Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ - 980 !

Прывітанне з Навагрудка !

ТУТ і ЗАРАЗ.

Дазвольце даслаць усім прывітанне з самага знакавага месца горада-легенды - ад Замкавай гары ❤️ !!!
ТБ-ЭФІР.
НАВАГРУДКУ - 980 !

ТУТ і ЗАРАЗ

Увесь дзень дзелім свята з Навагрудкам-юбілярам. Адкрыццё алеі "Мы - разам !", "Дажынкі" і гастранамічны фэст, рыцарскі турнір на Замкавай гары і канцэрт у касцёле...

Пастараемся "спрэсаваць" ўражанні і здымкі ў хранаметраж тэлеэфіра...

Глядзіце ў 21.00 "Панараму" на "Беларусь-1" !

Вось, у "паходным рэжыме" рыхтуем для ВАС рэпартаж з Навагрудка...
НАШЫ ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ- 980 !

З'язджаем з Навагрудка.
За цэлы дзень перакрочылі па ім звышдастаткова, каб скласці некалькі тэлематэрыялаў, назапасіцца эмоцый і... фота !

Цяпер з'явілася магчымасць апублікаваць здымкі-нататкі.
І першае, з чаго хочацца пачаць - канешне ж, Замкавая гара, як сімвал Навагрудка. Пачатак яго паселішча, яго гісторыі,як першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага !

Скажу, што курган з вежамі пабачыўся далека нечаканым : мы прызвычаіліся бачыць паштоўкі з адкрытай прасторай гары, а цяпер - ва ўзвышша з'явіліся сцены... Так і было ў даўніну ?! Тут жа была абарончая фартэцыя ?!

На Замкавай гары толькі сёння і яшчэ два дні свят - прыпынена рэканструкцыя.
У аднаўленчага праекта шэсць чэргаў. Чатыры - ужо зроблены Цяпер ідзе праца над пятай. Шостая запланавана, як завяршальны крок добраўпарадкавання тэрыторыі.


Адным словам, уражальна і вельмі радасна было дакрануцца да гэтага, адраджальнага моманту жыцця Навагрудка і пакрочыць па яго старадаўняй зямлі ❤️.

Фота #МАТУЛЯ
НАШ КРАЙ.
НАВАГРУДКУ - 980 !

Прывіталася з Адамам Міцкевічам.
Родныя мясціны паэта, мысліўцы, публіцыста - Навагрудчына.

Помнік Міцкевічу і "яго гара".

Фота #МАТУЛЯ