#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
Лён трашчыць, ляціць кастрыца…
У даўнія часы менавіта ў кастрычніку распачынаўся новы цыкл “жаночага” занятка: апрацоўка льняной сыравіны.
Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час.Традыцыі. Вобразы.” запрашае на музейна-педагагічны занятак “Песня вякоў на полі льняным”.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прыладамі працы для паэтапнай апрацоўкі лёну, якія выкарыстоўвалі на Лідчыне ў к. ХІХ – другой палове ХХ ст.: церніцы розных канструкцый, грабяні, пранікі, розыя формы трапла . Спадзяемся зацікавіць усіх спосабамі захавання кужалю і незвычайным выкарыстаннем яго ў інтэр’еры сялянскай хаты.

#музейны_тыдзень
#этнаграфічны_чацвер
Зімовае свята Каляды – шматгранная палітра язычніцкіх і хрысціянскіх традыцый, вераванняў, абавязкаў перад сям’ёй, якімі кіраваліся продкі ў сваім жыцці і на вякі пакінулі ў спадчыну для нас, сучаснікаў.
Інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы” пагружае наведвальнікаў у атмасферу падрыхтоўкі да свята: упрыгожванне хатняй прасторы выцінанкамі, даматканымі вырабамі;клопаты пра традыцыйную калядную вячэру. Эмацыянальны настрой ствараюць гульні, адаптаваныя да сучаснай аўдыторыі. На хвалях казачных матываў назіраем за гуртам калядоўшчыкаў – героямі тэатра ценяў “Ліхмікі”.
Запісацца на занятак можна з 15 снежня па 19 студзеня.