Фотоотчет с персональной выставки "Три музы" Николая Бондарчука г. Гродно (живопись, избранное). Выставка работает в течение месяца.
#культурноесобытие #город #лида700лет #lixmuseum #выставка

29 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня ўтварэння самай масавай і актыўнай патрыятычнай арганізацыі моладзі часоў Савецкага Саюза - Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі - УЛКСМ, або, як яго тады называлі, камсамола. Гісторыя УЛКСМ непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. У тыя гады мільёнам юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў камсамол даў пуцёўку ў жыццё, дапамог дасягнуць поспехаў і вышынь у прафесіі, вучобе, творчасці, спорце. На І Усерасійскім з'ездзе саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі, які адбыўся 29 кастрычніка 1918 г., быў створаны камсамол, г.з. Расійскі камуністычны саюз моладзі, як ён тады называўся.
У гэты час большая частка зямель Беларусі знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Аднак гэта не стала перашкодай для маладых камуністаў. Яны стваралі свае першыя арганізацыі яшчэ ў падполлі.
У снежні 1918 г., за два дні да прыхода часцей Чырвонай Арміі, на сходзе, які адбыўся ў 57-ым нумары гатэля «Еўропа», было прынята рашэнне аб стварэнні арганізацыйнай тройкі камсамола (прозвішчы трох першапраходцаў: Зысман, Зайдзенвар, Гарбуноў). 15 снежня ў Мінску была створана паўнавартасная камсамольская арганізацыя. Некаторы час менавіта гэта дата адзначалася як дзень нараджэння беларускага камсамола, які ўзнік на год раней самой рэспублікі. Арганізацыя нараджалася ў барацьбе і полымі рэвалюцыйных пераўтварэнняў і грамадзянскай вайны. Першы Усебеларускі з’езд камсамола прайшоў пасля вызвалення сталіцы ад палякаў - 24 верасня 1920 г. І гэта яшчэ адна, трэцяя дата нараджэння Саюза моладзі. У 1924 годзе камсамольскай арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна.
Землі Заходняй Беларусі па Рыжскаму мірнаму дагавору былі ў складзе Польшы. Пад кіраўніцтвам КПЗБ у студзені 1924 г. быў створаны Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). ЦК КСМЗБ выдаваў газету «Малады камуніст». Камсамольцы Заходняй Беларусі змагалася за вызваленне ад польскіх акупантаў, пры іх актыўным удзеле праходзіла вызваленне ў верасні 1939 г.
У гады Вялікай Айчыннай вайны камсамольцы былі ў першых шэрагах: на фронце, у падполлі і партызанскіх атрадах, на цяжкай працы ў тыле.
Камсамольцы Беларусі прымалі актыўны ўдзел у пасляваенным аднаўленні народнай аспадаркі, стварэнні энергетычнага і нафтагазавага комплексаў рэспублікі. Дзясяткі тысяч камсамольцаў удзельнічалі ў будаўніцтве Бярозаўскай і Лукомскай ДРЭС, Гродзенскага вытворчага аб'яднання «Азот», Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, Лідскага лакафарбавага завода, працавалі на меліярацыі зямель беларускага Палесся. Беларускія студэнцкія атрады выязджалі на будаўніцтва аб'ектаў Савецкага Саюза, масава ўдзельнічалі ва ўборцы ўраджаю. Ударна працавалі на ўсесаюзных будоўлях. За ўсю гісторыю УЛКСМ у яго рады ўвайшло больш за 200 мільёнаў чалавек.
За подзвігі, здзейсненыя ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама поспехі ў сацыялістычным будаўніцтве УЛКСМ быў узнагароджаны 6-цю ордэнамі.
Сваю дзейнасць камсамол спыніў у 1991 годзе з распадам СССР. Многія прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія прайшлі ў свой час добрую камсамольскую школу, востра перажывалі гэтую падзею, бо камсамол увайшоў у іх жыццё назаўжды.
З тых памятных гадоў прайшло шмат часу. Правапераемнікам камсамола ў нашай краіне зараз з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». БРСМ захоўвае найлепшыя традыцыі УЛКСМ, дапамагае выхаванню і станаўленню маладога пакалення.

Успомніць камсамольскае юнацтва наведвальнікам музея дапаможа інфармацыйны агляд «Камсамольскае юнацтва». А юныя наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з гісторыяй маладзёжнай арганізацыі, членамі якой былі іх бацькі, бабулі і дзядулі.
Будзем рады бачыць вас у музеі на вуліцы Перамогі 37, а.

3 ноября в УО «Лидский районный центр творчества детей и молодежи» прошли IX-е Лидские епархиальные Рождественские образовательные чтения. Для участников мероприятия ГУ «Лидский историко-художественный музей» и Лидское благочиние организовали выездную выставку «Православная культура на Лидчине». Участники чтений смогли прикоснуться к истории православия, увидеть иконы, Евангелия, предметы церковной утвари, облачения священнослужителей конца ХIХ - начала ХХ века. В мероприятии приняли участие более 120 человек.