КУЛЬТУРА ЛИДЧИНЫ
397 subscribers
17.6K photos
1.06K videos
28 files
1.4K links
Анонс мероприятий. Достижения и успехи. Новости.
Download Telegram
Forwarded from lixmuseum
Адзіная падзяка слаўным сынам і дочкам нашай Радзімы – НАША ПАМЯЦЬ….
79 гадоў таму назад, 9 ліпеня 1944 г. Масква салютавала войскам 3-га Беларускага фронту за вызваленне Ліды 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат.
Многія воіны склалі галовы, вызваляючы Лідскі раён, аддалі сваё жыццё дзеля будучыні, пакінуўшы ўдовамі жонак, сіротамі дзяцей, бездапаможнымі старых бацькоў. У гонар загінуўшых у раёне ўстаноўлены помнікі і мемарыяльныя комплексы.
Аб подзвігах вызваліцеляў расказваюць дакументы, людзі, якія разам з імі прайшлі праз вайну, галадалі, халадалі, сцякалі крывёю ў траншэях. І адзінае, чым можна аддзячыць ім – наша ПАМЯЦЬ….
У музей на выстаўкі “Вайна. Перамога. Памяць” і “Аб чым расказваюць помнікі…” прыходзяць людзі розных узростаў і роду заняткаў, каб яшчэ раз прайсці па гераічных і трагічных старонках нашай гісторыі, пашырыць веды па тэме Вялікай Айчыннай вайны і аддаць даніну памяці і павагі слаўным сынам і дочкам нашай Радзімы.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры на рэспубліканскім свяце "Александрыя збірае сяброў "