lixmuseum
102 subscribers
4.46K photos
64 videos
2 files
319 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
Снежнае покрыва зямлі, лёгкі марозік (як і павінна быць на Каляды!!!) дадалі атмасфернасці нашым наведвальнікам падчас музейна-педагагічнага занятка “На свята Каляды”. Гэта добрая магчымасць акунуцца ў гісторыю народных зімовых свят, святочнага стала, таемнасці варажбы, знаёмства з героямі гурта “Калядоўшчыкі” праз міні-тэатр ценяў.
Культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей прапануе віртуальным наведвальнікам культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень», які пазнаёміць з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі, актуальнымі падзеямі музейнай супольнасці.
Першы тыдзень месяца кожны дзень будзе прысвечаны пэўная тэматыцы, якая раскрые розныя напрамкі дзейнасці музея.
У рамках праекта будуць праводзіцца конкурсы, віктарыны, розыгрышы. Па выніках працы праекта самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы і падарункі.
Пачынаем заўтра, 3 студзеня!

#музейны_тыдзень
#фондавы_панядзелак
#літаратурны_аўторак
#мастацкая_серада
#этнаграфічны_чацвер
#прыродазнаўчая_пятніца
#замкавая_субота
#гістарычная_нядзеля
Распачынаем новы 2022 год з новай рубрыкі #музейны_тыдзень !
Музейны збор налічвае больш за 50 тысяч прадметаў. З некаторымі з іх мы пазнаёмімся ў #фондавы_панядзелак

Сёння немагчыма ўявіць святкаванне Новага года без упрыгожанай елачкі. У крамах можна набыць цацкі на любы густ. Аднак не так даўно аздобы для навагодняй ялінкі рабілі дзеці і дарослыя сваімі рукамі. У такіх цацак ёсць душа, яны прыносілі ў хату цяпло, утульнасць і сапраўднае свята!
Адным з першых матэрыялаў для елачных цацак была вата – скручаная прэсаваная бавоўна, якой надавалі пэўную форму.
Навагоднія елачныя цацкі з ваты 30-60-х гг. ХХ ст. былі перададзены музею жыхарамі горада Ліды падчас акцыі, якая праходзіла на базе выстаўкі «Хрушчоўка 60-х». Калі ў вас ёсць падобныя цацкі, вы можаце перадаць іх музею і падарыць ім новае жыццё.

Віншуем усіх з навагоднімі святамі і запрашаем вас падзяліцца ў каментарах успамінам пра свой самы цікавы і запамінальны падарунак на Новы год.
#літаратурны_аўторак
4 студзеня адзначаецца Сусветны дзень азбукі Брайля.
У доме В. Таўлая, што знаходзіцца ў Лідзе па вуліцы Замкавая, 7, экспануецца мастацкая праца Васіля Зянько “Верабейкі” паводле першага верша Валянціна Таўлая, складзенага ў Лідзе ў школьным узросце.
Мастак, уступаючы ў дыялог з паэтам, аўтарам вершаў, стварыў адмысловую маляўнічую структуру, у якую інтэграваў самі тэксты, перакладзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе фактурна выстаўленых кропак).
Паважаныя наведвальнікі, прапануем Вам далучыцца да збору матэрыялаў і прадметаў на “вераб’іную” тэму. Гэтую акцыю абвясцілі супрацоўнікі Дома Таўлая, бо 2022 год стане юбілейным у творчым пачатку паэта, так як вершу “Верабейка” споўніцца 100 год з дня напісання. Падрабязней на нашым сайце https://lixmuseum.by/ru/susvetny-dzen-azbuki-brajlya/
#музейны_тыдзень #мастацкая_серада
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі працуе пастаянная экспазіцыя «Сучаснае мастацтва краю», дзе прадстаўлены творы нашых таленавітых землякоў. Адным з іх з’яўляецца мастак Аляксандр Буйкевіч, удзельнік абласных і рэспубліканскіх выставак і пленэраў, які працуе ў накірунку станкавага жывапісу і графікі. Яго карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях нашай краіны і за яе межамі.
Прапануем вам адгадаць назву сонечнай і пазітыўнай карціны Аляксандра Буйкевіча, убачыць якую можна ў экспазіцыі Лідскага музея.

https://lixmuseum.by/ru/nashi-proekty/ekspozitsii/sovremennoe-iskusstvo-kraya/
#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер

Сябры, не паспелі агледзецца, як настаў час, як казалі ў Лідзе і Лідскім раёне, “запісваць” Каляду – старажытнае земляробчае свята, прымеркаванае да руху сонца, а ў хрысціянскай традыцыі – Раство Хрыстова.
Бадай, ні адно абрадавае свята не надзелена такой колькасцю атрыбутыкі, сімволікі, звычаяў, як Каляды. Адзін з такіх звычаяў – калядны стол.
Пра некаторыя асаблівасці прыгатавання страў на Каляды ў сваіх сем’ях узгадалі і жыхары Лідскага рэгіёна (падрабязней па спасылцы https://lixmuseum.by/be/kalyady/ )
Магчыма, у вашых сем’ях захаваліся свае адметныя спосабы прыгатавання страў для каляднага стала. Будзем рады, калі вашы ўспаміны дададуць нашым старонкам “смаку”, яркасці, самабытнасці.
Вясёлых вам свят, збыцця найлепшых мар і спадзяванняў!