Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
Неймаверныя ілюстрацыі ад @yauhien.bunkievich 🤍
ТЫНК (tynk)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Апрацоўчы раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.

🔸️Пытаюся ў будаўнікоў:
— Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас,
А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ
І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык)

2. Цьвёрды пласт такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.

🔸️Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас)

❗️ТЫНКÓЎКА ці ТЫНКАВÁНЬНЕ — працэс нанясеньня тынку.
#словы_Т
Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱

ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)

Час, які папярэднічае вясьне.

🔸️Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)
#словы_П
САКАВІ́К (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні. 

🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)

2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.

3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.

🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч
ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)

Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.

🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску "За ушами трещит"?

🔸️Аж нос гайдука скача (гайдук — від пляскі)
🔸️Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе)
🔸️Аж нос угінаецца
🔸️Аж вушы трашчаць
🔸️Мала вочы не павылазяць
#фразэалягізмы
Шчыра віншуем чароўных паненак з Міжнародным жаночым днём! 💐💐💐

НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)
#словы_Н
КАРÁСКАЦЦА (karaskacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Лезьці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за штосьці.

🔸️Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. (Лынькоў)

2. Зь цяжкасьцю прабірацца праз штосьці, выбірацца адкуль-небудзь.

🔸️[Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. (Маўр)
#словы_К
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Час Калыханкі ✨️✨️✨️

Слоўцы Вам на дабранач, даражэнькія 💫
Forwarded from Kiera dy Hardź
Паляваньне вякоў

“У час цяжкі, у момант паваротны
Свайго жыцьця, згубіўшы верны шлях,
Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.”
Дантэ Аліг’еры, “Боска Камэдыя”, пераклад У. Скарынкіна.


Сьцежкі ву́сьціш, цемры погляд,
Во́рах чыйсьці навакол.
Зрок смугою, ці́шы ско́гат,
Мо́рак песьціць гурбаў дол.

Ценяў рып, сьвядомасьць ў страху:
«Зо́рыць штосьці на мяне..»
Пушчы выгляд — войска жаху,
По́зірк дзікі на сьпіне.

Грукат усюдны, рухаў шолах,
Шлях зьнікае ў імгле́.
Ногі храснуць, духу сполах:
«Цьмы пагляд ляжыць на мне…!»

Гул узьняўся, буры скрыгат,
Рве шалёны ветравей!
Ночы ростань, сэрца скі́гат,
Сьмерць пяе за лес гучней!


За́ціш раптам, по́дых цьвету —
«Што зіхці́ць у чэрні злой?»
Промень чысты, ласка сьвету!
«Рады сьлед перада мной?»

Кр
о́заў мур, імглы дарога,
Беласьць туліць мой пагляд.
Ззаду жах ? Сьвятло навокал,
Па́рась крые далягляд.

«Дзе жыцьцё? Ці ў той старонцы?!»—
Рось ахутвае спакой.
Зноў блукаць? «Вястуне сонцу,
Я сьпяшаю за табой!»


По́шуг тут жа, сьвет наўкола,
Зе́ркі плюшчу пад валво́й.
«Цуд жывы!», зара́нак по́лаг,
Мараў танец прад душой!

Ці́шы даль, кароны ў сьнезе,
Лёд пад сьледам зіхаці́ць.
Сумець-люба, сьпевы недзе,
У сэрцы полымя віры́ць.

Сінь густая, квет пазему,
«Ву́сьціш зноў перада мной..?»
Колер стану, сьвежасьць тлену,
«Страх даруе супакой».

Тарас Ташкевіч,
01-03 2024, на ўспаміны пра возера Нарач

Слоўнік https://telegra.ph/Belaruska-rasejskі-sloўnіk-da-vershu-Palyavanne-Vyakoў-03-15

@kiera_dy_hardz
ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.

🔸️Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)
#словы_З
ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Вельмі вялікі, грузны, масіўны.

🔸️Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)
#словы_Г
Спадарства! Мы, група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ, радыя прэзэнтаваць вам распрацаваную намі тэчку «Кантэнт 1.0».

Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў на самыя розныя тэмы — ад клясычных мэмаў да сэкс-асьветы. Не хвалюйцеся, "экстрыму" сярод прапанаванага няма!

https://t.iss.one/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.iss.one/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.iss.one/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў), зьвяртайцеся сюды: @pryshpilny_bot
КРАСАВІ́К (krasavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Чацьвёрты месяц каляндарнага года.
#словы_К