Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БРЭСЦКІ КАРАВАЙ.

У Брэсце на "Дажынках-2024" сёння абіраюць пераможцу абласнога конкурса караваяў.

Восем раёнаў-удзельнікаў !
А ВАМ чый хлебчык падабаецца 😉🍞🌞 ?!
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ХЛЕБНЫЯ ПРЫКМЕТЫ.

ЛАПАТА ХЛЕБНАЯ.
1⃣
Яе сімвалічны сэнс найперш выяўляецца ў рытуалах “перапякання дзіцяці”, калі хворае дзіця на ёй “содзіцца” на хвілінку ў печ. У аснову гэтага дзеяння закладзеныя ўяўленні аб сімвалічнай тоеснасці чалеснікаў печы і мацярынскага ўлоння.
Дзіця як бы вяртаецца назад у чэрава маці, каб нарадзіцца зноў “новым” і здаровым. Адыгрывае ролю і зварот у дадзеных рытуалах да свету продкаў і чароўнай прыроды агню.

У кантэксце вяселля сімволіка хлебная лапата непасрэдна судачыняецца з сімволікай каравая і таму выяўляе ідэі багацця і ўраджаю, шлюбу і культу продкаў, ідэі самога роду; належнае месца займае і фалічная метафарычнасць хлебнай лапаты ў сваім семантычным полі захоўвае і тыя агульныя рысы, што аб’ядноўваюць яе з іншымі прадметамі пячнога начыння. Напрыклад, яе выкідвалі на вуліцу дзеля абароны ад граду.

Крыніца: https://rv-blr.com
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ХЛЕБНЫЯ ПРЫКМЕТЫ.

ЛАПАТА ХЛЕБНАЯ.
2⃣
Хлебная лапата — адзін з абавязковых атрыбутаў сялянскага жыцця, пры непасрэдным удзеле якога выпякалі хлеб. У традыцыйнай культуры славян даволі часта выкарыстоўвалася ў розных абрадавых кантэкстах і мела адпаведныя абрадавыя функцыі. Так, самым актыўным чынам хлебную лапату ўключалі ў абрад выпякання вясельнага каравая.

На Піншчыне перад тым як пасадзіць каравай у печ, хросная маці злёгку ўдарала хлебнай лапатай усіх, хто прысутнічаў у хаце, “каб шчасце було”. Пасля таго як каравай дастануць з печы, яна ж тройчы стукала хлебнай лапатай па першай бэльцы, якая знаходзілася на столі ў непасрэднай блізкасці ад печы.
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ХЛЕБНЫЯ ПРЫКМЕТЫ.

ЛАПАТА ХЛЕБНАЯ.
3⃣
Дзяўчына, якая ніяк не магла выйсці замуж, выхоплівала лапату з рук хроснай і выбягала на вуліцу. Лічылася, калі яна першым сустрэне мужчыну, то хутка выйдзе замуж, калі жанчыну — яе мары ў гэтым годзе не здзейсняцца.

На Берасцейшчыне хлебнай лапатай бабы стараліся дакрануцца да хроснага бацькі, які сядзеў у час выпякання вясельнага каравая на покуце.
Кожная з прысутных падыходзіла да хроснага, “біла” яго хлебнай лапатай і пасыпала мукой. Пасля таго як вясельны каравай вымуць з печы, хросны бацька ставіў хлебную лапату ў чырвоны кут, дзе яна знаходзілася тры дні.


Каб карова “прыйшла з цяляткам”, то перш, чым адправіць да быка, яе тройчы “перакрыжоўвалі” (злёгку білі па спіне) хлебнай лапатай.
Хлебную лапату забаранялася выкарыстоўваць не па прызначэнні. Лічылася, той, хто парушыць гэтае правіла, будзе хварэць, дзеці перастануць расці, хлеб перастане падымацца, і такой лапатай у далейшым карыстацца было нельга.

Крыніца: https://www.ng.by
МАТУЛІНА КУХНЯ.
"ВОСТРАНЬКІ" ХЛЕБ.

Зараз,калі няма вясковай,ёсць і на гарадскіх кухнях хлебапечы...Такім чынам, робім хлебчык сабе самі - прапаную хлеб са спецыямі !

