lixmuseum
98 subscribers
4.14K photos
54 videos
2 files
297 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Сёння ў нас ёсць цудоўная магчымасць нагадаць пра сябе даўнім сябрам і знаёмым. 7 лютага адзначаем незвычайнае свята – Дзень адпраўкі паштовак сябрам!
Паштоўка – самы просты спосаб павіншаваць са святам альбо выказать увагу блізкім.

Калекцыя “Філакартыя” Лідскага музея змяшчае больш за 250 паштовак з відамі Ліды. Большасць з іх была зроблена ў 1915-1918 гг.
У верасні 1915 г. Лідскі павет акупавалі кайзераўскія войскі. Нямецкія салдаты і афіцэры цікавіліся жыццём мясцовага насельніцтва. Фотаздымкаў, якія леглі ў аснову паштовак, у тыя гады было зроблена шмат. Сотні выяў Ліды: вуліцы, будынкі, базарная плошча, мясцовыя жыхары…
Дзякуючы калекцыянерам, якія захавалі фотаздымкі і паштоўкі, сёння мы маем магчымасць убачыць Ліду пачатку ХХ ст.


#лидскиймузей #лидскийзамок #лида #lixm_фонды #открытка
#фондавы_панядзелак #музейны_тыдзень
7 сакавіка адзначаецца дзень нараджэння тэлефоннага апарата.
У 1876 г. на Сусветнай выставе ў Філадэльфіі амерыканскі навуковец Аляксандр Грэям Бэл упершыню прадэманстраваў тэлефонны апарат.
Ужо ў 1885 годзе рускі фізік Павел Галубіцкі спраектаваў першую тэлефонную станцыю. Гэта вынаходства дазволіла дзясяткам тысяч карыстальнікаў размаўляць адзін з адным адначасова. У выніку апараты сталі масава з'яўляцца па ўсім свеце.
Лічыцца, што ў Лідзе першая тэлефонная сувязь з'явілася паміж броварамі Папірмайстра і Пупко ў 1907 г.
Як адзначае лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш, першая гарадская тэлефонная станцыя з'явілася, магчыма, толькі падчас першай нямецкай акупацыі. На паштоўках тых часоў бачна, што каля лідскай пошты з'явілася размеркавальная стойка тэлефонных дратоў.
Тэлефонныя апараты з фондаў Лідскага музея ўваходзяць у калекцыю «Механізмы. Дэталі механізмаў» і дапамагаюць навуковым супрацоўнікам вывучаць сацыяльна-эканамічнае развіццё на Лідчыне ў ХХ ст.
#фондавы_панядзелак #музейны_тыдзень

Адным з апошніх паступленняў у музейную калекцыю “Музычныя інструменты” Лідскага музея стала піяніна "C. M. Schröder".

Прадпрыемства было заснавана ў 1816 годзе і размяшчалася ў Санкт-Пецярбурзе. Фабрыка належала цэламу пакаленню майстроў, а яе заснавальнік – Ян Шродэр – быў выхадцам з Саксоніі.
Гэта трэцяя найстарэйшая фірма па вытворчасці фартэпіяна ў Расіі. «К. М. Шродэр» быў адным з нямногіх расійскіх вытворцаў, якія праславіліся і на міжнародным узроўні, і меў статус Пастаўшчыка ПЯЦІ Імператарскіх Двароў.
Серыйны нумар піяніна – 29360. На прадпрыемстве інструменты з дыяпазонам нумароў 29001-31000 выпускаліся ў 1908 годзе.
Піяніна Лідскаму музею перадалі прадстаўнікі УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”.
Убачыць музычны інструмент можна на экспазіцыі “Грозна грымнула вайна”.
#музейны_тыдзень
Працягваем знаёміцца з фондамі Лідскага музея ў #фондавы_панядзелак

Музейныя прадметы @lixmuseum размеркаваны па 25-ці калекцыях. Адна з іх – «Фалерыстка».
У склад калекцыі ўваходзяць медалі, ордэны, ордэнскія планкі, знакі, а таксама значкі.

