Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫРОДА.

З 20 па 24 мая 2024 года навуковыя Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі праводзяць ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ ПРЫРОДЫ.

Па традыцыі мерапрыемства прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая).
Дзяржаўная арганізацыя "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах", "Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В.Купрэвіча НАН Беларусі», «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі» і «Інстытут лесу» (г. Гомель) падрыхтавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў.

Праграма-ужо на сайце НАН Беларусі.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Стаміўшыся ад цяжкае хады,
Шукаюць людзі шчасця незямнога.
Не ведаюць яны яго тады,
Бо побач крочыць і не просіць многа.

А шчасце ёсць не толькі ў грашах,
Забыцца пра бяду ці пра трывогі,
Яно нас бачыць, быццам у малышах
І зробіць усё само, без дапамогі.

Яно ў дзіцячым позірку, цішы,
Яно ў каханым, блізкім чалавеку.
Краіне роднай, чысціні душы,
У зялёнай траўцы ад спакону веку."

( НАДЗЕЯ ШЫЛАВЕЦ )

Самыя незямныя мудрагелістыя фантазіі і мары - ўбачым у снах. А рэальнасць - гэта жыццё, якое яно ёсць. Простае. З тымі, хто побач. На сваёй зямлі. У той справе, да якой кожнага прызначыў Гасподзь. Умець быць задаволеным тым, што маеш - таксама адмысловы дар !

С дарам ЖЫЦЦЯ - прайшоўшым днём і майскім вечарам, СЯБРЫ !

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Б'е пад рабро
Прыказка молатам:
Слова - серабро,
Маўчанне - золата!

А ці не наадварот
У любую пару:
Замкнёны рот -
Памінкі серабру!..

Ваюй за дабро,
І станеш волатам:
Маўчанне - серабро,
Слова - золата!.."

( АЛЕГ ЛОЙКА )

Ой, трэба думаць-трэба думаць, што гаворыш, што пішаш, як словамі распараджаешся... Бо праз іх, словы, шмат чаго ў жыцці можа і сапсавацца, і парушыцца, і ты тысячу раз перадумаў, але - "слова не верабей..." і "што напісана пяром не вырубишь тапаром" ! Але ! Мой жыццёвы вопыт пераканаў : не словы ўсё ж важны, а справы. Іншы словамі прыгожа-разумнымі сыпле, а паглядзець, што па жыцці добрага ды вартага зрабіў ? Пшык ! Гэта, як "па адзенні сустракаюць - па розуме праводзяць" : словы - абгортка, за імі - рэальнасць учынкаў. Такім чынам, што серабро, што золата - на 100 працэнтаў не разбярэшся...

Але, самыя ветлівыя словы заўсёды ВАМ, СЯБРЫ :

ДОБРАГА РАНКУ ❤️ !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІЁЗНА. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 20 мая.

Пераменная воблачнасць.
на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
💨Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 21..+26°з.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌧кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), навальніца.
💨Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцы парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +10..+13 ° з,
днём +22..+24 ° З,
увечары +17..+20°з.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.

20 мая - дзень
ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ,
апякункі беларускага народа (1470).


Гэта ікона ўваходзіць у лік ста самых значных ікон праваслаўнага свету. Яна самая маленькая сярод шануемых ікон Божай Маці, з’яўляецца нацыянальнай Святыняй Беларусі.
Цудатворную ікону ў незвычайна яркім святле заўважылі пастухі на галінах грушы ў 1470 г. у жыровіцкім лесе  землеўласніка Аляксандра Солтана. На месцы з’яўлення  пабудавалі царкву ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Каля 1520 г. падчас вялікага пажару храм згарэў, у агні знікла і ікона. Але аднойчы дзеці ўбачылі сідзячую на камені прыгожую дзеву, яна трымала ў руках вобраз, які ўсе лічылі згарэлым. Быў збудаваны мураваны храм, а с часам там узнік манастыр.

Ікону прызнаюць і праваслаўныя, і католікі. Укленчана стаялі перад Жыровіцкай Божай Маці і каралі Рэчы Паспалітай, і прадстаўнікі роду Сапегаў, і Радзівілаў...

І цяпер у Жыровічы з усіх куткоў едуць людзі !
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ДЗЕНЬ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ 🙏.

"О, Маці, што закрасавала
Свайму народу не ў
цвярдыні,
Акрытай славаю нязвялай,
А на грушцы ў пушчы сіняй,

Дай, каб імя Тваё святое
Пранеслі з вераю
па свеце,
Дай, каб злаба, мана,
зацятасць
Нам не былі ў жыцці
спакусай...
...Зберажы нівы нашы й
хаты,
О, Маці Божа Беларусі!"
“Жыровіцкае свята” – добрая традиция Слонимщины
19 мая, накануне празднования явления иконы Жировичской Божией Матери, прошел традиционный фестиваль “Жыровіцкае свята”.
Собравшихся в агрогородке Жировичи гостей и участников мероприятия приветствовали архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий и заместитель председателя Слонимского райисполкома Тереса Вацлавовна Юшкевич.
В музыкальном праздничном концерте участие приняли 16 хоровых и вокальных коллективов из разных уголков Беларуси, исполнивших духовно-патриотические произведения.
Изюминкой…
https://www.slonves.by/?p=262276
НАША ВЕРА.

ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР : ПАДЗЕІ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ НА ТЫДЗЕНЬ.

20 мая - дзень святкавання ў гонар іконы Божай Маці " Жыровіцкая».

21 мая - рэспубліканскі маладзёжны форум " сэнс. Жыццё. Будучыня " ў Мінску.

22 мая - Дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца.

26 мая - Дзень памяці прападобнамучаніка Макарыя, ігумена Пінскага.
Forwarded from Узда.life
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Продолжаем совместный с православной церковью проект "Разговор со священником"

📝 Если у вас есть вопросы, на которые хотели бы услышать ответ "из первых уст", пишите в комментариях

#православие #церковь #разговорсосвященником #узда