#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб'ектам вывучэння і збірання якой з'яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.).
Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторыі.
Калекцыя «Сфрагістыка» Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачала фарміравацца ў 1983 годзе з пячаткі «FABRYKA MUDŁA “RAKIETA” LIDA».
Сёння калекцыя ўключае больш за 30 адзінак захоўвання: пячаткі, штампы ўстаноў і прадпрыемстваў, клішэ, пломбы.
Падчас камплектавання калекцыі асноўная ўвага надаецца прадметам, звязаным з Лідскім рэгіёнам.
І ў папярэднім месяцы ў фонды музея паступілі адразу 4 пячаткі службовых асоб Лідскага павета 2 пал. ХІХ – п. ХХ стст.
#lixm_фонды #лідскімузей #lixmuseum #лида700лет

#музейны_тыдзень #прыродазнаўчая_пятніца
Горад Ліда і Лідчына з вышыні птушынага палёту 24 гады таму.
Фотаздымкі зроблены лётчыкамі авіябазы № 206 Мамчыцам Л. В. і Сабакіным С. А. 20 ліпеня 1999 г., камера "Коdak".
#lixm_фонды

Новы месяц – новы #музейны_тыдзень і новыя паступленні ў #lixm_фонды !
Сёння перад намі сапраўдная легенда – патэфон “His Master's Voice”, The Gramophone Company Limited, мадэль 102, якая была прадстаўлена ў ліпені 1931 года і стала прататыпам шматлікіх партатыўных грамафонаў, у тым ліку савецкіх ПТ-3.
Гандлёвая марка “His Master's Voice” мае цікавую гісторыю назвы і лагатыпу. Даведайцеся больш ➡️
https://telegra.ph/Patehfon-His-Masters-Voice-10-02

Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі супрацоўнікі музея падрыхтавалі інфармацыйны агляд “Са святам Кастрычніка!”.
Нават калі не ведаеш тэматыкі, то, трапіўшы ў залу, адразу здагадаешся: тут усё з савецкага часу, таму што не адна эпоха ў гісторыі нашай краіны не была такой чырвонай. Чырвоныя сцягі, чырвоныя вымпелы, чырвоныя гальштукі, чырвоныя значкі, чырвоныя гваздзікі…
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены выявы Леніна, дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі савецкага часу, а дакладней іх атрыбуты - акцябронак, піянер, камсамолец і камуніст. Пра жыццё лідчан у савецкі час расказваюць выставачныя экспанаты. Сярод іх вымпелы за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве ў розных галінах, рапарты аб выканані чарговых планаў пяцігодак і шмат іншых прадметаў.
Запаршае наведаць музей на вуліцы Перамогі, 37а
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак #лидскиймузей #lixmuseum #lixm_фонды