Складнікі :

1 кг мукі вышэйшага гатунку
25 г.дрожджаў
2 ч. л.солі
2-3 ст.вады
1 арт. л. 9% - г.воцату
вострыя прыправы (фенхель і кмен)


Прыгатаванне :

Ваду для цеста падцяпліць,уліць воцат і дадаць соль.Усыпаць вострыя прыправы і муку.

Мясіць цеста доўга і старанна.Дзякуючы гэтаму цеста насыціцца кіслародам і будзе пышнае.Мясіце датуль, пакуль цеста перастане прыліпаць да рук,але рабіць яго вельмі тугім не варта.Пакладзеце цеста ў міску,накрыйце ручніком і пастаўце на гадзіны 1.5 ў цёпло.

Падзяліце цеста на дзве часткі і надайце ім круглую форму, пакладзеце у цёплую бляху (форму для хлеба), пастаўце ў цяпло яшчэ на 50 мін..Цеста неабходна ставіць у разагрэтую духоўку.

Выпякайце хлеб на моцным агні першыя 15 хвілін,затым трохі паменшыце і запякайце яшчэ 50 хвілін.У канцы выпечкі хлеб можна вышмараваць ўзбітым бялком.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️!
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ХУДЗЕЦЬ ?!
ДЗЕВЯЦЬ ПРАДУКТАЎ...

ПРАЦЯГ 👇

Мінус 4 кг у месяц, але без намёку на голад!

Ёсць і худнець – мара кожнай жанчыны. Вакол столькі розных прысмакаў, якія так і вабяць сваім водарам і смакам ! На жаль, з часам багаты прыём ежы прыводзіць да зусім непажаданых складак на целе. Але жорсткія дыеты і абмежаванні ў ежы псуюць настрой і негатыўна адбіваюцца на нашым здароўе.

Вось парады спецыялістаў : што трэба ёсць, каб заставацца сытым, але не набіраць лішнюю вагу.

ПРАДУКТ ВОСЬМЫ. ЯБЛЫКІ.

Яблыкі валодаюць выдатнымі ўласцівасцямі спальваць тлуст. Дзякуючы свайму хімічнаму складу гэты від садавіны з'яўляецца актыўным забойцам тлушчаў у арганізме. Яблыкі ўтрымліваюць пекцін-раслінны поліцукрыд, які паляпшае перыстальтыку кішачніка і паскарае стрававальны працэс. Нізкакаларыйны перакус у выглядзе яблыка дапамагае з'есці меньш падчас асноўных прыёмаў ежы.

( ПРАЦЯГ БУДЗЕ...)
НАША ЗДАРОЎЕ.
ПЕЧАНЫЯ ЯБЛЫКІ.

Восеньскія дары, яблыкі - лепшыя сябры... кішачніка !

Запякайце !

Яны добрыя наяўнасцю актыўнага пекціну-растваральнай абалоніны, якая спрыяе здыманню запалення ў кішачніку і ачышчае арганізм ад зашлакоўвання.

Эфектыўны сарбент,паляпшае перыстальтыку.

Прадукт ўскосна дапамагае схуднець.

#ДасканалыАрганізм
Forwarded from Звязда
🩺👨🏻‍⚕️Медык назваў напой, які абараняе ад 17 відаў раку

Спецыяліст заявіў, што ўжыванне гэтага напою зніжае рызыку развіцця раку стрававода, страўніка, тоўстай кішкі, прадсталёвай залозы, гліабластомы, лімфомы і іншых відаў.

zviazda.by
НАША ЗДАРОЎЕ.
АНКАЛОГІЯ ГРУДЗЕЙ : STOP !

Рызыка-рэдуцыруючая хірургія прыводзіць да зніжэння лічбаў рызыкі рака малочнай залозы з высокіх (40-80 %) да агульнапапуляцыённых (10% і меньш), т.е. да ўзроўню чалавека без спадчыннага абцяжарвання.

Аб хірургічных аспектах прафілактычнай мастэктаміі распавёў загадчык лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамаммалогіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Антон Хораў.

https://medvestnik.by/konspektvracha/preventivnyj-udar-po-raku-molochnoj-zhelezy

#МедыцынскіВеснік
НАША ЗДАРОЎЕ.
КАСТРЫЧНІК - "РУЖОВЫ" МЕСЯЦ.
1⃣
У свеце стартаваў Месяц дасведчанасці аб раку малочнай залозы - ружовы, бо колер стужачкі, якую носяць мамалагічныя анка - менавіта такі...

