lixmuseum
98 subscribers
4.14K photos
54 videos
2 files
297 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
17 сентября в музее «Лошицкая усадьба» состоялась встреча коллекционеров утюгов и представителей музеев. На базе выставки «Утюги на все лады» обсуждались проблемы коллекционирования и сотрудничества музеев и владельцев частных коллекций.
Участие в круглом столе приняли пресофилисты из Минска, Бреста, Гомеля, Слонима, Слуцка, Лиды, а также представители Минского областного краеведческого музея, Лидского историко-художественного музея и Центра дополнительного образования детей и молодежи г. Минска "Эврика".
С докладом о раритетах, найденных на территории Беларуси, выступил лидский коллекционер Андрей Фишбайн.
Предметы из его собрания представлены и в Лидском музее, поэтому приглашаем пресофилов на выставку «Лавка старины».
Также предметы из частной коллекции А. Фишбайна вы можете увидеть в экспозиции «Предметы быта к. XIX – н. XX вв.».
Закрытие мотосезона «Лида-2022» в Лидском замке 1.10.2022
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
У фондах Лідскага музея захоўваецца цікавы прадмет – сігнатура для вочнай мазі аптэкі №2 г. Ліда ад 7 кастрычніка 1940 г.
У п.п. ХХ ст. большасць лекаў гатавалі непасрэдна ў аптэцы па рэцэптах лекараў. Рэцэпты захоўваліся ў аптэках, а хвораму адпускаліся розныя лекавыя формы з сігнатурай.
Сігнатура – візітная картка аптэкі. Гэта ярлычок, на якім запісвалі назву і склад лекаў, час іх падрыхтоўкі, прозвішчы лекара, які выпісаў рэцэпт, аптэкара і пацыента, а таксама рэжым і спосаб ужывання прэпарата. У пэўнай меры сігнатура служыла таксама рэкламай аптэкі, якая вырабіла лекі, таму ярлычкі, як правіла, былі эфектна аформлены з выразным указаннем назвы і адраса ўстановы.
Сігнатуры адрозніваліся па колеры. Лекі для ўнутранага ўжывання адпускаліся з белымі сігнатурамі, для вонкавага – з жоўтымі ці чырвонымі. Сігнатуру звычайна прымацоўвалі да рыльца аптэчнай склянкі.
Сігнатуру, якую выпісаў фармацэўт лідскай аптэкі 82 гады таму, перадаў музею калекцыянер Сяргей Буйко.
Вітаем вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак.

Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля будучыні.

Чытайце пра настаўніка Валянціна Таўлая і ўзгадвайце свайго першага настаўніка па спасылцы https://lixmuseum.by/be/vyaliki-gonar-svetly-doug-nastaunitstva-i-matsyarynstva/

#музейны_тыдзень
#музейная_неделя #художественная_среда

С 9 октября 2022 г. в выставочном зале Лидского замка начнёт работать выставка памяти художника Владимира Мельникова.

Открытие выставки состоится 9.10.2022 в 14:00.
Вход свободный.

#музейны_тыдзень #мастацкая_серада
Почетной грамотой Гродненского областного исполнительного комитета награждена Никифорова Татьяна Михайловна, старший научный сотрудник Лидского историко-художественного музея, на праздничном мероприятии, приуроченном ко Дню работников культуры.
#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
«Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю»

Народны каляндар месяца кастрычніка небагаты. Дзякуючы назіранням нашых продкаў, і сёння ведаюць усе бабіна лета. Верагодна, назва паходзіла ад таго, што на гэты перыяд выпадала цёплае надвор’е і «бабская» работа на агародзе і ў полі. Па народным календары яно пачыналася ў канцы верасня, закранала першую палову кастрычніка і доўжылася ад некалькіх дзён да тыдня-двух.
Паважаныя сябры, у нас ёсць яшчэ магчымасць паназіраць, ці спраўдзяцца спадзяванні на сонца, цяпло, лагоднасць надвор’я, як сцвярджае народная мудрасць.
https://vk.com/@lixmuseum-kastrychnk-hodzc-pa-krau-gonc-ptushak-z-gau