Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ТБ-ЗДЫМКІ.
"О, СПОРТ - ТЫ СВЕТ !"

ТУТ і ЗАРАЗ.

Наведалі гарадскую выставачную залу Жодзіна і пабачылі ТЫСЯЧЫ ❗️унікальных экспанатаў з жыцця футбалістаў-спартсменаў і балельшчыкаў !

"О, спорт - ты свет !"

Ёсць рарытэты ад 1941-ага !
Ёсць майкі і альбомы з аўтографамі слынных футбалістаў. Ёсць значкі і вымпелы з розных куткоў планеты. Часопісы, праграмкі матчаў, мячы і... самыя сапраўдныя кубкі-узнагароды !

Экспанаты для выставы прадаставілі жодзінскія калекцыянеры.

Запісалі інтэрв'ю з ветэранам футбола Віталем Кушалевым !

"ТАРПЕДА-БЕЛАЗ" руліць !

Зробім тэлесправаздачу...
Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ АСОБЫ.
ЮРЫЙ СМАЛЯКОЎ.
СПОРТ.

20 верасня 1941 г. нарадзіўся Юрый Смалякоў, беларускі спартсмен (фехтаванне на шпагах), майстра спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве (1968 г.), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве, чэмпіёна СССР у асабістым і камандным першынствах.

Нарадзіўся ў Варонежы ў сям'і ваеннага. У 1959 паступіў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры і спорта. Навучаўся фехтаванню ў Германа Бокуна. У 1963 годзе выйграў Чэмпіянат СССР, удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях Токіа-1964,дзе каманда з яго ўдзелам заняла 7 месца. Узяў срэбра на Алімпіядзе ў Мехіка (1968). У 1972 годзе завяршыў спартыўную кар'еру. Выкладаў у БДІФК, БНТУ.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
SPORT-КАМАНДА "ВЫТОКА".

"ЗАЛАТЫ" УЗРОСТ - СПАРТЫЎНЫЯ РЭКОРДЫ.

"Сёння каманда якія пражываюць у нашым пансіянаце прыняла ўдзел у восьмым этапе Малых Алімпійскіх гульняў, які прайшоў у пансіянаце "Крыніца".

Спаборнічалі ў сучасным відзе спорту-гульні ў боўлінг. Нягледзячы на шаноўны ўзрост нашых удзельнікаў, выступілі яны годна ! І вярнуліся не толькі з добрым настроем і морам станоўчых эмоцый, але і з дыпломам ! "

#МінскіСацыяльныПансіанат
#Выток
#Ждановічы
Forwarded from Звязда
Як сёння прайшла ў сталіцы акцыя «На працу на ровары»

Дадзеная акцыя нацэлена на папулярызацыю здаровага і экалагічнага ладу жыцця.

📸 Фотарэпартаж на zviazda.by
НАШЫ ДАТЫ.
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЧЫСЦІНІ.

20 верасня -
Сусветны Дзень Чысціні (World Cleanup Day).


Ідэя, якая змяняе свет, нарадзілася ў Эстоніі.

У 2008 годзе больш за 50 000 чалавек аб'ядналіся, каб ачысціць усю краіну, сабраўшы больш за 10 000 тон смецця ўсяго за пяць гадзін.

У той дзень нарадзіўся глабальны грамадзянскі рух, які распаўсюджваецца, як "зялёная хваля" па ўсім свеце. Ён захапіў людзей ідэяй:"адна краіна, адзін дзень".

З 2018 года Сусветны дзень уборкі аб'яднаў 197 краін і больш за 71 мільён добраахвотнікаў, якія імкнуцца стварыць больш чыстую планету.

Амаль у кожнага чалавека на гэтай планеце ёсць месца, якое яны называюць "домам", няхай гэта будзе падворак, вуліца альбо кватэра ў мегаполісе. Мы жывем у вёсках, гарадах, рэгіёнах, краінах і кантынентах, але ў чалавецтва ёсць толькі адна планета, якую мы можам назваць "домам".

Гэты дзень імкнецца стварыць зрух у бок лепшага кіравання нашымі рэсурсамі, натхняючы людзей на больш разумны выбар у галіне дызайну, вытворчасці і спажывання.
НАША ПРЫРОДА.
ЦАЦКІ ДЛЯ ЖЫВЁЛ.

МІНСКІ ЗААПАРК ЧАКАЕ...

🐯Кошкі любяць “паляваць”, нават калі жывуць у кватэрах, ці… заапарках.

Вялікія кошкі, якія жывуць у Мінскім заапарку – не выключэнне. Таму ім заўсёды патрэбныя плюшавыя “сябры”.

Заапарк зараз праводзіць акцыю і прымае плюшавых зайцоў, мядзведзеў ды іншых “жывёлаў” для сваіх гадаванцаў.

Прымаюцца вялікага памеру цацкі (ад 50 см).

Аддаць іх можна на службовым ўваходзе па вуліцы Убарэвіча з 9.00-19.00.

#МінскZooOfficial
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЖУРАВЫ і ЖУРАВІНЫ".

ФЭСТ У МІЁРАХ.

Заўтра ў Міёрах будуць назіраць за журавамі.

Горад збярэ на штогадовае экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”.

Журавіны і журавы – гэта асаблівасці Мёршчыны. У верасні тут пачынаецца сезон збору журавін. Мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі па ўраджаі гэтай ягады. А на палях і балотах тут кожны год спыняюцца тысячы шэрых жураўлёў, а пазней і дзясяткі тысяч розных відаў гусей, каб адпачыць падчас міграцыі.

Ад гарадскога парка “Паўвостраў” кожную гадзіну будзе адыходзіць аўтобус на лакацыю, дзе можна паназіраць за жураўлямі.

У праграме свята таксама :

🔹 Конкурс ансамбляў “Жураўліны звон”
🔹 Выстава-конкурс мастацкіх вырабаў “Птушыны перапалох”
🔹 Конкурс сельскіх падворкаў “Жураўліны кірмаш”
🔹 Інтэрактыўныя гульні для дзяцей
🔹 “Жураўліная пошта”
🔹 Продаж журавін, мёду, зёлак і мясцовых прысмакаў

#МіёрскіГарвыканкам
НАША ПАЭЗІЯ.
ЖОРАВЫ ЛЯТУЦЬ.

"Ён вачыма
сачыў
за палётам самотнага кліна
жураўлінага...
Разам з птушкамі белымі
адлятала ў вырай
яго сэрца ў журбе адбалелае,
пазалеташнім мроячы снегам,
і леташнім сонцам...

...Ён тужліва вачыма сачыў
за палётам у вырай
жураўлінага кліна...
І цягнуўся ўсім целам
услед
і ўсё вышай ляцела
душа...

...а як крыламі біў
звар'яцела,
як цягнуў
сваю шыю,
крыху ашалела,
што шкадобай
сціскаецца сэрца.
як камень балючы,
грукоча,
і рэхам ў душы аддаецца..."

( ВАРУЖКА ТУТОШНЯ )