Матуля Беларусь
186 subscribers
38K photos
681 videos
1 file
3.31K links
Download Telegram
«БЕЛАРУСЬ-3». «СІЛА ВЕРЫ». ПРАЦЯГ РАЗМОВЫ ПРА ЖАНЧЫН.
Ксенія Пецярбургская, Матрона Маскоўская, Валянціна Мінская і Манефа Гомельская...А гэтыя ж жанчыны былі звычайнымі людзьмі, жылі сярод нас і многія іх сучаснікі, сустракаючы, нават і не здагадваліся якой моцы перад імі ЧАЛАВЕК ! І толькі пасля смерці гэтых асоб усе ў голас гавораць : СВЯТЫЯ ! На маё пытанне «А можа і сёння сярод нас жывуць-ходзяць з намі аднымі вуліцамі і ўсміхаюцца нам святыя-несвятыя прадстаўніцы цудоўнай паловы ?!" Госці праекта «СІЛА ВЕРЫ» адказалі так : «Калі зямля перастане нараджаць святых – мы перастанем існаваць. Канечне, і зараз ТАКІЯ жанчыны ёсць. Проста імёны іх невядомыя...У гэтым закон – у таямніцы ЦУДА
Паглядзіце заўтра (21 красавіка) у 14.50 і паслязаўтра (22 красавіка) у 7.30 другую серыю размовы з манашкамі Свята-Лізавецінскага манастыра пра святасць зямных жанчын.
ЮРКА ГОЛУБ. АЛЯКСАНДР ТВАРДОЎСКІ Ў ГРОДНЕ. ПАДАРОЖНАЯ КНІЖКА. #МАРАФОНКАХАННЯ3 №32. ГРОДНА.
Вы чулі пра Ліду Вашкевіч, дзяўчынку-падпольшчыцу, якая праз нямецкі патруль магла пранесці і зброю, і лістоўкі, і папярэдзіць старэйшых таварышаў, што сустракаліся на явачных кватэрах па-дзіцячаму – спавала песні ?! Можа вы і чулі, а МЫ пра Ліду здымалі фільм у праект «Незабыты подзвіг» ! І тады давялося пабываць у Гродне, і папрацаваць у мясцовым музеі, і пагартаць архівы, і прайсція вуліцамі, якімі гіпатэтычна магла хадзіць юная гераіня.Шмат даведаліся тады пра Гродна ў гады Вялікай Ачыннай...І тое, што гэта быў адзін з першых беларускіх гарадоў, якіх жорстка бамбілі немцы...І тое, што «чорная ноч» доўжылася на Гродзеншчыне 1117 дзён...Былі пакуты, пакаранні, гета, гестапа, гвалт...Што дзейнічалі актывісты-супраціўленцы і Гродна, і Скідзеля, і Ліды...А 16 ліпеня 1944 Гродна быў вызвалены...Здзівілася, калі мой успамін пра гераічны Гродна знайшлося чым падмацаваць вершавана. Унікальны паэтычны твор...
ЮРКА ГОЛУБ. АЛЯКСАНДР ТВАРДОЎСКІ Ў ГРОДНЕ. ПАДАРОЖНАЯ КНІЖКА. #МАРАФОНКАХАННЯ3 №32. ГРОДНА.
ЭПIГРАФ :
«Тут немцаў выпіхнулі з горада — але яны, - вось яны
За ракой і утрымліваюць ускраіну,
Б“юць артылерыя і мінамёты, пастрэльваюць
аўтаматчыкі з гарышчаў і акон»
А.Твардоўскі «Паездка ў Гродна», 1944

"Хлопцы падаюць ніцма
На крывавых дакосках
Гэта ўжо не прысніцца
Падпалкоўнік Твардоўскі

Пад падэшвай салдата
Друз ахвярнае цэглы
Русым чубам багаты
Ўваскрашэгнец палеглых

Сонца. Ліпень.Асколкі.
Барвавее папера.
Часу мелася колькі
Гора вершам памераць ?

Вас,як сына пазналі,
Беларускія вёскі
З імі слёзы спазналі
Падпалкоўнік Твардоўскі.

Паглядаюць салюты
На паранены Нёман
Май святла і пакуты
Быў пакуль невядомы.

Ляжа верш на абрусак,
Зачытаны да коскі.
Трэці фронт беларускі
Падпалкоўнік Твардоўскі.»

На фота – здымачная група АТН рыхтуе фільм пра гераічных дзяцей Вялікай Айчыннай вайны.
РАМАДАН. ВІНШУЮ.
Мая сённяшняя Стужка стракацее віншаваннямі са святам Ураза-Байрам, Рамазан-Байрам і Ід аль-Фітр - так у розных народаў завецца завяршэнне - посту ў свяшчэнны месяц РАМАДАН !
Урачыстасць вельмі блізкая для разумення хрысціянамі – гэта сваеасаблівы мусульманскі Вялікдзень, свята Вясны, Жыцця і Дабра !
Таму – ВІНШУЮ ЎСІХ сваіх Сяброў, што спавядаюць іслам.
أهلا بك !!! Сәлем !!! Selamlıyorum !!! Cәламләү !!!

Пусть этот священный месяц Рамадан станет для ВСЕХ широкой дорогой к укреплению веры, пусть молитвы будут услышаны и приняты Всевышним, а щедрость ДУШИ вернётся людям ценнейшими дарами: здоровьем, любовью и семейным благополучием.
РАМАДАН. ВІНШУЮ ! МУСУЛЬМАНЕ БЕЛАРУСІ.
Першыя мусульмане на беларускіх тэрыторыях зъявіліся ў 14-16 стагоддзях: князі вялікага княства Літоўскага з павагай бралі на службу ў сваім войску смелых і мужных татар з Крыма і Залатой Арды. Тыя асімілірваліся...І цяпер людзі, што спавядаюць іслам – частка нашай шматнацыянальнай краіны. Па статыстыцы (на 2023 год) у Беларусі зарэгістраваны 24 мусульманскія абшчыны,дзейнічае 8 мячэцей (Слонім, Навагрудак, Клецк, Відзы, Іўе,Смілавічы, Маладзечна,Лоўчыцы,Мінск). Каля 30 тысяч – сённяшняя колькасць спавядаючых Каран у нашай краіне. Цудоўны музей іслама працуе ў Мінскай мячэці ( вул. Грыбаедава, 29 ). Раю наведаць !

На фота – здымкі ў Музеі іслама.