НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПАВЕР'І... пра ШЛЮБ.
БЯСШЛЮБНАСЦЬ.
3⃣
Існавала строгае правіла — гэта павінен быў зрабіць халасцяк з дапамогай адзінокай дзяўчыны.
Тады буслы абавязкова паселяцца на гэтым даху, а маладыя людзі згуляюць вяселле. Каб выйсці замуж і на будучы год зацяжарыць, незамужнія дзяўчаты на Вербніцу плялі вянок з галінак вярбы.
А яшчэ дзяўчыне (хлопцу) раілі стаць хроснай маці (бацькам) незаконнанароджанага хлопчыка (дзяўчынкі). Як толькі дзіця пойдзе сваімі ножкамі, дзяўчына (хлопец) пойдзе да шлюбу. Пасля таго як на вяселлі скончылі дзяліць каравай, нявесту саджалі на пуховую падушку.
Потым на гэтую ж падушку саджалі тых дзяўчат, якія па розных прычынах не змаглі выйсці замуж, і чыталі малітвы святым, якія лічацца ахоўнікамі сямейнага шчасця.
#АксанаКатовіч
#ЯнкаКрук

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Калыша вецер зыбку ночы,
Гайдае невалячкай свет.
Ляжу, шырока расплюшчыў вочы,
А свет пакінуў мне зорны след.
Калыша месяц рэха зорак.
Пад коўдрай сцішыўся сусвет.
Ляжу нямогла, а зорны золак
Мне пакідае свой запавет.
Калыша маці ўтульна зыбку:
“Табе, мой Ладзю, – бацькоўскі спеў”.
Ляжу і слухаю, нібы скрыпку:
Не нарадзіўся, а паляцеў.
І мне падаецца жыццё маё раем
У тых месяцовых, бясконцых начах,
А сонца ўзнімаецца над небакраем
І тузіць наводмаш мяне па вачах…"
( ЛАДЗІМІР ЗБРОЯ )
Апошні сёлетні чэрвеньскі вечарочак... Вось-вось развітаемся, адлічыўшы : першы месяц лета прайшоў !
Быў ён яркі, цёплы, з дажджамі, кветкамі, свежай зелянінай, пахучымі ягадамі, дзівоснымі пейзажамі, прыгожымі людзьмі навокал, мірам і шчасцем...
ДЗЯКУЙ, ЧЫРВОНЫ - значыць поўны КРАСЫ, ЧЭРВЕНЬ !!!
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Змешвае ліпень шчодра,
Як парфюмер заўзяты,
Пахі суніц, чабору
І сырадою з мятай.
Пахне лілеяй белай
І шашлыком нярэдка,
І нечым незразумелым.
Можа, папараць-кветкай?"
( АКСАНА ЯРАШОНАК )
Сябры, з пачаткам ліпеня ВАС !
Хай ён пахне радасцю, мірам, каханнем, удачай, летнім адпачынкам, раскошнымі кветкамі, ратавальным дожджыкам у спякоту, дзіцячым смехам, розным смакоццем і чыстым паветрам !
Ліпень ?! Дык тады хай да нас ліпнуць толькі здароўе, выдатны настрой, грошы, шчодрасць і добрыя думкі...
І хай адліпнуць трывогі, злыя людзі, непрыемнасці і сум.
ШЧАСЛІВАГА ЛІПЕНЯ, дарагія БЕЛАРУСІКІ !!!
ДОБРАГА РАНКУ ❤️ !

