НАШЫМ ДЗЕЦЯМ.
БІБЛІЯТЭКІН ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ.
1 чэрвеня 1981 года адкрылася дзіцячая бібліяіэка нумар 10 Мінска.
Віншую з днём нараджэння !
Ведаю, што там працуюць адданыя, добрыя людзі, а за кніжкамі і стасункамі прыходзяць цікаўныя і разумныя юнакі.
Была рада пазнаёміцца з бібліятэкай на пачатку гэтага года, у ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ !

НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
1 чэрвеня -
дзень нараджэння беларускага мастака
АЛЯКСЕЯ КУЗЬМІЧА
(1945 - 2013).
Нарадзіўся ў вёсцы Мохра Брэсцкай вобласці. Пасля 9 класаў паступіў вучыцца ў Краснаярскае мастацкае вучылішча імя Сурыкава. У 1965 г. пасля заканчэння вучылішча служыў у арміі.
У 1968 г. прыехаў у Мінск, працаваў на падшыпнікавым заводзе. Потым паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна- мастацкі інстытут. З 1975 г. з’яўляўся забароненым мастаком і толькі ў 1989 г. адбылася першая выстаўка, якую пабачылі болей за 30 000 чалавек.
Памёр 31 кастрычніка 2013 г. у Мінску.
#ViktarKaval

АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ :
ТБ-РЭПАРТАЖ.
1 чэрвеня - дзень нараджэння беларускага мастака, які стварыў оду мацярынству і дзяцінству !
АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ - #НаташаБардзілоўская была асабіста знаёмая з творцай.
Тонкі, мудры, бясконца закаханы ў ЖЫЦЦЁ і ...сваю жонку Інэсу - ён пісаў прыгажосць і адвечнасць !!!
Светлая памяць Маэстра і...
паглядзіце адзін з тэлесюжэтаў, які я зрабіла пра яго...
Сам мастак - яшчэ жывы, яшчэ прэзентуе сваю выставу...
👇

Аляксей Кузьміч і яго Мадоны...
https://youtu.be/l3sLxZQ0bqg?si=j6Q1Qkngs1n7Yt4L

YouTube
Открылась персональная выставка художника Алексея Кузьмича
В галерее Михаила Савицкого открылась персональная выставка Алексея Кузьмича. В нее вошли уже известные и новые работы белорусского художника, объединенные общим названием "Светоносный лик Мадонн". Восхищаются ими во всем мире: картины мастера с образами…
НАШЫ АСОБЫ.
ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ.
ЛІТАРАТУРА.
1 чэрвеня 1946 г.
нарадзіўся беларускі пісьменнік
Генрых ДАЛІДОВІЧ.
Нарадзіўся ў вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Настаўнічаў на Барысаўшчыне, працаваў у аддзеле прозы часопіса "Полымя", галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". З 2003 г. намеснік галоўнага рэдактара "Краязнаўчай газеты". Друкуецца з 1966 г. Першы зборнік апавяданняў "Дажджы над вёскай"(1974).
Узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа (1987) і Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1996) - за раман "Заходнікі".

НАША ЖЫЦЦЁ.
АФІРМАЦЫІ АД СМУТКУ.
"Усё дрэнна ?! Тады вось табе мой рэцэпт, дзетачка.
Заплюшчы вочы і ўяві сабе дзень, які аднойчы надыйдзе:
зусім старая, ты ляжыш у ложку і не можаш падняцца.
Уяві гэты момант у дэталях, адчуй пах лекаў, шолах непрамакальнай прасціны, холад, ахінаючы
знямелыя ногі і рукі.
Няхай твая фантазія стане машынай часу.
Зачыні вочы і пабудзь там - у пакоі з самой сабой, старой і згасаючай. Адчуй дыханне анёла смерці, які стаяў каля галавы.
Усвядомь, як мала засталося.
І, клянуся, калі твае думкі папрацуюць на славу,
то ты вернешся ў цяперашні дзень зусім іншым чалавекам.
Ты больш не будзеш перажываць з-за ўсякага глупства. Няхай гэта будзе благі настрой ці разрыў з бойфрэндам.
Параўноўвай памер праблемы не з прышчыкам на задніцы, а... хоць бы з вянком на труне."
#КрысцінаСтарк

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Над блакітнай рэчкай
Неба парасон.
Сонца шляхам вечным
Узыйшло на трон.
Ззяе, пазірае
З лецішча свайго.
Ветрык адганяе
Хмаркі ад яго.
Ой, як даспадобы
Сонейкі агмень!
Сёння дзень асобы —
Першы летні дзень.
Кажуць, ёсць прыкмета,
Знаная даўно —
Як пачнецца лета,
Й пройдзе так яно."
( СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ )
Будзем верыць у прыкмету "першага дня" ! Як ён у ВАС прайшоў ?!)
У мяне - у прыемных хатніх клопатах, стасунках з блізкімі, у ціхай радасці, калі можна адпачыць душой і целам...
Цудоўна, каб такі пазітыўны стан і настрой прйшоў праз увесь летні час...
Можна дадаць і намаганняў, і працы, і актыўнасцяў...
Галоўнае, каб мірна, па-чалавечы і з happy and...
ШЧАСЛІВАГА ЛЕТА ВАМ, СЯБРЫ !!!
ДАБРАНАЧ ❤️ !

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Я не знаю месяца
Больш за май шчаслівага,
Калі пушчы цешацца
З гоману шумлівага;
Калі вербы ніцыя
Рвуцца ўвысь галінамі;
Калі скрозь пшаніцаю
Пахне над далінамі...
Але новы сёлета
Подых на аселіцах:
Юны чэрвень молада
Больш за май вяселіцца.
Травы пахнуць кветкамі,
Кветкі пахнуць зорамі,
Зоры над палеткамі—
Лесам і азёрамі.
Нівы пладавітыя
Шэпчуць грузным коласам,
Людзі працавітыя
Кажуць дружным голасам:
— Лета,болей шчаснага,
Доля не адзначыла,
Сонца,болей яснага,
Беларусь не бачыла!
І пяройдзе ў спадчыну
Гэта быль вячыстая
Разам з мовай матчынай,
З песняй урачыстаю."
( ПЯТРО ГЛЕБКА )
Прагортваючы каляндар гадоў,узгадваеш,што кожны раз - лета было асаблівай парой, доўгачаканай, любімай ! Так і цяпер.Лета прыйшло да нас з дзіцячымі канікуламі,водпускамі для дарослых,з выдатным надвор'ем,са смакоццем першых ягад і агароднай зеляніны, з букетамі кветак і проста... добрым сонечным настроем ! Вітаем,ЛЕТА-2024 - будзь да нас ласкавым!
ДОБРАГА РАНКУ,СЯБРЫ ❤️ !