З надыходзячым 2021 годам, родненькія! Дзякуй кожнаму з Вас, нашыя НЕЙМАВЕРНЫЯ, проста за тое, што Вы ёсьць! Разам — мы сіла! І дзякуй 2020 году за тое, што мы ўсё цяпер ведаем пра гэта 🤍❤️🤍
Шчыра верым, што гэтак жа разам мы зробім 2021 годам доўгачаканых пераменаў, новых надзеяў, вялікіх дасягненьняў! 🤍❤️🤍

МАЛЯЎНÍЧЫ (malaŭničy)
(прыметнік, мужчынскі род)
Прыгожы, эфэктны з пункту гледжаньня мастака.
🔸Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. (Гурскі).
🔸Парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць .. чалавека. (Колас).
#словы_М

❗"Рабі ПІЛЬНА — і тут будзе Вільня!" (беларуская прымаўка).
ПІЛЬНЫ (pilna)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸Толькі сыдзе сьнег — і да позьняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! (С. Александровіч).
🔸Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч).
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі).
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка).
4. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка).
#словы_П

ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)
1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.
🔸Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
🔸— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).
2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.
🔸Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).
#словы_В

ФАЦЭ́ТНЫ (facetny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Размоўнае слова: камічны, забаўны.
🔸На гэты раз дзьверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. (Колас).
🔸Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асьмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. (Навуменка).
#словы_Ф

КАРУ́ЗЬЛІК (karuźlik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Невысокі чалавек.
🔸"Брава! Брава!" — галёкаў, падскокваючы ледзь не на вышыню свайго росту, карузьлік, а я, ня зводзячы вачэй з поўні, што канчаткова вылузалася зь ліпавых галінаў, прыгаломшана маўчаў. (Арлоў).
#словы_К

ЦУ́ГЛІ (cugli)
(назоўнік)
Два мэталічныя зьвяны, якія прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзваньня (рас. "взнуздывания") каня.
🔸А Коля, хоць быў і маленькі, як вузел, спрытна рассупоніў каня і выняў з рота цуглі. (Колас).
🔸Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызьлі цуглі. (Гурскі).
#словы_Ц

АБЛАВУ́ХІ (abłavuchi)
(прыметнік, мужчынскі род)
З абвіслымі вушамі.
🔸[Люба] не пасьпела адысьці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. (Гартны).
#словы_А

ЗГРА́БНЫ (zhrabny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны.
🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).
2. Прыгожы па форме; далікатны.
🔸Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. (Пестрак).
3. Зроблены з мастацкім густам.
🔸Зграбная ваза.
🔸Зграбная статуэтка.
4. Грацыёзны ў позах і рухах.
🔸Зграбная паходка.
#словы_З

КУ́ДЗЕРКА (kudzierka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Часьцей множны лік (кудзеркі, -рак): кучаравыя або накручаныя валасы.
🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).
2. Абласное слова: невялікі вузкі ўчастак лесу.
🔸Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасоньніку. (Колас).

Ой, студзень ужо хутка і скончыцца, а слова дагэтуль няма 😅 Выпраўляем!
СТУ́ДЗЕНЬ (studzień)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Першы месяц каляндарнага года.
🔸А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысьцюткія сьнягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць ня здолею даўгі. (Матэвушаў).
2. Размоўнае слова: тое, што і студзіна, квашаніна, халадзец.
🔸Былі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. (Гаўрылкін).
#словы_С

КАРУ́НКІ (karunki)
(множны лік)
1. Ажурныя, сятчастыя вырабы зь ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзеньня і пад.
🔸Рукавы абрамлялі танюсенькія карункі. (Машара).
🔸На развітаньне .. Кася падаравала .. тоненькую насовачку, аздобленую карункамі. (Васілевіч).
2. Пераноснае значэньне: тое, што сваім выглядам нагадвае такі выраб.
🔸А мора ўжо ўгаманілася, толькі на прыбярэжнай кручы ды на мокрым жвіры пляжа віднеліся белыя карункі пены. (Сабаленка).
🔸Сонца .. паклала на палаючыя вокны двухпавярховага драўлянага дома свае мядзяныя карункі. (Рамановіч).

ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)
Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.
🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш

Як сказаць па-беларуску "ИЗ ОДНОГО ТЕСТА"?
🔸Чэрці адной шэрсьці
🔸Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі (рас. "квашни")
#фразэалягізмы

ЛЯДÓЎНЯ (ladoŭnia)
(назоўнік, жаночы род)
1. Тое, што й халадзільнік.
2. Памяшканьне зь лёдам або сьнегам для захоўваньня прадуктаў.
🔸Рыбу з кошыкамі паставілі ў лядоўню. (Дубоўка).
#словы_Л

ГАСЬЦÍНА (haścina)
(назоўнік, жаночы род)
⠀
1. Зборны назоўнік: госьці.
⠀
🔸Па бяседзе.. уся гасьціна высыпала на двор. (Вітка).
⠀
2. Прыём гасьцей, частаваньне.
⠀
🔸Усяго стаяла досыць для гасьціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. (Багдановіч).
⠀
3. Знаходжаньне ў гасьцях, гасьцяваньне.
⠀
🔸Два дні і дзьве ночкі Быў Іван у гасьціне, — У тузе-сумоце Пакінуў дзяўчыну... (Чарот).
#словы_Г

СПÓЛАХ / СПАЛÓХ (spałoch)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Раптоўнае адчуваньне страху.
🔸Цёмна-сінія вочы дзяўчыны ад спалоху зрабіліся вялікія і яшчэ больш сінія. (Грамовіч).
2. Перапалох, агульная нечаканая трывога, хваляваньне.
🔸Жанчыны — ў голас, узьнялі спалох, Пачуўшы, што склікае сваякоў Гарыдавец. (Танк).
🔸Прыйшлося за.. [птушкамі] бегаць, ганяцца, падняўся шум, гвалт, ад гэтага яшчэ большы спалох. (Маўр).

Як сказаць па-беларуску ''ТЫ ПРАВ(-А)''?
🔸Ты маеш рáцыю.
📍Малюнак: @animatarka
📍За ідэю для посту дзякуем @urban_ln
#выразы
🔸Ты маеш рáцыю.
📍Малюнак: @animatarka
📍За ідэю для посту дзякуем @urban_ln
#выразы