Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)

1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.

🔸Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
🔸— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).

2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.

🔸Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).
#словы_В
Даруйце 😅

❣️❣️❣️❣️❣️

ВАНIТАВА́ЦЬ (vanitavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: пра стан моташнасьці, рвоты.

🔸[Алеся] ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусьцела. (Чарнышэвіч).

2. Пераноснае значэньне: пра пачуцьцё агіды да каго‑, чаго‑н.

🔸Мяне ванітавала ад яго слоў.

Назоўнік: ВАНІТЫ.
#словы_В
Віншуем са Сьвятам усіх, хто сёньня адзначае Вялікдзень!

ВЯЛÍКДЗЕНЬ (Vialikdzień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Хрысьціянскае сьвята, прысьвечанае ўваскрэсеньню Хрыста.
#словы_В
🕊️Дабрыдзень, сябры! Зычым плённага дня і добрага настрою!

ВЭ́ЛЮМ (velum)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; зьяўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.

🔸Нявеста была як нявеста: у беласьнежным вэлюме, зь вянком, з букецікам белых красак на грудзях. (Лынькоў).
🔸(у пераносным значэньні): Два дні неба над пасёлкам было зацягнута хмарамі. Яны ахуталі шэрым вэлюмам вяршаліны гор. (Бяганская).
#словы_В
📍ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА

▪️У беларускай мове існуюць словы ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА, якія маюць рознае значэньне, таму ўжываць іх трэба правільна.

▪️Слова ВЫ́ГАДА абазначае тое ж самае, што "выгода" ў расейскай мове: карысьць, прыбытак; разьлік. А вось нашая ВЫГО́ДА мае ўжо іншыя значэньні.

ВЫГО́ДА (vyhoda)
(назоўнік, жаночы род)

1. пераважна множны лік (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максымальныя запатрабаваньні, чым зручна карыстацца.

🔸Кватэра з выгодамі.
🔸Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. (Колас).

2. Прывольле.

🔸У калгасе на выгодзе, На палянцы ля крыніцы Разышліся ў карагодзе Маладыя жарабіцы. (Крапіва).

🔍Зьвернем увагу на цікавы адметны выраз «быць (жыць) на выгодзе» — жить привольно, вольготно. Радкі з народнай песьні: «Была я ў мамачкі на выгодзе, садзіла арэшанькі ў гародзе».
#словы_В
ВАЛАЦУ́ГА (vałacuha)
(назоўнік мужчынскі і жаночы род)

1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.

🔸Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разьлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. (Гартны).

2. Лаянкавае слова: пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца бяз справы.
#словы_В
ВЭ́РХАЛ (verchał)
(назоўнік мужчынскі род)

Размоўнае слова: страшэнны беспарадак, неразьбярыха; крык, шум.

🔸У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. (Карпаў).
🔸На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. (Пташнікаў).
🔸Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал празь яго на дварэ. (Мележ).
#словы_В
ВÓЛАТ (vołat)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Казачны герой незвычайнае сілы, удаласьці і мужнасьці; асілак.

2. Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант.

🔸Багданёнак быў волат гадоў трыццаці. (Чарнышэвіч).
🔸Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. (Пшыркоў)

3. Пераноснае значэньне: што-н. надта вялікіх памераў.

🔸На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. (В. Вольскі).

4. Пераноснае значэньне: чалавек выдатных здольнасьцяў, геній; тытан.

🔸У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашае літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. (С. Александровіч).
#словы_В
ВÉХАЦЬ (viehać)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Мачалка з рагожы, саломы і пад.

🔸️Вазьму шорсткі саламяны вехаць
І каля карыта да знямогі
Буду шараваць парэпаныя ногі. (Вітка).

2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).

🔸️Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. (Чорны).
#словы_В