Матуля Беларусь
174 subscribers
29.5K photos
623 videos
1 file
2.82K links
Download Telegram
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НЯСВІЖ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ІВАЦЭВІЧЫ.
БРЭСТЧЫНА.

СА СВЯТАМ РОДНАГА СЛОВА, БЕЛАРУСЫ ❤️ !
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 31 жніўня.

Невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў,
☔️ толькі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы,
️ месцамі з навальніцамі.
🌬 Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага,
💨 пры навальніцах парывісты.
Максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад + 26°з па паўночным захадзе да +33 ° з па поўдні.

У Мінску чакаецца:
невялікая воблачнасць.
Без ападкаў.
Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра:
раніцай +18..+21 ° з,
днём +29..+31 ° з,
увечары +20..+23°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

31 жніўня - Флор і Лаўр. Свята коней. Гэты дзень у народзе называлі "конскім святам". На конях не працавалі, а выводзілі на луг, чысцілі, купалі ў рацэ, з далоні кармілі аўсом. Жанчыны пяклі спецыяльныя ляпёшкі – "капыты". У асобных вёсках 31 жніўня лічылася святам пастухоў. У некаторых мясцінах разам з забаронай працы на конях, жанчынам нельга было ткаць.

Арабінавыя дзень і ноч. Сухая навальніца, або дождж.

Былі такія прыкметы:
🌧калі дзень спякотны і воблачны, то будзе дождж;
🐦калі птушкі прыціхлі і не спяваюць, то хутка будзе непагадзь;
🌞чырвоны захад сонца абяцае моцныя вятры

31 жніўня па народным календары імяніны ў Георгія, Рыгора, Дзяніс, Яўген, Емяльян, Іван, Іларыён, Леў, Лука, Макар, Міхаіл, Ульяна.
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БУЛЬБЯНАЯ КАЎБАСА.
1⃣
Мы напярэдадні асаблівага беларускага часу - трыумфа бульбы новага ўраджаю ! І - "парада" страў з яе.
Прапаную звярнуць увагу на цікавы старадаўні рэцэпт нашых продкаў !

Бульбяная каўбаса (кішка) з'явілася ў нацыянальнай кухні ў ХІХ стагоддзі з распаўсюджаннем бульбы,якую ў Беларусі называюць "другім хлебам". Прататыпам кішкі з бульбы была яшчэ больш старадаўняя страва – каўбаса з крыві і грэчневай крупы ў свіной кішцы (кішка,крывяная кішка). Дарэчы,паводле легенды, прозвішча ўплывовага магнацкага роду Кішак паходзіла ад таго, што заснавальнік дынастыі вельмі любіў такую каўбасу 😊. Ёсць таксама рэцэпты кішкі без крыві,з варанай свінінай.

Каўбаса з цёртай бульбы і свініны (сала і/або мяса) упадабалася беларусам як вельмі смачная, даступная і тлустая страва.

Для прыгатавання 4 порцый:
200 г свініны
1 буйная цыбуліна
50 см свіной кішкі
1,6 кг бульбы
50 г мукі
соль і перац па смаку
50 г расліннага алею

Для соуса:
100 г смятаны
1 невялікі зубчык часныку
2 галінкі кропу
👇
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БУЛЬБЯНАЯ КАЎБАСА.
2⃣
Бульбу і цыбулю нацерці на тарцы, мяса нарэзаць сярэднім кубікам. Інгрэдыенты змяшаць, дадаўшы муку, соль і перац.

Кішка фармуецца даволі хутка і проста. Пры запаўненні трэба сачыць, каб каўбаса атрымлівалася раўнамернай па таўшчыні – без пустот. Каўбасу выкласці на змазаную алеем патэльню і запекчы ў духоўцы да гатоўнасці пры t 160 ºС –  ад 30 мінут да гадзіны ў залежнасці ад аб'ёму стравы.

Для прыгатавання соусу ў смятану дадаць часнык, здробнены кроп, круху солі і цукру.

Гатовую бульбяную каўбасу нарэзаць, выкласці на талерку, упрыгожыць памідорамі і зелянінай. Асобна падаць соус.

Парада прафесійнага повара !
Як вядома, нарэзаная або драная бульба хутка цямнее, а сок цыбулі гэтаму перашкаджае, таму для захавання светлага колеру заўсёды дадавайце рэпчатую цыбулю.


СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ЖАНЧЫНЫ.
СЛАВА ПРАЦАЎНІЦАМ !

У Глускім раёне ў рамках Рэспубліканскай акцыі "Жанчына на жніве" ушанавалі працаўніц раёна.

Аграномы, брыгадзіры, загадчыкі складамі, кухары, работніцы збожжатокаў... тыя, хто прымае актыўны ўдзел ва ўборачнай, хто разам з мужчынамі ўносіць свой уклад у агульны каравай - атрымалі ўзнагароды, кветкі, словы падзякі.

Працаўнікоў раёна і павіншавала - жанчына, намеснік начальніка ўпраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і абароны раслін Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгаса Таццяна Гумянюк.

#ГлускІнфа
НАШЫ СВЯТЫ.
ШКЛОЎСКІЯ "ДАЖЫНКІ".

Сёння Шклоўшчына святкуе "Дажынкі". У аграгарадку Гарадзішча збіраюцца лепшыя хлебаробы раёна, работнікі жніва,тыя, хто ў цяперашняй уборачнай унёс свой уклад у каравай раёна і харчовую бяспеку краіны.

"Дажынкі" - сімвал глыбокай павагі да людзей, якія працуюць на зямлі. З даўніх часоў гэтае свята азначаў канец жніва, гарачай уборачнай пары і цяжкай працы, таму і святкавалі яго заўсёды з размахам.

Традыцыі захоўваюцца і сёння.

#ШклоўInfo