📘Беларускі піянер
На тыдні сваё 100-годдзе адзначыў часопіс “Бярозка".👍
Цікавы факт, што ў 1924 г. гэтае выданне звалася абсалютна па-іншаму - “Беларускі піянер”, ці нават больш правільна "Беларускі піонэр".
Менавіта з такой назвай часопіс для дзяцей выходзіў да 1929 г. калі рэдакцыя падзялілася на два асобныя выданні: газету “Піянер Беларусі” і часопіс “Іскры Ільіча” (выходзіў з кастрычніка 1929 да красавіка 1941).
У часе ІІ Сусветнай часопіс не выходзіў зусім, але з чэрвеня 1945 года яго выданне было адноўлена і ўжо пад сучаснай назвай – “Бярозка”.
❗️На здымках - вокладкі першых 13 нумароў выдання.
#вокладка

📅 "Літоўскай кухарцы" - 170 гадоў
На тыдні ўзгадвалі віленскага выдаўца Адама Завадскага (1814-1875), у друкарні якога выйшла "Сялянка" В. Дуніна-Марцінкевіча. 👍
А мы хочам нагадаць пра яго жонку, што стала значна больш вядомай, чым яе сужэнец - Вінцэнтыну Завадскую з Жалкоўскіх (1824 — 1894) — беларускую польскамоўную літаратарку, аўтарку кулінарнай кнігі «Кухарка літоўская» (1854). 🔥
У яе сёлета быў падвойны юбілей - 200 гадоў з дня нараджэння і 170 гадоў з выхаду яе бестсэлера, што перавыдаваўся ажно 16 разоў.🧐
Цікавы момант, праўда, і ў тым, што перш чым выдаць уласную кнігу, яна рэдагавала легендарную «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай (1848), правы на выданне якой выкупіў выдавец (і па сумяшчальніцтве муж) Адам Завадскі.🔥🔥🔥
#гісторыя

Францішак Багушэвіч
Партрэт Ф. Багушэвіча аўтарства мастака Язэпа Драздовіча. Палатно, алей. 1930 г.
#мастацтва

📸 Адам Бабарэка з сям’ёй
Пісьменнік Адам Бабарэка (1899–1938) з жонкай Ганнай, маці і братам Ігнасем. 1928 г.
(Здымак з фондаў БДАМЛМ.)
Пісьменніку выпала няпростае жыццё - як многія з таго пакалення ён загінуў у сталінскіх лагерах. Пры жыцці ў яго выйшла адна кніжка - “Апавяданні” (1925), выдадзеная ў серыі “Кніжніца «Маладняка»”.
Цікавы факт, што творы А. Бабарэкі захаваліся менавіта дзякуючы жонцы пісьменніка - падчас ператрусу, які пачаўся ўслед за арыштам сужэнца, жонка Ганна схавала ў ложку, на якім нібыта спала дачка, увесь мужаў архіў. Чэкісты не кранулі дзіця – і тым самым рукапісы былі захаваныя. У гісторыі беларускай культуры ў першай палове XX ст. ёсць толькі два творцы, чые архівы былі выратаваныя ад знішчэння – гэта Адам Бабарэка і Максім Гарэцкі.
#здымак

Партрэт Янкі Брыля
Гэты алоўкавы малюнак - партрэт пісьменніка Янкі Брыля (1917-2006) не зусім звычайны - ён зроблены родным братам пісьменніка - Міхалам. Датуецца 1937 г.
На другім здымку таго ж года, зробленым у мястэчку Мір, - яны абодва: злева Янка Брыль, справа - старэйшы брат Міхал Брыль. Штопраўда, усе браты былі старэйшымі за Янку - ён быў самым малым з 10 дзяцей у сям’і Антона Данілавіча і Настассі Іванаўны Брылёў. 👍
У гэты час Янка - звычайны заходнебеларускі маладзён, нічым асаблівым не знакаміты. Толькі праз год - у 1938-ым ён дэбютуе вершамі ў часопісе «Шлях моладзі».🔥
#рарытэт