ ! Яны сабе не належаць" ... Сапраўды, у такіх прафесіях  людзі не працуюць, яны ЖЫВУЦЬ сваёй справай, інакш - не атрымаецца ! Таму, для сённяшняга вітання я і падабрала яскравы верш. У ім - пра тое, што настаўніцтва гэта і дзень, і ноч. Гэта праца, якая сніцца - значыць настолькі, "з каранямі" ўваходзіць у лёс, што не адпускае Чалавека...Сведчу : так і ёсць, бо шмат маіх блізкіх - настаўнікі. Людзі, якія аддалі сябе дзецям. Аддалі больш, чым свой час і веды, але - здароўе, сілы, пачуцці, сваю любоў... Я ў дзяцінстве гуляла "у настаўніка", пераймаючы маму. А сёння - павіншую яе і яна ўзгадае лепшыя гады свайго жыцця !

Са святам, дарагія нашы НАСТАЎНІКІ !
Хай то цяпло і шчырасць, якія ВЫ аддаеце дзецям не знікне дарма. Хай вучні радуюць. А ў ВАША жыццё вяртаецца бумерангам святло і дабрыня.

ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️!
Віншуйце настаўнікаў )

На фота : мама са сваім вучням...
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 6 кастрычніка.

☁️ Хмарна.
На большай частцы тэрыторыі дажджы.
☔️ ☔️ ☔️ Месцамі,
а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах моцныя дажджы.
🌬 Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны,
💨 па ўсходняй палове парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 8..+14°з, па паўднёвым усходзе да + 18°С.

Па Мінску:
☁️ хмарна.
☔️ Часам дажджы (верагоднасць ападкаў 80-90%).
Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны.
Тэмпература паветра:
раніцай +7..+ 9 ° з,
днём +9..+11 ° з,
увечары +8..+10 ° з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

6 кастрычніка - Іраідзін дзень.

Звязаны з памяццю аб святой пакутніцы Іраіды Александрыйскай.Святая Іраіда Александрыйская жыла ў III стагоддзі і была пакутніцай, пацярпелай за хрысціянскую веру ў эпоху ганенняў.

Дзень яе памяці ў народным календары быў звязаны з чаканнем пераменаў у надвор'і і пачаткам падрыхтоўкі да зімы. На Іраідзін дзень у сялян заканчваліся працы ў полі. Было прынята чыніць дахі дамоў і даставаць цёплую вопратку. Жанчыны часта збіраліся разам для рукадзелля: пралі, шылі, вышывалі.

У гэты дзень у гонар печнікоў пяклі абрадавыя пірагі-налівушкі – аладкі з жытняй мукі з бульбай. Адварвалі бульбу, таўклі яе, змешвалі з яйкам і малаком, а потым налівалі таўчонку на сырую аладку. Такія пірагі сімвалізавалі працу печніка.

Былі такія прыкметы:
🌳калі шмат жалудоў упала з дуба, то налета будзе добры ўраджай зерня;
💨калі дзень туманны, то наступны год будзе ўраджайным.

6 кастрычніка - імяніны ў Андрэя, Івана, Інакенція, Іраіды, Мікалая, Раісы.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."


Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

НАСТАЎНІЦТВА ХРЫСТОВА.
1⃣
Прызначыў Бог семдзесят двух вучняў і паслаў іх па двое ў кожны горад.І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае,а работнікаў мала,таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.

Ідзіце,вось Я пасылаю вас,як ягнят сярод ваўкоў.Не бярыце ні машны,ні торбы,ні сандаляў,і ў дарозе нікога не вітайце.У які дом увойдзеце,спачатку кажыце:спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою,то на ім спачне ваш спакой.Калі ж не,то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце,што ў іх ёсць, бо работнік заслугоўвае платы сваёй.Не пераходзьце з дому ў дом.

І калі прыйдзеце ў які горад,і прымуць вас, ешце,што вам пададуць.І аздараўляйце ў ім хворых,і кажыце: наблізілася да вас Валадарства Божае.Калі прыйдзеце ў які горад,і не прымуць вас,то выйдзіце на яго вуліцы і скажыце:нават пыл горада вашага,які прыліп да ног нашых,атрасаем; аднак ведайце,што наблізілася да вас Валадарства Божае.Кажу вам,што Садоме ў дзень той будзе лепш,чым гораду таму. Лк 10, 1–12
👇