Фалерыстыка - адно з самых распаўсюджаных хобі ў свеце. А значкі – бадай самы цікавы прадмет для калекцыянавання ў савецкія часы. Гэтаму спрыяла невялікая цана і разнастайная тэматыка. Новыя "экспанаты" для калекцый выпускалі да пэўных падзей, у памяць аб знакавых будоўлях, у гонар гарадоў. Наборы значкоў можна было купіць у любым кіёску сеткі "Саюздрук".
У зборы Лідскага музея захоўваецца больш за тысячу значкоў. Некаторыя з іх, прысвечаныя майскім святам, вы можаце ўбачыць на фотаздымках.
Віншуем вас з першым летнім панядзелкам, сябры!
Каб падтрымаць усіх, хто сёння на працы, у свеце адзначаюць жартоўнае свята – Дзякуй Богу, сёння панядзелак!
А мы нагадваем, што панядзелкі не такія дрэнныя, асабліва калі гэта #фондавы_панядзелак

6 чэрвеня адзначаем яшчэ адно свята – 140 гадоў таму быў запатэнтаваны першы электрычны прас.
Прыстасаванні для разгладжвання адзення людзі выкарыстоўвалі яшчэ ў I стагоддзі да н.э. Самыя першыя прасы адлівалі з чыгуну і разагравалі ў печах. Яны вельмі хутка астывалі і былі непрыдатнымі для прасавання тонкіх тканін. Прасаванне было цяжкай працай, таму што даводзілася стаяць побач з распаленай печчу. Пазней прас награваць перасталі і пачалі засыпаць у яго вуглі. У другой палове XIX ст. у Еўропе з'явіліся прасы на газе і вадкім гаручым. Яны былі пажаранебяспечныя і непрактычныя, затое астывалі павольней.
Дата нараджэння электрычнага праса – 6 чэрвеня 1882 года. У гэты дзень жыхар Нью-Ёрка Генры У. Сілі запатэнтаваў сваю вынаходку. Прылада награвалася пры дапамозе электрычнай дугі паміж вугальнымі электродамі, да якіх падводзіўся ток.
Першыя мадэлі былі цяжкімі (6,8 кг), для нагрэву ім патрабавалася шмат часу. Нярэдка ўзнікалі выпадкі самазагарання прыбораў і ўдараў карыстальнікаў электрычным токам. Таму людзі ставіліся да іх з асцярогай.
Пасля ўдасканалення ў прасе з'явілася награвальная спіраль, якая была схавана ўнутры корпуса. Прас стаў больш бяспечным, перастаў біць токам. У 30-я гг. ХХ стагоддзя з'явіўся тэрмастат, які адключаў прыладу пры дасягненні неабходнага ўзроўню нагрэву падэшвы. У канцы 70-х гг. металічныя падэшвы замянілі на шклокерамічныя.
У Лідскім музеі захоўваецца шмат цікавы прасаў рознага тыпу – ад вугальных да электрычных.
Акрамя таго, працуе выстаўка «Лавка старины», на якой прадстаўлены прасы з прыватнай калекцыі А. Фішбайна (г. Ліда).
#музейны_тыдзень #лидскиймузей #lixmuseum
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

У чэрвені ў фонд Лідскага музея паступілі 8 нумароў газеты «Уперад» 1943 года, якія раней захоўваліся ў рэдакцыі «Лідскай газеты».
Цікава, што менавіта з газеты «Уперад» пачалі камплектавацца фонды Лідскага краязнаўчага музея ў 1959 годзе. Выданне стала першым музейным прадметам, які быў запісаны ў кнігу ўліку асноўнага фонду.
Першы нумар газеты «Уперад» выйшаў 30 верасня 1939 года. Спачатку газета выпускалася на базе Баранавіцкага падпольнага абкама партыі, потым у Налібоцкай пушчы, дзе размяшчаўся Лідскі міжрайпартцэнтр. Набіралася і друкавалася газета ўручную ў партызанскіх зямлянках. На жаль, 11 першых нумароў не захавалася.
Летам 1944 года ў Прынёманне прыйшло вызваленне і газета пачала выходзіць легальна. Назва газеты мянялася чатыры разы: «Уперад», «Сцяг працы» (май 1962 г. - 6 ліпеня 1966 г.), зноў «Уперад» (ліпень 1966 г. - 3 снежня 1991 г.) і, нарэшце, «Лідская газета».
#lixm_фонды
Пачынаем новы месяц і новы #музейны_тыдзень з рубрыкі #фондавы_панядзелак

83 гады таму, 1 жніўня 1939 г. у Маскве была адкрыта Ўсесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка, якая дэманстравала поспехі першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы ў развіцці сельскай гаспадаркі. Яе пасляваенная экспазіцыя, якая адкрылася толькі ў 1954-м, фарміравалася, прытрымліваючыся тагачасных прынцыпаў кіравання эканомікай, у асноўным па тэрытарыяльнай прыкмеце: кожны павільён прадстаўляў дасягненні адной з саюзных аўтаномных рэспублік або абласцей. У 1959 годзе выстаўка была перайменавана ў Выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі.
У фондах Ліскага музея захоўваюцца знакі "Удзельнік усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы", срэбныя і бронзавыя медалі "За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР", уручаныя жыхарам Лідскага рэгіёну – удзельнікам выстаўкі.