lixmuseum
101 subscribers
4.32K photos
58 videos
2 files
306 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень #мастацкая_серада

Вясна выклікае ў душы самыя светлыя пачуцці. У зборы Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца аўтарскія працы, прысвечаныя гэтай пары года.

Прапануем вам паглядзець нашу вясновую падборку карцін з фондаў музея:
«Вясна». Новікаў А.
«Пачатак вясны». Груша Р.
«Вясна». Куклін С.
«Вясна на Лідзейцы». Уюгін А.
«Вясенні матыў». Лычкоўскі А.
«Новая вясна. Прывітанне». Данілаў В.
#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
Сыр, тварог і масла на Лідчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, нашы продкі не толькі спажывалі сезонна, але і клапатліва нарыхтоўвалі да двух свят па народным календары: Пятроўка і Масленіца. На Пятра, па павер’ях, трэба было абавязкова разгавецца малочнымі стравамі, каб і на наступны год у гэты час іх удосталь хапала. На Масленіцу нельга шкадаваць ні сабе, ні радні, ні суседзям, каб дастатак быў на ўвесь год, каб жыццё пайшло, як па масле, каб “качацца, як сыр у масле”.
Чытайце працяг на нашым сайце https://lixmuseum.by/be/nevyadomae-u-vyadomym-syr-tvarog-dy-masla/
Інтэрактыўны занятак “Вясна-красна на ўвесь свет” (з цыкла “Згадкі з беларускай хаткі”

Ой, брала вясна ў сонца ключы,
Адчыняла сырую зямельку,
Пускала на свет траву-мураву,
Адзявала ў лісце бярозы…

А пра тое, чаго яшчэ чакалі ад вясны нашы продкі, як яе сустракалі, да якіх вясновых свят па народным календары рыхтаваліся – можна даведацца на інтэрактыўным занятку “Вясна-красна на ўвесь свет”.

Асаблівую атмасфернасць створаць гульні, карагоды, заклікі, загадкі, міні-тэатр ценяў, фотазона.

#лидскиймузей #lixmuseum #lixm #музейноезанятие #интерактивноезанятие
#музейны_тыдзень #прыродазнаўчая_пятніца
Среди множества птиц, которые к нам скоро прилетят, особое место занимают жаворонки – они первые! Первая их песня обычно слышна с первых дней прилета, и даже на окраине города.
Славянская мифология гласит, что эти пернатые являются предвестниками нового урожая. Народные поверья говорят о том, что пение этих птиц, в периоды засухи, может вызвать дождь. Люди верили в мифические возможности птицы, поэтому делали различные фигурки и раздавали соотечественникам, как символ богатого урожая. До сих пор наши бабушки помнят праздник весны «Сороки» с выпечкой булочки в виде жаворонков. Пение жаворонка свидетельствовало о том, что весна победила зимние холода.
А вы уже слышали жаворонка?
https://lixmuseum.by/ru/zhavoronok-pesnya-vesny/
#музейны_тыдзень #замкавая_субота

Запрашаем у Лідскі замак на тэатралізаваную экскурсію "Вандроўка ў мінулае".

Вас чакае:
🕍 аглядная экскурсія
🔑гульнявая праграма "У пошуках ключа"
🏹 сярэднявечныя гульні
і шмат цікавага і запамінальнага!
Падрабязнасці - па тэлефоне
+375154-60-62-60

#лидскийзамок #лидскиймузей #лида #экскурсия #анимация #беларусь
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

13 сакавіка 2022 года - Міжнародны дзень планетарыяў.
Міжнародны дзень планетарыяў (International Day of Planetaria) адзначаецца штогод у другую нядзелю сакавіка ў многіх краінах свету.
Горад Ліда меў непасрэднае дачыненне да гэтага Дня. Планетарый у Лідзе прымаў наведвальнікаў з 1964 года па 1996 год. Многія жыхары горада неаднаразова наведвалі гэтую навукова-асветніцкую ўстанову, у якой дэманстравалася нябесная сфера з рознымі астранамічнымі з'явамі, чыталіся лекцыі па астраноміі, касманаўтыцы, навуках аб Зямлі.
Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея прапануюць падзяліцца ўспамінамі аб дзейнасці планетарыя ў горадзе Лідзе.

А вы наведвалі планетарый?