lixmuseum
103 subscribers
4.39K photos
63 videos
2 files
314 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
Сыр, тварог і масла на Лідчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, нашы продкі не толькі спажывалі сезонна, але і клапатліва нарыхтоўвалі да двух свят па народным календары: Пятроўка і Масленіца. На Пятра, па павер’ях, трэба было абавязкова разгавецца малочнымі стравамі, каб і на наступны год у гэты час іх удосталь хапала. На Масленіцу нельга шкадаваць ні сабе, ні радні, ні суседзям, каб дастатак быў на ўвесь год, каб жыццё пайшло, як па масле, каб “качацца, як сыр у масле”.
Чытайце працяг на нашым сайце https://lixmuseum.by/be/nevyadomae-u-vyadomym-syr-tvarog-dy-masla/
#этнаграфічны_чацвер #музейны_тыдзень
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Благавешчанне (Дабравешчанне). За каталіцкім святам (25 сакавіка) замацавалася назва Звеставанне.

Гэта адно з шаноўных нерухомых двунадзясятых свят у гадавым коле жыцця нашых продкаў. Як сведчыць Біблія, у гэты дзень архангел Гаўрыіл, благавеснік Таямніц Божых, паведаміў Дзеве Марыі пра непарочнае зачацце боскага немаўляці. Ужо зыходзячы з самой назвы, свята прызвана рабіць добрыя справы. Якія? А гэта ўжо кожны вырашае сам, «размаўляючы» са сваім сумленнем.

У фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца два абразы «Благавешчанне Святой Багародзіцы», перададзеныя Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем.
Працяг чытайце па спасылцы
https://lixmuseum.by/be/blagaveshchanne/
#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
Сярод розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пэўнае месца займае набіванка. Набойка, выбойка, крашаніна, набіванне. Які яшчэ выраб можа выхваліцца такой колькасцю лакальных назваў у залежнасці ад абранай тэхнікі?!
https://lixmuseum.by/be/belaruskaya-nabivanka/
Кожны, хто дарос, спяшаўся на сенакос.

Пачынаючы з вясны, у нашых продкаў адна за другою ў пэўным парадку ішлі сельскагаспадарчыя работы. Асноўны клопат быў пра пасадку гародніны, пасеў зернявых культур. Важнае значэнне набываў агляд адпаведных прылад працы. Дбайныя гаспадары стараліся падрыхтаваць усё загадзя: адрамантаваць, замяніць “аджыўшую” частку, прыдбаць новае.
Чытаць далей - https://lixmuseum.by/be/kozhny-hto-daros-spyashausya-na-senakos/
#лидскиймузей #музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер