ВÉХАЦЬ (viehać)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Мачалка з рагожы, саломы і пад.
🔸️Вазьму шорсткі саламяны вехаць
І каля карыта да знямогі
Буду шараваць парэпаныя ногі. (Вітка).
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).
🔸️Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. (Чорны).
#словы_В

РАЗЫ́НКІ (razynki)
(назоўнік)
Сушаныя ягады вінаграду.
🔸️Маці паслала абрус на траве, дастала з воза клунак. У ім хлеб, .. пірог з разынкамі, катлеты, маласольныя агуркі і гладышык з агурочным расолам. (С. Александровіч).
#словы_Р

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуем @tatyana_podrez! Ёсьць, над чым папрацаваць 😄 Згодныя, сябры?
У нашым Інстаграме нас ужо 35 тысяч! Дзякуй кожнаму, родненькія! ❤
https://instagram.com/lohkaja_mova?utm_medium=copy_link

ПАТЫ́ЛІЦА (patylica)
(назоўнік, жаночы род)
Задняя частка галавы.
🔸️[Раман] шпарка хадзіў за плугам і толькі на заваротах выціраў мокры лоб, адсоўваючы на патыліцу шапку. (Колас).
🔸️Квяцістая хустачка .. [Зосі] зьехала на плечы, адкрыўшы гладка зачасаныя цёмныя валасы, ваплеценыя ў косы і завязаныя ў вузел на патыліцы. (Хадкевіч).
#словы_П

Лёгкая Мова
Дзякуем @tatyana_podrez! Ёсьць, над чым папрацаваць 😄 Згодныя, сябры?
А вось і сам тэкст! 🙈
Дзьве балбочуць балбатухi і гудуць яны, як мухi, што мычыць цяля каля куля, калі надвор’е каля нуля. А на пралесцы соннай парася пад парасонам ды Піліп да ліпы прыліп, калi пільшчыкі пілавальшчыкі піламі пілавалі, пілавалі ды пільнавалі, пільнавалі ды дапытваліся:
— Мікіта, ці ты то?
— Не я то, мой тата.
— Ці чуў ты, што Юзік скруціўся у гузік?
— Я чуў, што ў Крычава сваё крычава.
У Клічава сваё клічава.
У Лепеля сваё лепліва.
У Магілёва сваё імглёва.
А ў Дзяржынску дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну, дзе кныр з кныранятамі і цецеручыха зь цецеручанятамі. А Натальля-пральля распавяла, што чапяла вяла вала, між меж поўз смоўж ды лётала да стаўка ластаўка. А вочы бачылі аднойчы, што сустракала каля Крэва каралева кавалера!
Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое — дык што там такое? Але вам распавяду: калі ў хаце госьці, каб не есьці дзесьці штосьці, беларускія дранічкі, ды бурачкі, ды бульбяныя камячкі ў хату прыносьце.

КНОТ (knot)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Спэцыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэньня ў газавай лямпе, сьвечцы і пад.
🔸️Нехта падняўся і падкруціў кнот у лямпе. (Кавалёў).
2. Шнур для перадачы агню на адлегласьць (пры падпальваньні, узрываньні чаго-н.).
🔸️«Хлопцы! Трымайцеся моцна, браточкі! Кнот запалілі, паклалі мы ў бочку!..» (Дубоўка).
#словы_К

ЗАВÉЯ (zavieja)
(назоўнік, жаночы род)
Сьнежная бура; мяцеліца, завіруха.
🔸️Зімою суровыя завеі намяталі высокія гурбы сьнегу. (В. Вольскі).
🔸️Узьнялася завея, мяцеліца. Застагнаў, закрахтаў хвойнік. Пачаў кружыцца сьнег. (Бядуля).
#словы_З

🎁 Каб зрабіць вашыя вечары сам-насам, тэт-а-тэт ці ў коле блізкіх больш утульнымі, рамантычнымі і натхняльнымі, сумесна з @polymja, праводзім новую разыгранку! 🕯🗓
Пераможца атрымае:
1️⃣ Сьвечку на аснове какосавага воску, з драўляным кнотам, араматызатарамі з парфумэрнае сталіцы сьвету — г. Грас, Францыя. Гарыць 45+ гадзін, запакаваная ў падарункавую крафт-скрынку, перавязаная вэльветаваю стужкаю, запалкі ў камплекце.
2️⃣ Адрыўны каляндар-слоўнічак "Лёгкая мова" з новым словам на штодзень. Настольна-насьценны каляндар запакаваны ў прыгожую срабрыстую скрыначку, мае у наборы два магніцікі для прымацаваньня ўпадабаных старонак на лядоўні.
🥇 Вынікі разыгранкі будуць падведзеныя ўжо ў чацьвер, 27 студзеня, з дапамогаю сэрвісу @lizaonair!
Умовы для ўдзелу ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/p/CZErdwGIIVF/?utm_source=ig_web_copy_link 🎉

ФАТЭЛЬ (fatel)
(назоўнік, мужчынскі род)
Мягкае крэсла.
🔸️Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісьці раскошным фатэлі... (Гартны).
#словы_Ф

ЗАПЭЦКАЦЦА (zapeckacca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
1. У што, чым і без дапаўненьня. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам.
🔸️Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. (Скрыпка).
2. Пераноснае значэньне: Зьняславіць сябе ганебным учынкам.
🔸️— Каму помсьціць? Табе? Ты нават гэтага ня варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. (Шашкоў).

БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.
🔸️Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).
2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.
Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).
🔸️Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).
3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.
🔸️Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
🔸️[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).
4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
#словы_Б

ДРÓБНЫ (drobny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Невялікі па аб'ёму, велічыні.
🔸️Ён нагатаваў дробных паленцаў, зьбіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. (Колас).
🔸️Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісьцікаў ягадніку на мяккім моху. (Якімовіч).
2. Малога веку; малалетні.
🔸️Ня сьпіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца. (Нікановіч).
3. Невялікае, нязначнае вартасьці.
🔸️Дробныя грошы.
4. Які складаецца з малых аднародных частачак.
🔸️Пачынаў церусіць дробны дожджык. (Гартны).
🔸️Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассьцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. (Колас).
5. Кароткі, з частым паўтарэньнем аднолькавых кароткіх элемэнтаў.
🔸️Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў. (Краўчанка).
🔸️На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку. (Грахоўскі).
6. Шчуплы, нешырокае косьці; маларослы.
🔸️Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, зь якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. (Колас).