lixmuseum
98 subscribers
4.14K photos
54 videos
2 files
297 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
Вітаем, Вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак!
Дом Валянціна Таўлая заўсёды адчынены для наведвання. Яго супрацоўнікі пастаянна ў пошуку новых ідэй, якія пераўвасабляюцца ў экспазіцыі і мерапрыемствы.
З цікавасцю яшчэ наведваюцца дзеці на экспазіцыю "А пачнём мы казку так..." паводле беларускіх народных казак. Не за гарамі той час, калі яе дзейнасць будзе спынена. Аб тым, што запланавана ў гэтым выставачным пакоі пакуль загадка, але яна раскрыецца ў хуткім часе.
У Доме Валянціна Таўлая пачалася падрыхтоўка да 80-годдзя з дня святкавання Перамогі над фашызмам. У сувязі з гэтым, у хуткім часе запрацуюць ўрокі памяці "І сёння нам творы гавораць...".
А пакуль запрашаем наведаць экспазіцыі, якія працягваюць сваю працу.
#ВалянцінТаўлай #ДомТаўлая #Замкавая7 #музей #культура #Ліда #экспазіцыя
#музейны_тыдзень
Она многогранно талантлива! Смелый художник в станковой живописи и графике, её монументальные росписи вызывают восхищение, её смелые дизайнерские проекты заставляют размышлять, объединяя ниточки внутреннего диалога в спираль событий. Её опыт в современной мильтипликации очень трогательный. Она вдумчивый фотограф репортажного жанра. А ещё она креативный музыкант. Знакомьтесь - Юлия Гутовская!
Своему родному городу она подарила прекрасную серию авторских графических листов в стиле ретро. Аттракционы старого парка в г. Лида, которых уже нет...
Многочисленные посетители останавливаются перед этими работами и улыбаются увиденному, вспоминая излюбленное место отдыха в детстве...
Спасибо, уважаемый автор, за любовь к родному городу. Очень надеемся, что персональная выставка столь талантливой землячки в нашем музее когда-нибудь состоится!
А пока увидеть серию работ Ю. Гутовской "Старые аттракционы парка" вы можете, посетив постоянную экспозицию "Современное искусство края", зал 21 музея.
9-10 лістапада Лідскі гісторыка-мастацкі музей прымае ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД».
🤝🗣 Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД» пачалася ў Мінску. Абмяняцца досведам працы сабраліся адмыслоўцы з 5 краін: Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Беларусі.

Пленарнае пасяджэнне адбываецца ў гэтыя хвіліны ў Выканаўчым камітэце СНД. Заўтра ўдзельнікі працягнуць працу ў секцыях у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж».

📌 Падрабязнасці чытайце ў наступных нумарах газеты «Культура».
#музейны_тыдзень #замкавая_субота

З мэтай пашырэння спосабаў трансляцыі гісторыка-культурнай спадчыны на базе Лідскага замка на завяршальным этапе вядзецца работа па распрацоўцы мабільнага аўдыягіда сумесна з Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паслуга дзейнічае для ўсіх наведвальнікаў замка бясплатна. Галоўная ўмова- мабільны інтэрнэт.
lixmuseum pinned a photo
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

105 год назад, 11 лістапада 1918 года, закончылася Першая сусветная вайна. Было заключана перамір'е паміж удзельнікамі Першай сусветнай вайны (краінамі Антанты і Германіяй). Падпісанне адбылося ў чыгуначным вагоне маршала Фердынанда Фоша ў Камп'енскім лесе (у французскім рэгіёне Пікардыя недалёка ад горада Комп'ен). Англійскі адмірал Ролін Уіміс і камандуючы войскамі Антанты маршал Фош прынялі нямецкую дэлегацыю, якую ўзначальваў генерал-маёр Дэтлеф фон Вінтэрфельт. У 5 гадзін 10 хвілін раніцы было падпісана пагадненне. Перамір'е набыло моц у 11 гадзін раніцы. Быў дадзены 101 залп - апошнія залпы Першай сусветнай вайны.
Першая сусветная - адна з самых працяглых, кровапралітных і значных па наступствах у гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася больш за 4 гады. У ёй удзельнічала 38 краін. Насельніцтва краін, якія ваявалі, складала звыш 1,5 млрд. чалавек. Пад ружжо было пастаўлена ў агульнай колькасці 73, 5 млн. чалавек. Больш за 10 млн. было забіта і 20 млн. паранена. Ахвяры сярод мірнага насельніцтва, якое пацярпела ад эпідэмій, голаду, холаду і іншых бедстваў ваеннага часу, таксама вылічаліся дзясяткамі мільёнаў.
Вайна паклала канец старой Еўропе: чатыры імперыі (Расійская, Германская, Асманская і Аўстра-Венгерская) спынілі сваё існаванне. Але і ў краінах-пераможцах вайна спарадзіла «страчанае пакаленне», якое ўсвядоміла бессэнсоўнасць гэтай небывалай да таго часу бойні.
Не абышла гэта вайна і Лідскі павет, які ўваходзіў у склад Віленскай губерні, адной з 78 губерній Расійскай імперыі.
У верасні 1915 г. Лідскі павет акупаваны кайзераўскімі войскамі. Створана цэсарска-нямецкая Віленская губерня, куды ўваходзіў Kreisamt-Lida. Нямецкая адміністрацыя выдала распараджэнні аб ускладанні аховы тэлефоннай і тэлеграфнай сеткі на мясцовае насельніцтва; аб адчужэнні каляровых металаў. Забаронена ўкрывальніцтва рускіх ваеннапалонных; прыняцце на начлег жабракоў і бяздомных; перасыланне і атрыманне пасылак, лістоў, газет, часопісаў; продаж і ўжыванне мяса і мясных прадуктаў у аўторак і пятніцу; забой і продаж гусей, качак, курэй без спецыяльнага дазволу. Устаноўлены дзённыя нормы спажывання хлеба і бульбы. Уведзены талоны і купоны на тавары. Праведзена перарэгістрацыя насельніцтва, дарослым уручаны аўсвайсы. Нямецкія ўлады не мелі намераў пакідаць за сабой захопленыя тэрыторыі, галоўная задача заключалася ў тым, каб як мага больш вывезці рэсурсаў. Вывозіліся лес, сельскагаспадарчая сыравіна, прадукты харчавання, абсталяванне, званы.
У музеі працуе фотавыстаўка “Павятовы горад Ліда”, частка экспазіцыі якой паказвае наш горад у часы акупацыі кайзераўскімі войскамі.
Запрашаем жыхароў і гасцей горада наведаць выстаўку.