15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі працуе выстаўка «Канстытуцыя – Асноўны Закон маёй дзяржавы», на якой наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй ўзнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай краіне.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве.
Канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.). У 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі. У 2004 г. па выніках рэспубліканскага рэферэндуму ў Канстытуцыю былі ўнесены змяненні. 27 лютага 2022 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне адказалі на пытанне, якое даслоўна было абазначана ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Абноўлены Асноўны Закон быў вынесены на рэферэндум пасля этапу ўсенароднага разгляду і дапрацоўкі праекта змяненнняў і дапаўненняў з улікам меркаванняў грамадзян. Адобрылі змены ў Канстытуцыю 82,86% ад прагаласаваўшых (больш 4,4 млн. беларусаў). Па выніках усенароднага абмеркавання ў тэкст Канстытуцыі ўнесена некалькі дзясяткаў паправак.
На выстаўцы ў наведвальнікаў будзе магчымасць пагартаць Канстытуцыі БССР і Рэспублікі Беларусь розных гадоў выдання. Параўнаць, знайсці дапаўненні, зрабіць высновы.

Час памяці “Хатынь: памяць і боль”
22 сакавіка на базе выстаўкі “Грозна грымнула вайна” прайшла гадзіна памяці, прысвечаная 80-й гадавіне з дня Хатынскай трагедыі. Вучні 7 “А” і 7 “В” класаў ДУА “СШ № 16” ушанавалі памяць загінуўшых жыхароў Хатыні, пачулі ўспаміны сведкаў спаленых вёсак Лідскага раёна. Намеснік пракурора Лідскага раёна Стальбоўскі Аляксандр Віктаравіч прывёў новыя факты злачынстваў, якія здзяйснялі нацысты і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Пратаіерэй Расціслаў Салаўёў, благачынны Лідскай акругі, расказаў пра анаўленне драўлянай царквы (храм Раства Прасвятой Багародзіцы) у Хатыні. Ён звярнуўся да вучняў з просьбай памятаць пра трагічныя падзеі на нашай зямлі і шанаваць памяць аб загінуўшых.

У Лiдскiм замку на шостым ярусе вежы Гедымiна працуе iнтэрактыуная пляцоўка "Як на далонi". Кожны жадаючы зможа паглядзець на наш цудоўны горад у аптычныя прыборы з вышынi птушынага палету. Сардэчна запрашаем!