lixmuseum
103 subscribers
4.34K photos
58 videos
2 files
307 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Адным з апошніх паступленняў у фонды Лідскага музея ў 2022 годзе стаў еўрапейскі даспех ХV ст. (раканструкцыя), які стварыў кіраўнік вайскова-гістарычнага клуба «Дайнава» Юрый Мандрык для аднаго з першых фэстаў сярэднявечнай культуры і традыцый у Лідскім замку.

Набыццё экспаната стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Лідскага музея і ААТ «Лідскае піва».

Пачынаючы з 2017 г. «Лідскае піва» праводзіць «Агульную дыктоўку». У 2022 годзе дыктоўка прайшла ў анлайн-фармаце. За кожнага ўдзельніка, які адправіў сваю працу на праверку, ААТ «Лідскае піва» пералічвала 5 рублёў на набыццё новага экспаната для Лідскага музея.

Убачыць даспех у хуткім часе можна будзе ў экспазіцыі Лідскага замка.

#лидскиймузей #lixm_фонды #лида700лет
8 лютага, на дзень нараджэння Валянціна Таўлая, у доме паэта адбудзецца адкрыццё экспазіцыі “А пачнём мы казку так…”.
Любоў да фальклору з дзяцінства прывіла Валянціну Таўлаю бабуля Аўдоцця – маці яго таты Паўла Дзям’янавіча. Яна па вечарах расказвала Валянціну і яго малодшаму брату Аляксандру казкі. Гэтую любоў унук пранёс праз усё сваё жыццё. У паэтычным арсенале Валянціна Таўлая ёсць вершы для дзяцей (напрыклад, “Бабуля і ўнучка”), адзін з вершаў ён прысвяціў сваёй сястрычцы Ніне – “Дзяўчынка-свінка” (чарнавая назва “Я Ніночку-малышу гэткі вершык напішу”).

Запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “А пачнём мы казку так…” у доме В. Таўлая па вуліцы Замкавая, 7

#музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак
#музейны_тыдзень #мастацкая_серада

Сёння, 8 лютага, дзень нараджэння Валянціна Таўлая – паэту споўнілася б 109 гадоў.
У музейным зборы захоўваецца мастацкі твор “Партрэт Валянціна Таўлая”, аўтарам якога з’яўляецца Уладзімір Мельнік. Партрэт паэта напісаны дваццаць гадоў таму і экспануецца ў мемарыяльным пакоі дома В. Таўлая.
#музейны_тыдзень #замкавая_субота
Почётный гость побывал недавно в Лидском замке.
Сотрудники музея встретились с Владимиром Владимировичем Логошем, известным в Лиде врачом, сыном Владимира Логоша, который в период с 1969 по 1980 год возглавлял Лидский горисполком. Это было сложное время, тогда Лида менялась, активно строилась…. В этот период началось возрождение Лидского замка.
Владимир Владимирович передал музею фотографии, личные вещи отца, а также поделился теплыми и трогательными семейными историями.
В рамках подготовки к семисотлетнему юбилею города Лидский историко-художественный музей приглашает всех желающих поделиться фотографиями, документами, воспоминаниями, связанными с историей Лиды.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
Сёння чарговую гістарычную нядзелю мы прысвячаем памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама іх родным і блізкім.
Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень 34 гады таму назад тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні салдат Савецкай Арміі. А 15 лютага стаў днём-сімвалам, днём Памяці.
Вайна ў Афганістане стала неад'емнай часткай нашай гісторыі. З Лідскага раёна ў Афганістан было накіравана 607 чалавек. 9 сыноў не дачакалася Лідская зямля.
Памяць пра загінуўшых землякоў увекавечана ў мемарыяльных дошках, помніку воінам-інтэрнацыяналістам, які ўстаноўлены ў горадзе ў 2007 г.
На Лідчыне створана раённая арганізацыя грамадскага аб’яднанння “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Воіны-інтэрнацыяналісты праводзяць работу па патрыятычным выхаванні моладзі, па захаванні і ўвекавечванні памяці аб загінуўшых таварышах па зброі і клапоцяцца пра ветэранаў і членаў сямей, якія загінулі ў Афганістане.
Лідскі музей захоўвае памяць пра загінуўшых і жывых удзельнікаў баявых дзеяннняў у “гарачых кропках” нашай планеты. Мы збіраем і захоўваем матэрыял пра людзей і выпрабаванні, якія выпалі на іх долю. Сабраным матэрыялам дзелімся са школьнымі музеямі, навучэнцамі. Напрыклад, прадметы Лідскага музея папоўнілі выстаўку школьнага музея “На скрыжаванні дарог” ДУА “СШ № 11 г. Ліды”.
Супрацоўнікі музея кожны год праводзяць мерапрыемствы, арганізоўваюць выстаўкі, прысвечаныя гэтай Памятнай даце.
14 лютага ў 15:00 у музеі адбудзецца дыялог пакаленняў "Успамінаючы Афганістан…". Удзел у мерапрыемстве прымуць удзельнік вайны ў Афганістане (1981-1983 гг.) лідчанін Віктар Майсееў, благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў.
Рады бачыць вас у ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.