Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ТБ-ЗДЫМКІ.
АБЯРЭЖНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ТУТ і ЗАРАЗ.

"Святыя" і адначасова - простыя побытавыя рэчы, якія абаранялі ад хвароб, суроку і бед : пра старажытную традыцыю і культуру абярэгаў - экспазіцыя ў Строчыцах і непараўнальна-змястоўны расповед вядучага навуковага супрацоўніка Музея народнай архітэктуры і побыту Алексея Друпава.

Рыхтуем эфір !
Цікаваааааа.....
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ СКАНСЭН.

НЕПЕРАХОДЗЯЧАЕ ХАРАСТВО СТРОЧЫЦ
ці
ВЕРАСНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ МУЗЕЯ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ і ПОБЫТУ
.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ СВЯТЫ.
"БАГАЧ" : АНОНС.

ВЯЗЫНКА ЗАПРАШАЕ...

«Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!»

22 верасня (нядзеля) 2024 года з 12.30 да 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам запрашаюць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён), дзе адбудзецца Восеньскі фэст традыцыйнай культуры “Багач”.

У праграме свята:
☀️урачысты абрад ссыпання зерня і запальвання агню;
☀️дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў Беларусі;
☀️святочныя пачастункі – хатні сыр, хлеб і мёд;
☀️майстар-класы па рамёствах і кірмаш;
☀️традыцыйныя танцы

Свята ў Вязынцы стане выдатным сямейным адпачынкам!
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ВЕТКА - НА "ФЕСТЫВАЛІ НАВУКІ" !

"Напярэдадні ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылася галоўная навукова-папулярная падзея краіны - "Фестываль навукі".

У гэтым годзе сярод секцый "Медыцына", "Космас", "Інтэлектуальныя тэхналогіі", "Экалогія" ўпершыню была прадстаўлена "Этнаграфія", у межах якой запрасілі паўдзельнічаць і наш музей.

І мы прывезлі ў Батанічны сад кросны, уяўляеце? Наш Мікола Асмалоўскі даваў майстар-класы па ткацтве: паказваў як гэта - ткаць на кроснах, і даваў магчымасць паспрабаваць усім жадаючым.

Але ткацтвам мы не абмежаваліся. І зладзілі яшчэ й майстар-клас па пляценні неглюбскай гарлячкі. Паказвала працэс і расказвала пра розныя сакрэцікі пляцення наша неглюбчанка Святлана Петрышэнка.

Акрамя майстар-класаў, у праграме Фестывалю былі запланаваныя лекцыі. Наш даследчык Андрэй Скідан расказаў пра драўляную архітэктуру рэгіёна Пасожжа-Падняпроўе.

Удзел у "Фестывалі навукі" стаў для нас цікавым досведам. Часам каля нас быў аншлаг !)

#Ветка
#МузейСтараабрадніцтва