Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
Forwarded from Звязда
Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.

Тэст на zviazda.by
Forwarded from Радио_1
🔥 Ужо сёння – радыёверсія акцыі да Міжнароднага дня роднай мовы

🔹 У праекце «Канцэртная зала» 21 лютага можна будзе паслухаць радыёверсію акцыі да Міжнароднага дня роднай мовы, якая напярэдадні прайшла ў Мінскай гарадской ратушы з удзелам Міністэрства замежных спраў Беларусі, міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24» і канала «Культура» Беларускага радыё.

🌐 У выкананні замежных дыпламатаў прагучаць вершы беларускіх паэтаў-юбіляраў 2024-га года пад акампанемент музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі.

@belradio_1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
МАТУЛЯ ў моманце...
ТУТ і ЗАРАЗ.

За спіной - цудоўны будынак Чырвоная, 4... за плячыма - паўгадзінны радыёэфір і наперадзе - цэлы працоўны дзень са здымкамі, сустрэчамі і родным словам !!!

Настрой 👍 !!!

СА СВЯТАМ !!!

З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ, СЯБРЫ ❤️ !!!
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ : ГАСЦЯВАННЕ Ў КАЛЕГ.

Мая падзея дня - свята роднай мовы на радыё !
Дзякуй, дарагая калегі, за запрашэнне !
Настасся Ермалюк, вядучая, журналіст, чалавек чароўнай беларускамоўнай гаворкі і далікатнасці...
І вельмі прыемная, кранальная сустрэча з пісьменнікам, нашым класікам, мэтрам сучаснай беларускай літаратуры Навумам Гальпяровічам !

На памяць, у падарунак - мАю кнігу з асабістым подпісам Навума Якаўлевіча !!!

ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ !!!

І са святам РОДНАЙ МОВЫ, дарагія СЯБРЫ !!!
Приглашаем на сборную обзорную экскурсию ко Дню родного языка.

Про историю Художественного музея и его коллекции на обзорной экскурсии по постоянной экспозиции расскажет Анастасия Трофимчик – ведущий научный сотрудник музея.

✔️Проводится на белорусском языке
🗓️21 февраля (среда) в 17:00
📍Главный корпус музея (Ленина, 20)

✍️Зарегистрироваться на экскурсию можно по ссылке: https://forms.gle/gygvrHmUYMBzceZVA. Регистрация обязательна по причине ограничения количества участников.

🏷️Стоимость посещения главного корпуса музея с экскурсией – 12 рублей. Для учащихся и студентов – 7 рублей. Для обладателей карты гостя НХМ – 2 рубля.
🎼Музыкальный четверг в Художественном музее!

Ко Дню родного языка приглашаем вас на концерт камерного хора Polifonica «У песнях, у марах, у снах», который состоится 22 февраля в 19:00.

На концерте вы услышите произведения С. Хвощинского, В. Курьяна, А. Саврицкого, Л. Захлевного, А. Ращинского и других известных композиторов, отражающие разные традиции осмысления народного творчества. В программе прозвучат произведения различных музыкальных стилей в исполнении «a cappella». Специальный гость концерта – фольклорный ансамбль «Верас».

Концерт пройдет в главном корпусе Художественного музея (Ленина, 20). Посетить его можно по входному билету.
🌾“КАЛАСЫ РОДНАЙ МОВЫ»🌾

📌21 февраля по инициативе ООН во всем мире отмечают День родного языка.

💯В «ИСТОКЕ» под эгидой этого праздника состоялось мероприятие «КАЛАСЫ РОДНАЙ МОВЫ»

🔴Звучали стихи, байки , рассказы на белорусском языке, которые, с большим удовольствием, декламировали наши проживающие.

🟠В завершении мероприятия состоялся показ документального фильма«Золотой фонд белорусской культуры».

🌱Клопат - наша праца❤️

#заботанашаработа
#доминтернат
#социальнаяпомощь
#комитетпотрудузанятостиисоциальнойзащите
#министерствотрудаисоциальнойзащитереспубликибеларусь
#мысоциальнаязащитаминск
#годкачества2024
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ПАВЕЛ ГАСПАДЫНІЧ.

«Мова як подых, як асалода,
Мова як слодыч жаданняў і мар.
Як памяць, надзея, жаданні народа,
Мова – святло паміж цемрыва хмар.
Мова – твой голас, на волі, з-за кратаў
Мова – напой з крынічнай вады.
Лекі гаючыя, стрэлы з гарматаў
Зорчына ззянне скрозь сны і гады.
Мова – Радзімы тваёй абуджэнне,
Мова – бацькоў прысутнасць заўжды.
Мова – паходня – вядзе з сутарэння
Да сутнасці кожнай з мільярдаў душы.»
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !

10 ЗАГАДАЎ ДЛЯ ПАМЯЦІ.
1⃣
1. Кожны праваслаўны беларус павінен ведаць, што ён не расіец; а каталік, што ён не паляк. Памятайце, што вы не проста "тутэйшыя людзі", а БЕЛАРУСЫ.

2. Не саромся, беларусе, гаманіць па-свойму - у роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі наш скарб.

3. Богу маліцца трэба толькі па-свойму; тады вы добра зразумеце тое, што кажаце. Дзяцей вучыць трэба толькі ў роднай мове, тады навука прынясе шмат карысці.

4. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова.

5. Толькі ў роднай, добра зразумелай мове, чалавечы розум развіваецца і багаціць родную духоўную і эканамічную культуру.
👇
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !

10 ЗАГАДАЎ ДЛЯ ПАМЯЦІ.
2⃣
6. Культура кожнай нацыі паасобку прыносіць карысць агульначалавечай культуры - усяму свету. Таксама і мы, беларусы прынясём карысць усім людзям на зямлі толькі тады, калі яны ў нас угледзяць нашае асобнае, вытворанае намі, а не пазычанае. Фундаментам гэтага ёсць толькі родная мова.

7. Быць беларусам гэта значыць, працаваць дзеля свайго краю, дзеля свайго народу і развіваць сваю культуру і штукарства. Таксама шанаваць і ўсе іншыя нацыі - і свайго не чурайся і чужому навучайся!

8. Кожны з нас павінен памятаць і ведаць, што наша беларуская мова не горшая за іншыя мовы, толькі ў нашай мове было наўмысна забаронена пісаць і друкаваць кнігі дзеля таго, каб мы аставаліся цёмнымі людзьмі... Ведайце, што некалькі сот гадоў таму назад у нашай мове пісаліся законы ў гэтым краі і друкаваліся розныя святыя і свецкія кнігі.
👇
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !

10 ЗАГАДАЎ ДЛЯ ПАМЯЦІ.
3⃣
9. Той чалавек, хто называе нашу мову "мужыцкай", "хамскай" і кпіць з яе, гэта або правакатар, або дурны. Бо мова, у якой гамоніць 12 мільёнаў людзей, мае права быць нараўне з усімі іншымі мовамі і развівацца праз друк і кнігі.

10. Тыя людзі з краін-суседзяў, што кажуць вам: "кіньце сваю бедную, неразвітую мову і прылучыцеся да нас - мы вам дадзім усё гатовенькае!"- не слухайце абяцанак, не кідайце свайго ! Бо страціце сваё імя і зробіцеся нявольнікамі духа, грунтам для чужых... Толькі тады чалавек вольны - калі ён мае ўсё сваё!

Беларускі каляндар на 1922г.

#ViktarKaval
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ДЫКТОЎКА : МОМАНТЫ...🙌