Матуля Беларусь
177 subscribers
32K photos
640 videos
1 file
2.98K links
Download Telegram
НАШЫ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР-2025.

Беларускі фатограф #СяргейПлыткевіч з камандай завяршылі працу над каляндаром "Беларусь. Погляд праз стагоддзі".
Аддалі падрыхтаваны макет у друкарню.

Для тых, хто жадае атрымаць дадатковую інфармацыю і, магчыма, падтрымаць праект, спасылка 👇...

Таксама аўтар працуе над стварэннем фотаальбома пра Навагрудак - да юбілея горада і з мэтай раскрыцця яго турыстычнага патэнцыялу.

https://planetabelarus.by/publications/belarus-poglyad-praz-stagoddzi/

#СяргейПлыткевіч
НАШ КРАЙ.
НАВАГРУДАК-ЮБІЛЯР : НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ.

Навукова-практычная канферэнцыя "Навагрудскія чытанні : гісторыя і сучаснасць Навагрудскага раёна", прысвечаная 980-годдзю Навагрудка, пройдзе
23 жніўня 2024 года па адрасе: г.Навагрудак, вул. Міцкевіча,15.

Мерапрыемства ўяўляе сабой значную падзею для даследчыкаў гісторыі і культуры.

У рамках работы секцый удзельнікі абмяркуюць археалагічную і гістарычную спадчыну Навагрудка і раёна;праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларускага Панямоння; роля музейных устаноў у вывучэнні, захаванні і папулярызацыі гісторыі беларускага народа; духоўную і матэрыяльную культуру Беларусі ў кантэксце рэлігійнай гісторыі.

Мерапрыемства аб'яднае гісторыкаў,археолагаў,музейных работнікаў, краязнаўцаў.

@novnashgorod
Forwarded from Звязда
Новыя цікавінкі старых вуліц Мінска

Cваеасаблівая музейная архітэктурная галерэя, панарама Вялікай кітайскай сцяны, кветкавыя кампазіцыі і помнікі — на Чырвонаармейскай вуліцы.

Прагуляйцеся з намі ў фотарэпартажы на zviazda.by!
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Жнівеньская ноч як звар’яцела,
Развязала чорныя мяхі.
Сотні тысяч зорак пераспелых
Сыплюцца на мокрыя імхі.

Галаву і сэрца мне працяла
Млечным Шляхам.
Край сасновы мой
Сёння ноччу нейкім стаў працягам
Зорнай таямніцы векавой.

Балбатня пра атамы — пустое,
Бо у прыгажосці — свой закон.
Толькі гэта неба залатое
Назаўжды ўзяло мяне ў палон.

Загадайце, хлопцы і дзяўчаты,
Спраўдзіцца усё ў жыцці у вас...
Зоркі, не пагасніце дачасна,
Я люблю вас,
Я кахаю вас."

( ПІМЕН ПАНЧАНКА )

Усім зоркам і зорачкам - прывітанне ! Асвятляйце нашу ноч сваімі ліхтарамі, дарыце спакой і надзею...
Цяплом, зыходзячым ад вас і - ад нас саміх - сагрэемся, сагрэем адзін аднаго...
І пажадаем ціха...

ДАБРАНАЧ ❤️ !
СПАКОЙНАГА СНА
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Пакуль дыхаю родным дымам,
Мне пад небам маім нязмрочна,
Як за пазухай у Радзімы,
Як народжанаму ў сарочцы."

( АЛЕСЬ ПІСЬМЯНКОЎ )

Я веру, што "дома і сцены дапамагаюць". Таму, ва ўнісон паэту кажу кожны дзень "ДЗЯКУЙ !" за дні-гады-дзесяцігоддзі на Радзіме. Можа мы і тыя "кулікі, што сваю дрыгву хваляць"... Большасць з нас "дзе нарадзіліся - там і спатрэбіліся"...І нават далёка адсюль, калі з'язджаем - ці не зберагаемся памяццю аб каранях, аб родным - як тое немаўля, народжанае "у сарочцы" ?!

Не прыдуманыя яшчэ тыя дасканалыя словы, каб распавесці пра любоў і прыцягнне Чалавека да свайго, родненькага... Але, многія ўсё ж намагаюцца сказаць... і ўдаецца ! Як вось нам з паэтам 😊 !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️ !
ВІТАЮ, ЗЕМЛЯКІ-БЕЛАРУСЫ 👍 !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НЕГЛЮБКА. ГОМЕЛЬШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 22 жніўня.

Воблачна з праясненнямі.
☔️ Пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы,
️ в️ у асобных раёнах з навальніцамі.
Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны,
месцамі парывісты.
Максімальная тэмпература паветра днём будзе вагацца ад + 20°C па паўночным захадзе да +31 ° C па паўднёвым усходзе.

У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
☔️ Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%),
️ магчымая навальніца.
Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра
раніцай +18.. +20 ° з,
днём +21..+23 ° з,
увечары +16..+19°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

22 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксея, Антона, Рыгора, Змітра, Івана, Ірыны, Лявона, Макара, Маргарыты, Марыі, Мацея, Пятра, Самуіла, Юльяна, Якава, Якуба.

Большая частка работ у полі, як правіла, да гэтага тэрміну была выканана. Падступала восеньская прахалода, што адлюстравалася ў прыказках: "Пасля Мацея мужык на полі не пацее" і "Мацей непагадзь падпускае".

Як раз у гэты час сяляне пачыналі рыхтавацца да восеньскіх кірмашоў.

На гэты дзень былі такія прыкметы:
калі надвор'е кепскае, то наступны год будзе неўрадлівым;
🌝калі днём на небе бачны месяц, то наступныя дні жніўня будуць спякотнымі.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."


Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

МІНСК.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ..

"Як насенне дае парастак, калі пойдзе дождж, так расквітае сэрца пры добрых справах».

Прападобны Яфрэм Сірын