lixmuseum
98 subscribers
4.14K photos
54 videos
2 files
297 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля #экспануеццаўпершыню
“Антыфашысцкая агітацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны”
На выстаўцы прадстаўлены антыфашысцкія ўлёткі. Храналагічныя рамкі якіх ахопліваюць перыяд з 1941 да 1945 гг. Прадстаўлены галоўным чынам савецкія выданні на рускай і беларускай мовах.
Асноўная частка ўлётак была выдадзена ў савецкім тыле для насельніцтва Беларусі, ці на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў глыбокім варожым тыле. У іх знайшлі адлюстраванне ідэі, думкі і імкненні беларускага народа, які самааддана змагаўся з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
У 1941—1942 гг. улёткі разам з газетамі і брашурамі засылалася на тэрыторыю Беларусі праз лінію фронту. Галоўныя тэмы і напрамкі гэтай працы вызначаліся ў Маскве ў ЦК КП(б)Б аддзелам прапаганды і агітацыі, які ўзначальвае Т.С. Гарбуновым.
Яны былі важнай крыніцай звестак аб стане на франтах, гераізме савецкіх воінаў, баявой дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы рабочых, сялян і інтэлігенцыі ў савецкім тыле, аб падзеях на міжнароднай арэне - незаменным матэрыялам у правядзенні палітработы сярод партызан і насельніцтва. У іх гучыць заклік аказваць разнастайны супраціў акупантам.
Некаторыя экзэмпляры былі ўзмоцнены фотаздымкамі, утрымлівалі гумарыстычныя замалёўкі ці карыкатуры. На выстаўцы будзе прадстаўлена, выдадзеная ЦК КП(б)Б улётка “Угледзіся ў гэты партрэт: гэта крывавы Гітлер! Смерць Гітлеру і яго разбойніцкай зграі”, паводле задумы максімальна набліжана да мастацкага плаката.
З мэтай узмацнення прапагандысцкай працы ў варожым тыле ЦК КП(б)Б ставіў задачы арганізацыі бальшавіцкага друку на месцы, у падпольных друкаваных друкарнях. Пры падпольных райкамах былі створаны рэдакцыі газет і наладжана масавае выданне перыядычнага друку і ўлётак. У 1942—1943 гг. актыўна зарабілі партызанскія "друкары". Друкаваныя машынкі, з дапамогай якіх падпольшчыкі і партызаны стваралі першыя нешматлікія экзэмпляры "Зводак Саўінфармбюро", саступілі месца партатыўным друкаваным машынам, спецыяльна сканструяваным для партызан і дастаўленым з Вялікай Зямлі. З варожага тылу на імя Гарбунова ішлі радыёграмы з просьбай дапамагчы паперай, фарбай, даслаць у распараджэнне рэдакцыі радыста з рацыяй. З прычыны перабояў з паперай і фарбай некаторыя з улётак даводзілася друкаваць на шпалерах.
У экспазіцыі можна ўбачыць выданні падпольнай газеты “Уперад”, газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўлёткі былі адным з самых даступных відаў масавага друку. Невялікія друкаваныя лісткі былі заўсёды актуальныя па тэматыцы, аператыўна распаўсюджваліся, мелі вялікія тыражы, лаканічную, выразную мову і разам з іншымі формамі друку адыгралі выдатную ролю ў мабілізацыі ўсіх сіл краіны на адпор ворагу. Сёння гэта вялізны дакументальны пласт, які садзейнічае вывучэнню гісторыі вайны.
Адымі з першых наведвальнікаў выстаўкі сталі вучні 7-га класа ДУА “СШ № 14 г. Ліды” і 8 класаў ДУА “СШ № 12 г. Ліды” .
Старшы навуковы супрацоўнік Валынец Н. М.