Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Ніколі не спрабуй ўсё вырашыць сам. Вырашай лёгкія праблемы, якія табе па сілах, а складаныя пакінь Богу, у яго гэта атрымаецца лепш."

Прападобны Паісій Святагорац.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."


Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ і
СУПАКАЕННЯ БЛІЗКІМ.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
АКАДЭМІЯ НАВУК : КІТАБ.
АРАБСКАЕ ПІСЬМО на БЕЛАРУСІ.

29 чэрвеня студэнты гістарычнага факультэта БДУ, якія праходзяць практыку ў ЦНБ НАН Беларусі, праслухалі лекцыю супрацоўніка Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Георгія Міхайлавіча Швайбы, прысвечаную кітабам і арабскаму пісьму на беларускіх землях.

Георгій Міхайлавіч пазнаёміў прысутных з гісторыяй з'яўлення арабскай мовы на тэрыторыі Беларусі, расказаў, як мова мянялася і дапаўнялася, падладжваючыся пад умовы распаўсюджвання на славянскіх землях, падзяліўся інфармацыяй аб разнавіднасцях почырку ў арабіцы і іх асаблівасцях. Студэнтам быў прадэманстраваны найстаражытны крыніца арабскага тэксту, які захоўваецца ў фондах бібліятэкі – Тафсир (1686). Кніга ўяўляе сабой сачыненні, звязаныя з навукай аб разуменні і тлумачэнні Карана.

#НАНБеларусі
НАШЫ АСОБЫ.
ПАВЕЛ РАСТАРГУЕЎ.
МОВАЗНАЎСТВА.

30 чэрвеня -
дзень нараджэння беларускага мовазнаўца і педагога РАСТАРГУЕВА Паўла Андрэевіча (1881 - 1959).

Нарадзіўся ў горадзе Старадубе Чарнігаўскай губерні. Скончыў Маскоўскі універсітэт, у ім жа працаваў з 1917 па 1923 г. Чытаў курс лекцый па беларускай мове ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве ("Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане"). У 1924 г. правадзейны член Інбелкульта. У лютым 1934 г. арыштаваны па справе "Расійскай нацыянальнай партыі" і асуджаны да 5 гадоў ППЛ, высланы ў Караганду. У 1938 - 51 гадах працаваў у Навазыбкаўскім педінстытуце, супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Зрабіў значны ўклад у вывучэнне развіцця беларускіх гаворак. Даследаваў гаворкі расейска- беларуска- украінскага пагранічча ў іх узамадзеянні, праблемы беларускай літаратурнай мовы.
Памёр у Навазыбкаве, дзе і пахаваны. Падрыхтаваны ім "Словарь народных говоров Западной Брянщины" апублікаваны ўжо пасля смерці аўтара.

#ViktarKaval
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЯКУБ КОЛАС.
Forwarded from Звязда
«Дарагой маёй жонцы, сонейку майму яснаму…»

Да 90-годдзя Валянціны Караткевіч.

zviazda.by
🎙Госць праекта «Дыялогі пра культуру» – вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ГАЛІНА ВАРОНАВА

Гаварылі пра:
◽️ Юбілейны для музея год;
◽️ Купалаўскія дні-2024;
◽️ Тэхналогіі, якія папулярызуюць спадчыну Песняра далёка за межамі Беларусі.


Далучайцеся да размовы ТУТ
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСАНДР ЛЯГЧЫЛАЎ.
ПАЭЗІЯ.

30 чэрвеня 1946 года нарадзіўся Алякса‌ндар Кузьмі‌ч Лягчы‌лаў (30 чэрвеня 1946 — 21 верасня 2005) — беларускі паэт-песеннік.

Аўтар шасці зборнікаў вершаў. Аўтар некалькіх сотняў песень («Чарка на пасашок», «Гора — не бяда», «Дзеці вайны», «Белы бусел», «Прычал», «Мелодыя кахання», «Залатая восень», «Дзева Марыя», «Плачуць белыя бярозы» і інш.).
Яго песьні выконвалі ВІА «Сябры», Леў Лешчанка, Іосіф Кабзон, ансамбль імя Аляксандрава. Ён правёў дзесяць сваіх творчых канцэртаў. З ім супрацоўнічалі многія беларускія кампазытары, сярод якіх Ігар Лучанок, Валеры Іваноў, Уладзімір Буднік, Алег Моўчан, Уладзімір Прохараў, Алег Цівуноў, Мікалай Сацура і іншыя.
НАШЫ АСОБЫ.
БАЛЯСЛАЎ ТАМАШЭВІЧ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.

30 чэрвеня 1863 года нарадзіўся графік, акварэліст, археолаг ТАМАШЭВІЧ Баляслаў Цітавіч (1863 -?).
Нарадзіўся ў маёнтку Колунь Дзвінскага павета Віцебскай губерні. Пасля заканчэння Дзвінскага рэальнага вучылішча ў 1883 г. Тамашэвіч паступіў вольным слухачом у Пецярбургскую Акадэмію мастацтва. Атрымаўшы званне мастака вярнуўся на радзіму ў маёнтак Арэндоль. Ён шмат вандраваў па Беларусі, бываў у Віцебску, Ашмянах, Гальшанах, Крэве і іншых беларускіх гарадах і мястэчках, рабіў замалёўкі, пісаў эцюды. Творы Тамашэвіча былі шырока распаўсюджаны ў Беларусі ў арыгіналах і рэпрадукцыях. Гравюры з іх змяшчаліся ў рускіх і польскіх ілюстраваных часопісах, якія выдаваліся ў Вільні і Пецярбургу.