Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ВЕРА.
ТЭЛЕЭФІР З БРАСЛАВА : АНОНС.

Маці Божая Браслаўская Валадарка Азёраў - ВІТАЕ !!!

У новым выпуску праграмы "Сіла веры" пастараемся перадаць атмасферу духоўнага фэсту ў Браславе і раскажам пра святыню - старадаўні цудадзейны абраз, які вякамі прыцягвае людзей...

Наш ТЭЛЕЭФІР у пятніцу (23 жніўня) у 15.35 і ў суботу (24 жніўня) 07.50.
ТБ-ЗДЫМКІ.
ГІСТОРЫЯ ПРАЗ МАЗАІКУ МАСТАКА.

Богі Старажытных Грэцыі і Рыма - у творчым праекце майстры з Жодзіна !

Настаўнік гісторыі пра эпохі Сусвету расказвае і праз... мазаіку ! Уладзімір Зубарев - адзіны ў Жодзіна і сярод адзінкавых у Беларусі, хто засвоіў філігранную працу па камені. Працуе з мармурам, яшмай, змеявіком : глядзіце, якімі дробнымі кавалачкамі выпісвае свае сюжэты !

Ура ! У мяне ёсць прэзент ад Уладзіміра : мазаіка "Уладар душ" - той самы, што грае на жалейцы і вядзе паслухмяных істот... Ці не сімвалічна 😉 ?!)
НАШЫ ТВОРЦЫ.
НАТХНЕННЕ РАДЗІМАЙ - НА ПАЛАТНО.

"Пленэр у Гарадзілаве"
(Маладзечненскі раён) - беларускія графікі і жывапісцы падтрымліваюць традыцыю, ажыццяўляюць штогадовы арт-праект.


"Малая Радзіма вачыма мастакоў" - творцы пішуць храмы, былую сядзібу князёў Пузынаў, старажытнае гарадзішча, жывапісныя куткі прыроды...Само Гарадзілава і наваколле,у прыватнасці вёска Лоск дае шмат тэматычных падказак і вольны настрой - і нават надвор'е (то сонца, то дождж) не перашкаджае.

ПОСПЕХУ, МАЙСТРЫ !

Фота #ТаццянаЛаска
НАША МАСТАЦТВА.
АРТ-ГАСЦЁЎНЯ "ВЫСОКАЕ МЕСЦА" : КАЗАХСТАНСКІЯ МАТЫВЫ.

"Арт-гасцёўня "Высокае месца" сапраўды падтрымлівае справамі частку сваёй назвы.
Неварагодная выставы «НЕНАПІСАНЫЯ ТЭКСТЫ» казахстанскага мастака Вячаслава Люй-Ко і пецярбургскага кераміста Сяргея Ледзяева.
Выстава агортвае свайго гледача, як падарожніка, які выпадкова трапіўпасярод еўрапейскага горада ў Вялікі стэп, дзе час мае свой асаблівы рытм, а прасторы тут не маюць меж. Удыхнуць водар стэпу на поўныя грудзі, адмовіцца ад гарадской мітусні і адчуць дух качавога казахскага народа. Пазнаёміцца з яе тысячагадовай гісторыя, якая тоіць у сабе таямніцы, і паспрабаваць разгадаць іх праз падказкі, якія аўтары прыхавалі ў сваіх работах. Але гэта не так проста. П'янлівы водар стэпу, яго вабнае хараство, кружыць галаву і адказы, нібы міражы, увесь час знікаюць ад вачэй гледача."

#МікалайСікорскі