lixmuseum
98 subscribers
4.14K photos
54 videos
2 files
297 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень
#літаратурны_аўторак
Першыя майскія дні ў календары маюць цесную сувязь з творчасцю Валянціна Таўлая ў Лідзе. Чым адметны стаў дзень 1 мая ў жыцці паэта? Які след пакінуў паэт у друкарскай справе прынёманскага горада? Чытайце на нашым сайце

https://lixmuseum.by/be/maj-i-taulaj/
Прывітанне, шаноўныя прыхільнікі літаратурнай Лідчыны! Вас зноў рады вітаць #літаратурны_аўторак Дома Валянціна Таўлая. Сёння 7 чэрвеня. Зноў супадзенне! У гэты ж дзень паэт Валянцін Таўлай напісаў апошні верш у гэтым доме. Незадоўга перад Вялікай Айчыннай вайной. Творца і сам не ведаў, што тут, у сваёй хаце, больш пісаць не будзе. Гэты верш, як сцвярджае беларускі паэт і літаратуразнавец са Слонімшчыны Мікола Арочка, стаў потым праграмным, вяршыняй таўлаеўскай грамадзянскай лірыкі. Называецца ён “Аб маіх вершах”. Пра гэты твор мы ўжо ўзгадвалі ў мінулы #літаратурны_аўторак за май месяц. Цяпер мы спынімся на ім падрабязней.
Тэкст па спасылцы https://lixmuseum.by/be/parady-mayakouskaga-u-zvinyachym-vershy-taulaya/
Вітаем Вас! Зноў #літаратурны_аўторак і мы радуем сваіх прыхільнікаў чарговым гістарычным аповедам.
У хуткім часе мы будзем адзначаць язычніцкае свята Купалле. У гэты дзень, 7 ліпеня, 140 гадоў назад, нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала.
Чым знакавая падзея для Лідскага краю? →
https://vk.com/lixmuseum?w=wall-36016048_2792
Вітаем вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #музейны_тыдзень. З вамі зноў #літаратурны_аўторак. Чым зацікавім вас на гэты раз?!
https://lixmuseum.by/be/mozha-pamyatayuts-lidskiya-mamy-i-taty-yak-vybirali-yanku-brylya-u-deputaty/
Лідчына – край літаратурны!
Вітаем вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #музейны_тыдзень. З вамі зноў #літаратурны_аўторак

https://vk.com/@lixmuseum-ldchyna-krai-ltaraturny
Вітаем вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак.

Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля будучыні.

Чытайце пра настаўніка Валянціна Таўлая і ўзгадвайце свайго першага настаўніка па спасылцы https://lixmuseum.by/be/vyaliki-gonar-svetly-doug-nastaunitstva-i-matsyarynstva/

#музейны_тыдзень
Вітаем вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак. Чым парадуем вас сёння? Так, чарговай даследчай знаходкай! Якой? Чытайце па спасылцы https://telegra.ph/%D0%86zno%D1%9E-pra-Ta%D1%9Elaya-abo-G%D1%96storyya-adnago-fotazdymka-11-08
У 2023 годзе споўніцца 60 гадоў вуліцы Валянціна Таўлая. 11 красавіка яна была перайменавана з вуліцы Лідскай.
З мэтай “адсвяткаваць” юбілей вуліцы паэта Валянціна Таўлая, супрацоўнікі Дома, у якім ён жыў, вырашылі стварыць фотавыстаўку “Лідскімі сцежкамі: вуліцы ў імёнах пісьменнікаў”.
Калі Вы пражываеце на “пісьменніцкай” вуліцы, ці яна знаходзіцца побач з Вамі, то дашліце яе фотаздымкі.
Лепшыя фотаздымкі будуць выбраныя і змешчаныя на фотавыстаўцы “Лідскімі сцежкамі: вуліцы ў імёнах пісьменнікаў”.
Дасылаць фотаматэрыялы можна да красавіка 2023 года на электронную пошту Лідскага музея ([email protected]), Дома Валянціна Таўлая ([email protected]), або ў групы музея ў сацыяльных сетках з паметкаю На конкурс “Лідскімі сцежкамі: вуліцы ў імёнах пісьменнікаў і абавязкова адзначыць назву вуліцы на фотаздымку і іх аўтара.
Далучайцеся! Дом Валянціна Таўлая Вас шчыра вітае!
#музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак #домвалянцінатаўлая
Вітаем Вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак праекта #музейны_тыдзень

https://telegra.ph/Legendy-pra-L%D1%96dsk%D1%96-zamak-01-03
8 лютага, на дзень нараджэння Валянціна Таўлая, у доме паэта адбудзецца адкрыццё экспазіцыі “А пачнём мы казку так…”.
Любоў да фальклору з дзяцінства прывіла Валянціну Таўлаю бабуля Аўдоцця – маці яго таты Паўла Дзям’янавіча. Яна па вечарах расказвала Валянціну і яго малодшаму брату Аляксандру казкі. Гэтую любоў унук пранёс праз усё сваё жыццё. У паэтычным арсенале Валянціна Таўлая ёсць вершы для дзяцей (напрыклад, “Бабуля і ўнучка”), адзін з вершаў ён прысвяціў сваёй сястрычцы Ніне – “Дзяўчынка-свінка” (чарнавая назва “Я Ніночку-малышу гэткі вершык напішу”).

Запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “А пачнём мы казку так…” у доме В. Таўлая па вуліцы Замкавая, 7

#музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак
Вітаем Вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак.
Напярэдадні 5 мая – Дня друку – хочацца зноў згадаць Валянціна Таўлая. Але на гэты раз не пра пісьмовыя крыніцы, а пра выяўленчыя. Пра тое, як апошнім часам на сваіх палотнах увекавечылі паэта і яго Дом вядомыя мастакі ці аматары мастацтва з Ліды і яго роднага горада Баранавічы

➡️ https://telegra.ph/Valyanc%D1%96n-Ta%D1%9Elaj-05-02
#літаратурны_аўторак #музейны_тыдзень
Дом Валянціна Таўлая рады запрасіць сваіх прыхільнікаў на экспазіцыі, якія працуюць у літаратурным накірунку.
Сёння нагадаем пра экспазіцыю “Песня даўжынёю ў жыццё”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло.
Хочацца спадзявацца, што твор, які напісала паэтэса, вядомы як старэйшаму, так і малодшаму пакаленню. Гэта верш “Люблю”, на які вядомы беларускі кампазітар Мікола Равенскі паклаў музыку. Дарэчы, на экспазіцыі знаходзіцца і баян, на якім можна сыграць гэтую песню!
Наведаўшы экспазіцыю, можна даведацца, якое дачыненне да Лідчыны мае Канстанцыя Антонаўна Буйло.
Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады жыцця Канстанцыя Антонаўна пражывала ў Маскве, яна не губляла сувязь з Беларуссю, пісала вершы на роднай беларускай мове. 4 чэрвеня 1986 года не стала Канстанцыі Буйло. Ды толькі ў 1989 годзе ўрну з яе прахам з Масквы перавезлі ў родную вёску Вішнева, што на Валожыншчыне.
Любіце і Вы наш край!
Навуковы супрацоўнік Алесь Хітрун
#лидскиймузей #домтаўлая
Вітаем Вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак ! На календары лета. Адпачынкі, канікулы, самы час бавіцца. І таму супрацоўнікі Дома Валянціна Таўлая прапаноўваюць маленькім наведвальнікам прыняць удзел у гульні-квэсце “У класікі з класікам”.
Занятак змяшчае блок разнастайных інтэрактыўных дзеянняў:
– метадам падстаўкі лічбаў (або літараў) можна будзе разгадаць загадкі;
– праз уважлівае знаёмства з экспазіцыяй у мемарыяльным пакоі неабходна будзе знайсці адгадкі і назваць галоўны прадмет;
– будзе дадзена магчымасць знайсці Валянціна Таўлая ў дзяцінстве сярод іншых будучых знакамітых пісьменнікаў;
– гульцам можна паспрабаваць сябе ў якасці газетчыка (стварыць макет газетнай паласы);
– будзе магчымасць прыняць удзел у вулічнай гульні ў класікі: падчас скокаў па квадратах неабходна будзе пакінуць пасля сябе фрагменты з урыўка верша В. Таўлая, дзе канчатковым вынікам стане слова “ДРУК”, якое і вызначыць пераможцу гульні. У другім варыянце неабходна будзе адскакаць імя і прозвішча паэта “ВАЛЯНЦІН ТАЎЛАЙ” як уперад, так і назад, але ўжо па квадратах з загадзя прапісанымі літарамі. У квадратах, між іншым, дзве літары супадаюць з папярэднім скокам. Хто першы справіцца – той пераможца.
Напрыканцы ўдзельнікі атрымліваюць сувеніры на памяць.
Кошт музейна-педагагічнага (інтэрактыўнага) занятка (на групу да 25 чалавек):
-школьнікі – 0,50 руб.;
-студэнты, навучэнцы – 0,70 руб.;
-іншыя катэгорыі – 1,00 руб.;
-занятак – 8,00 руб.

Увага! Неабходны папярэдні запіс!
тэл.: +375-154-541552, +375-154-622494,
электронная пошта: [email protected], [email protected],
адрас: 231300, г. Ліда, вуліца Замкавая, 7, Дом Валянціна Таўлая.
Выхадны – панядзелак.

З павагай, Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

#музейны_тыдзень
#музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак
Запрашаем на выстаўку
«А пачнём мы казку так..”
Ад вас настрой, ад нас жа – казка!
Завітайце, калі ласка!
Вітаем, Вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак!
Дом Валянціна Таўлая заўсёды адчынены для наведвання. Яго супрацоўнікі пастаянна ў пошуку новых ідэй, якія пераўвасабляюцца ў экспазіцыі і мерапрыемствы.
З цікавасцю яшчэ наведваюцца дзеці на экспазіцыю "А пачнём мы казку так..." паводле беларускіх народных казак. Не за гарамі той час, калі яе дзейнасць будзе спынена. Аб тым, што запланавана ў гэтым выставачным пакоі пакуль загадка, але яна раскрыецца ў хуткім часе.
У Доме Валянціна Таўлая пачалася падрыхтоўка да 80-годдзя з дня святкавання Перамогі над фашызмам. У сувязі з гэтым, у хуткім часе запрацуюць ўрокі памяці "І сёння нам творы гавораць...".
А пакуль запрашаем наведаць экспазіцыі, якія працягваюць сваю працу.
#ВалянцінТаўлай #ДомТаўлая #Замкавая7 #музей #культура #Ліда #экспазіцыя