Павятовы горад Ліда
У гэтым годзе Ліда адзначае 700-гадовы юбілей.
Датай заснавання горада лічаць 1323 год – пачатак узвядзення Лідскага замка на загад Вялікага Князя Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Гедыміна.
На поўнач ад замка на міжрэччы паміж забалочанымі далінамі рэк Каменкі і Лідзейкі ўзнік горад. Сваё імя горад атрымаў ад балцкага слова ляда – лясная высечка, прасека. Ліда на Лідзейцы – Вырубка на Шчупаковай рацэ.
Ліда знакаміта сваёй цікавай гісторыяй. Горад заўсёды быў шматнацыянаьным, шматканфесійным. З канца XIV і да пачатку XVI стагоддзя Ліда – вялікакняжацкі горад з першай пяцёркі гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Лідай валодалі Вялікія князі літоўскія Гедымін, Кейстут, Альгерд, Ягайла і Вітаўт, князь Карыбут. Лідскімі дзяржаўцамі і старастамі былі Вайдыла – просты чалавек, які падняўся да Дарадцы вялікага князя, Ач-Гірэй – заснавальнік Крымскага ханства, Юрый Іллініч – будаўнік Мірскага замка, князь Мікалай Радзівіл "Рыжы", Ян Станіслававіч Абрамовіч і іншыя вядомыя гістарычныя асобы.
З 1566 года Ліда – адміністрацыйны, судовы, гандлёвы цэнтр Лідскага павета.
17 верасня 1590 г. горад атрымаў Магэбургскае права і герб у выглядзе шчыта, падзеленага на дзве паловы, на левай з якіх, чырвонага колеру – залаты леў, які стаіць на задніх лапах, а на правай блакітнага колеру – два залатыя скрыжаваныя ключы.
У XVI-XVIII стст. Ліда маленькі горад: адна цэнтральная плошча – рынак, побач Школьны двор і чатыры вуліцы: Віленская, Замкавая, Каменская, Крывая.
У Лідзе жылі гарбары, кавалі, вінакуры, галоўным заняткам мяшчан было земляробства. З навакольных мястэчак, маёнткаў, фальваркаў і вёсак у Ліду прыязджалі памаліцца ў культавых пабудовах, гандляваць, вырашаць судовыя спрэчкі, сустракацца на балях і ўрачыстасцях.
З 1759 па 1803 г. у горадзе функцыянаваў піярскі калегіум – сярэдняя навучальная ўстанова. Дадзеная ўстанова была вельмі рэдкай па тых часах, што надавала Лідзе адукацыйную значнасць. З Лідскага калегіума выйшлі вядомыя тэолагі, пісьменнікі і вучоныя XVIII-ХІХ стст.
У 1795 г. пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Ліда ўключана ў склад Расійскай імперыі, горад стаў павятовым цэнтрам. З другой паловы ХІХ ст. у Лідзе інтэнсіўна развіваецца прамысловасць, гэтаму садзейнічала пракладзеная чыгунка Вільна-Лунінец (1884 г.). Горад пачаў пашыраць свае межы, расла колькасць насельніцта. З'яўляюцца тытунёвая, макаронная, кандытарская фабрыкі, машынабудаўнічы, чыгуналіцейны, лесапільныя, піваварныя заводы, шматлікія магазіны, рэстараны і гасцініцы.
Неаднаразова Ліда зведвала пажары, якія знішчалі жылую забудову горада XVIII ст., але, дзякуючы намаганням жыхароў, горад падымаўся з папялішча, адбудоўваўся і развіваўся…
У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі культурна-гандлёвы цэнтр, даваенная Ліда знікла. Пры бамбёжках 22 і асабліва 23 чэрвеня 1941 г. былі знішчаны Рынкавая плошча, Школьны двор, сінагога, кінатэатры, аптэкі, магазіны, гасцініцы, рэстараны, жылыя будынкі. Цэлыя вуліцы ператварыліся ў руіны.
Пашырыць свае веды пра гісторыю горада, завочна пападарожнічаць па старых вуліцах Ліды можна, наведаўшы выстаўку “Павятовы горад Ліда” і занятак “Прывітанне, ранейшая Ліда!”. Чакаем сустрэчы з вамі, шаноўныя наведвальнікі музея!
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

В Лидском музее работает выставка «Достигая невозможного: скейтбординг в СССР».
Среди экспонатов на выставке можно увидеть популярные и необычные роликовые доски, выпускавшиеся в Советском Союзе. Фотозона, фотографии первых скейтеров СССР, чертежи скейтбордов, постеры и артефакты наглядно дополняют экспозицию и рассказывают о развитии скейтбординга в СССР, прошедшего путь от детской забавы до официального вида спорта.
Приглашаем в Лидский музей каждый день, кроме понедельника, с 10:00 до 19:00. Касса работает до 18:30.
#лидскиймузей #лида700лет #выставка #скейтбординг #музейскейтбординга

Приглашаем провести Нескучные Летние Каникулы в Лидском историко-художественном музее!
В музее, Лидском замке и доме Валентина Тавлая вас ждут выставки, интерактивные занятия, квесты, экскурсии и другие проекты.
Предварительная запись:
музей: +375 154 62-24-94, +375 154 62-20-09;
Лидский замок: +375 154 60-62-60;
дом В. Тавлая: +375 154 54-15-52