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 1 ліпеня.
Павелічэнне воблачнасці.
☔️ На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы,
⚡️ ☔️ навальніца.
Местами️ месцамі моцныя ліўні, град.
🌬 Вецер паўднёвы ўмераны,
💨 пры навальніцах парывісты,
месцамі шквалістае ўзмацненне да моцнага парывістага.
Тэмпература паветра максімальная днём +30 +34°з,
па паўднёвым усходзе месцамі да +35°з,
у заходніх раёнах +24 + 29°С.
У Мінску:
павялічэнне воблачнасці.
☔️ Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), навальніца, месцамі па горадзе моцны лівень.
🌬 Вецер паўднёвы ўмераны, 🌪 пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне да моцнага парывістага. Тэмпература паветра: раніцай +21..+23 ° з, днём +30..+32 ° з, увечары +26..+28°з.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАША ПРЫРОДА.
БРАТАМ МЕНЬШЫМ - ДАПАМОГА.
У цяперашнюю спякоту беларусы ўратоўваюць маленькіх буслікаў... душам з палівачкі 🚿 !
#ГроднаГалоўнае

НАШ СВЕТ.
СТАРАЖЫТНЫЯ САКРЭТЫ АФРЫКІ.
У Паўднёвай Афрыцы знайшлі найстаражытныя населеныя тэрмітнікі. Узрост некаторых з іх дасягае 34 тыс. Гэта значыць, яны старэйшыя, чым наскальныя малюнкі ў Еўропе, і былі створаны да максімуму апошняга абледзянення (26,5–19 тыс.
Падрабязнасці прыводзяцца ў часопісе Science of the Total Environment.
Тэрмітнікі размешчаны на беразе ракі Буфелс у Намаквалендзе на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Афрыкі. Там 20% ландшафту пакрыта гнёздамі такіх насякомых.
Тэрміты кожны дзень збіраюць драўніну і прыносяць яе фрагменты ў свае гнёзды. З часам такія матэрыялы фармуюць багаты вугляродам рэзервуар, на якім ахвотна растуць кветкі.
#НадворьеПрырода

НАШЫ ВЕРВАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ МУДРАСЦЬ.
🔸Ліпень пякучы, але даручы.
🔸Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
🔸Вячэрняя раса ў ліпені - да яснай раніцы.
🔸Ягадна ў ліпені на ўсякую красу.
🔸Духата пасля поўдня - прыкмета навальніцы.
🔸Зязюля да Пятра кукуе.
🔸Святло ў ліпені на ўбытак - гарачыня на прыбытак.
🔸У ліпені ліпы ў поўнай красе.

НАШ КАЛЯНДАР.
ЛІПЕНЬ.ЭЦІМАЛОГІЯ.
Ліпень — сёмы месяц году ў грыгарыянскім календары.
Мае 31 дзень.
Назва месяца ў славянскіх мовах паходзіць ад слова ліпец (ліпавы мёд): на гэты месяц прыпадае пэрыяд асноўнага медазбору. У народзе часам называлі таксама бялец (час, калі адбельвалі палатно), гразавік, даждавік.
У старажытнарымскім календары ліпень быў пятым месяцам году, які да рэформы Юліюса Цэзара пачынаўся з сакавіка. Таму ліпень спярша называўся Quintilis (ад па-лацінску: quintus — пяць). Па рэформе быў названы ў гонар першага рымскага імпэратара Юліюса Цэзара, які нарадзіўся ў гэтым месяцы.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
СВЯТОЧНЫ ГАБЕЛЕН.
80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80 - годдзю з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці прысвячаецца !
2 ліпеня 2024 года ў 12:00 у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры адбудзецца прэзентацыя маштабнага габелена Алены Шунейкі «Гродзеншчына квітнеючая».
Выраб габелена,які доўжыўся ледзь года, - вынік рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі, які майсар атрымала ў 2023 годзе на рэалізацыю цыкла мерапрыемстваў па адраджэнні ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва і выкарыстанні іх у практыцы арганізацый культуры, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці.
Кожны новы габелен Алены Шунейкі, носьбіта традыцый "падвойнага і пераборнага аднабаковага" ткацтва - гэта працяг эксперыменту па раскрыцці магчымасцяў удасканалення «пераборнай аднабаковай» тэхнікі ткацтва, дзякуючы якой можна выконваць партрэты, пейзажы, любыя малюнкі, што і робіць майстрыха.