Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ЗАСЬПÉЦЬ (zaśpieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Прыбыўшы, пасьпець убачыць, знайсьці каго-, што-н. на месцы.

🔸️Як я ні сьпяшаўся, цёткі Агапы на вуліцы ўжо не засьпеў. (Сачанка)

2. Застаць, захапіць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

🔸️Алесь і Маеўскі сустрэліся позіркамі і апусьцілі вочы, нібы кожны засьпеў другога ў не зусім належным месцы, але цудоўна разумее, чаму ён тут. (Караткевіч)
#словы_З
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.

🔸️Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸️— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)
#словы_З
ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.

🔸️Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)
#словы_З