Рак малочнай залозы - самы распаўсюджаны від раку на планеце : паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), штогод рэгіструецца каля 2,3 мільёна новых выпадкаў. Па колькасці смерцяў сярод жанчын гэтая разнавіднасць рака займае другое месца пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў.

З усіх рэгіёнаў планеты захворванне на рак малочнай залозы найбольш высокая ў ЗША і Заходняй Еўропе. Лічыцца, што рэзкае павелічэнне колькасці выпадкаў захворвання ў развітых краінах пасля 1970-х гадоў часткова выклікана змененым стылем жыцця насельніцтва: у сем'ях стала менш дзяцей, атэрміны груднога гадавання скараціліся. Рост колькасці анкалагічных хворых у свеце звязваюць таксама з павелічэннем колькасці пажылых людзей.
👇
НАША ЗДАРОЎЕ.
КАСТРЫЧНІК - "РУЖОВЫ" МЕСЯЦ.
2⃣
У 2021 годзе Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя запусціла глабальную ініцыятыву па барацьбе з ракам малочнай залозы. Яе галоўная мэта-зніжэнне ўзроўню штогадовай смяротнасці на 2,5 працэнта да 2040 года, што дапаможа выратаваць 2,5 мільёна жыццяў. У СААЗ лічаць, што дамагчыся гэтага можна дзякуючы трох асноўных напрамках дзейнасці: ранняму выяўленню, своечасовай дыягностыцы і комплексным лячэнні.

Месяц дасведчанасці аб раку малочнай залозы дае магчымасць усім зацікаўленым бакам прааналізаваць дасягнуты прагрэс,асэнсаваць і пацвердзіць абавязацельствы па барацьбе з гэтым захворваннем і пракласці шлях да вырашэння праблемы доступу да эфектыўных метадаў лячэння.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЧЫРВОНЫ КРЫЖ" : ДАБРАЧЫННАЯ КАМПАНІЯ.

З 1 кастрычніка па 5 снежня беларускі Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію "Ваша дапамога».

Па добрай традыцыі акцыя стартавала ў дзень сталых людзей. Яе галоўная мэта-дапамагчы пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, падапечнымі медыка-сацыяльнай службай Беларускага Чырвонага Крыжа «Дапамога».

Арганізацыя хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаецца гэтая частка насельніцтва, палепшыць якасць жыцця пажылых людзей, асабліва адзінокіх."

#ЧырвоныКрыж
НАША ЖЫЦЦЁ.
МУДРАЕ МЕРКАВАННЕ...

"Мы жывем у гэтым свеце таму, што не завяршылі сваю працу - спазнаць сябе....

І ў нас ёсць усяго два шляхі:
альбо ты паміраеш у ілюзіях, альбо ілюзіі паміраюць у табе..."


Псіхолаг #ЯўгенНаўмёнак
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ ДРЭВА.

З 1000-гадовай костачкі,якая згадваецца ў Бібліі,выгадавалі дрэва.

Вядома, што насенне было знойдзена ў 1980-х гадах у адной з пячор у Іўдзейскай пустыні.Яго радыевугляродны аналіз паказаў, што яно ўзнікла паміж 993 і 1202 гадамі нашай эры.Спецыялісты назвалі высадак "Шыбаеў" і ўсталявалі,што ён належыць да роду Commiphora.

Аналіз ДНК паказаў, што гэта расліна можа быць звязана з "іудзейскім бальзамам", які не раз згадваўся ў тэксце Бібліі.

@novnashgorod
НАША ВЕРА.
УРАТАВАНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ.

Трыццаць ікон з "чырвоных кутоў" беларускіх хат - у экспазіцыі, што размясцілася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Гэтыя абразы належаць фондам мясцовага абьяднанага музея.

Святы Мікалай, Святая Тройца, Багародзіца з Немаўля-Хрыстом... Рарытэты 19 стагоддзя ў свой час маглі быць вывезеныя за мяжу - як канфіскат іх вярнулі з мытні...

Цяпер духоўныя рэліквіі даступныя ўсім : прыходзьце, глядзіце, звяртайцеся да святых лікаў...

Фота #МАТУЛЯ

P.S.
Дзякуймо : вось літаральна дакранулася да намоленага вякамі абраза...