16 февраля в Лидском замке на базе выставки "Армейский альбом" состоялась встреча поколений, посвящённая Дню Защитника Отечества.
Выставка действует до 28 февраля. Будем рады вас видеть!
Выставка действует до 28 февраля. Будем рады вас видеть!
Да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” далучыліся навучэнцы 7 класа СШ № 10 г. Ліды і іх класны кіраўнік Жэбрык Ганна Эдмундаўна (21 лютага), а таксама навучэнцы 10 класа СШ № 5 г. Ліды і іх класны кіраўнік Купцель Алена Іванаўна (22 лютага). Нашы наведвальнікі цвёрда ўпэўнены, што найлепшы скарб для захавання культуры беларускага народа, узбагачэння духоўнасці – беларуская мова. А “гульні” з родным словам аказаліся для іх пазнавальнымі і нават вясёлымі! Атмасфера ў гасцёўні была незвычайна цёплай і ўтульнай. Шчыры дзякуй!
Тыдзень роднай мовы працягваецца! Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску!
Тыдзень роднай мовы працягваецца! Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску!
23 лютага ў музеі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі мерапрыемства былі ветэраны 49-й ракетнай дывізіі і іх сваякі. Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі сумеснай працы Лідскага музея і вэтэранскай арганізацыі «Ракетчык» па патрыятычным выхаванні моладзі. Прайшло абмеркаванне сумеснага плана мерапрыемстваў на 2023 г. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы.