Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СТРОЙ.

Майстар #ЮліяЛітвінава ў Турава-Давыд-Гарадоцкім строі.

Фота зроблена падчас фестываля "Карагоднае кола", акурат на Тураўскаім гарадзішчы.

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш..

АДНАЎЛЯЕМ СВАЁ ❤️ !
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
НАРОДНАЯ АРХІТЭКТУРА БЕЛАРУСАЎ.

Народная архітэктура з’яўляецца адным з галоўных складнікаў традыцыйнай культуры этнасу.  Яна найбольш аўтахтоўна, але з часам гісторыі зазнала змяненні, удасканаленні, знешнія ўплывы. Разам з тым традыцыйная архітэктура захавала спрадвечныя традыцыі нашага краю, якія каранямі сыходзяць ў глыб вякоў.

На першай лекцыі гісторыка Ігара Іванова можна было пазнаёміцца з характэрнымі асаблівасцямі традыцыйнага беларускага дойлідства.

Другая лекцыя будзе прысвечана канструкцыйным асаблівасцям страхі ў народным будаўніцтве, перакрыццям і матэрыялу пакрыцця.

Іваноў Ігар Вікторавіч. 5 красавіка 1989 г. н.
загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

(checkmark)Мерапрыемства праводзіцца сумесна з культурна-асветніцкім праектам "Культуралогія без межаў".

Чакаем 16 траўня,
18:30,
Кісялёва, 38.
НАША СПАДЧЫНА.
НАРОДНЫЯ АБРАДЫ.

"КАРАГОД СЕНА".

У вёсцы Старое Сяло (што ў Веткаўскі раёне) ладзяць абрад "Карагод сена". Праводзяць яго выключна на другі дзень праваслаўнага Вялікадня.

"Карагод сена" - гэта абрад урадлівасці і добрага ўраджаю: "абрад гэты праводзяць, каб у людзей добрае сена было…"

Раней жыхары вёскі вялікім гуртом ішлі па вуліцах з косамі, віламі, граблямі і спявалі песні, якія заклікалі на добры ўраджай сена. Кажуць, што вяскоўцаў удзельнічала настолькі багата, што гурт разыходзіўся на два бакі, якія абыходзілі ўсю вёску.

Сёлета ўдзельнікаў было няшмат, таму адным гуртом абышлі некалькі суседніх вулачак і вярнуліся да будынку Дома культуры, адкуль і пачалі шэсце. Тут скончылі абрад карагодам "Хрэн". Падчас яго ўдзельнікі становяцца ў кола і “росцяць хрэн" : водзяць карагод.

Зараз абрад "Карагод сена" падтрымліваецца Старасельскім домам культуры, заахвочваюць да ўдзелу школьнікаў. На жаль, цяпер з мясцовых жыхароў далучаюцца лічаныя людзі. Трэба "пашырацца" !

ЗБЕРАГАЕМ СВАЁ ❤️ !
🏆Народная арт-группа "Бульбаш" из Добруша награждена Дипломом финалиста республиканского фестиваля «Беларусь - мая песня»

Напомним, этот коллектив принял участие в грандиозном концерте, с которым артисты Гомельщины выступили недавно на сцене Дворца Республики в Минске.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ТАЛЕНТЫ.
ГУЧЫ, БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ !

Смілавіцкі народны хор (Чэрвеньскі раён, Міншчына) жадае ЎСІМ ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ выдатнага вечара і пазітыўнага настрою 👍 !

ДЗЯКУЙ, ЗЕМЛЯКІ !
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Зарастаюць у вёсцы дарогі,
Бо не ходзяць па іх болей ногі,
Бо не бегаюць ножкі малыя…
Былі родныя — сталі чужыя.

Зарастаюць у вёсцы дарогі.
Заімшэлі ў хатах парогі.
…Цішыня наваколле люляе,
Вецер сум на галінках гайдае."

( ГАННА САБЕЛА )

Многія, многія з нас заўтра накіруюць свае крокі ў вёску...Там - продкі, магілкі дзедаў і прадзедаў, там карані... На памяці і на пашане тых, хто жыў да нас, любіў Беларусь і ўзрошчваў яе дабрабыт, працуючы на зямлі - на позірку ў мінулае трымаецца і сённяшні дзень. Бо новае немагчыма без вопыту даўніны.

Сакральны дзень наперадзе, поўны ўспамінаў пра блізкіх...

А пакуль - спакойнага сна.
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Калі памруць мае дзяды,
з зямлі адыйдзе пакаленне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.

Калі памруць мае дзяды,
у тое ж самае імгненне
ўключыцца адлік забвення,
ці будзе мне ставаць цярпення
ў адведкі ездзіць на клады?

Калі памруць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове страта,
заўважу як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
бяз гукаў іхнае хады.

Калі памруць мае дзяды,
мяне таксама стане меней,
падоўжацца ад свечак цені
і падмацуюцца сумненні,
ці я такі ўжо малады."

( УСЕВАЛАД СЦЕБУРАКА )

Дзень адведак дзядоў... Дзень памяці пра іх... Дзень радасці, што Жыццё - адвечнае і Хрыстос Уваскрос !

Сёння - РАДАЎНІЦА, галоўная ў годзе дата памінавення продкаў...

Радуемся ЗА ІХ са спадзяваннем, што Гасподзь супакоіў іх душы...

Радуемся ЗА СЯБЕ, што пражылі яшчэ год і маем магчымасць памянуць сваіх блізкіх, свой РОД, які - хай ЖЫВЕ АДВЕЧНА !!!

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️ !
ХРЫСТОС УВАСКРОС !
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 14 мая.

Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў слабы.
Тэмпература паветра максімальная днём ад + 12°з па ўсходзе да +20°з па захадзе.

У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
Без ападкаў.
🌬Вецер пераменных напрамкаў слабы.
Тэмпература паветра:
раніца +6..+10 ° з,
днём +15..+17 ° з,
увечары +11..+14°з.
💐 Майский букет для наших подписчиков

Бонус - рапсовые поля. Просто красиво!