Образование.Ленинский.Минск
4.46K subscribers
32.9K photos
2.49K videos
3.72K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌞 РОДНАЯ МОВА - ДУША НАРОДА. АСАЛОДА - РАЗМАЎЛЯЦЬ НА МОВЕ!

🌾🔆Ролік захапляе: сумесны праект Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
#мова
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ 🌾🔆
#па_беларуску
СКАРБОНКА ВЕТЛІВЫХ СЛОЎ

🔆 ДЗЯКУЕМ

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

🔆 ПРОСІМ ПРАБАЧЭННЯ

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

🔆 РАДУЕМСЯ

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

🔆ЖАДАЕМ

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра!
#мова🔆
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ
#па_беларуску
🌾Зямля з блакiтнымi вачамi –
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў
.

🌾Звiняць крынiцы, як цымбалы,
Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы –
Прасторны шлях, далёкi шлях!

🌾Краiна славы партызанскай,
Краіна міру i даброт!
Ты – наша гордасць,
Наша казка,

Як сонца, шчодры твой народ.

🌾Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.
©Эдзі Агняцвет
#мова🔆
#вершы
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ
❤️💚 ВУЧЫМ ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН БЕЛАРУСІ!
СПЯВАЕМ ГІМН РАЗАМ!


Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага


Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы
гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь
!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

#сімвалы_краіны💚❤️
Дзяржаўны герб і сцяг - сімвалы незалежнай Беларусі💚❤️

❗️ Трэба ведаць.
Выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь адноўлена (закон №83-3 ад 4 студзеня 2021 года аб змяненні закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь»).
#сімвалы_краіны💚❤️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌾🔆 ЛЮБІМ БЕЛАРУСЬ. РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ
Сусвет, матуля, каханне, пяшчота, суніцы... Ролік падрыхтавала дырэктар гімназіі N28 Алеся Мікалаеўна Зяневіч разам са сваёй дачкой Анастасіяй.
#мова
#па_беларуску 🌾🔆
☕️🍏КУБАЧАК СМАЧНАЙ ГАРБАТЫ Ў НЯДЗЕЛЮ

☕️ Узвар, бадай, самы распаўсюджаны з даўніх часоў на Беларусі напой. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты.

🍏🍐Інгрэдыенты: 
*1 л вады;
*200 г сухіх яблыкаў і груш;
*лыжка травы чабору або мяты.

☕️🍏Як гатаваць:
Кіпнем трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды лыжку мяты або чабору. Накрыць посуд, пакінуць на паўгадзіны насычацца сухафруктамі.
Дарэчы, чым чысцейшая вада, тым смачнейшы узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.

☕️ Здароўя! Няхай шчасціць Вашай сям'і!
#кубак_гарбаты
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞📚 ДОБРАЯ НАВІНА: ЧЫТАЕМ РАЗАМ І ВЫВУЧАЕМ ГІСТОРЫЮ

Да Мінскай міжнароднай кніжнай выставы ў выдавецтве "Адукацыя і выхаванне" выйшла кнiга Анастасii Радзiкевiч “СКАРБЫ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА”.

🗝🚪🏛 Кніга запрашае юных чытачоў на першае знаёмства з Радзівіламі. Рыцарскія даспехі, Францішка Уршуля Радзівіл, Пане Каханку, залатыя апостолы Радзівілаў, таямніца Дамініка Радзівіла, еўрапейскія паркі Нясвіжа і іх легенды, княгіня — дэкаратар і літаратар, дух знатнага роду Радзівілаў, справы на стагоддзі, і гэта ўсё — ў казачным замку.
🗝🚪🏛 Кніга прыгодніцкая, пазнавальная, карысная, набліжае нас да таго, што ўсе шукаюць, але пакуль не знайшлі.
#люблючитать 📚📚
#па_беларуску
🌞📚 Сёння раім паслухаць разам з дзецьмі беларускія народныя казкі - мудрыя, зразумелыя, родныя.
Тут цікава👉https://bel.sputnik.by/trend/belaruskiya-kazki/
#мова
#па_беларуску
📒🖋КОНКУРС ЮНЫХ ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ

🏫 Вучні 8⃣ класаў ДУА "Гімназія N1 імя Ф.Скарыны г.Мінска", члены гімназічнага клуба "Юнік"🧑‍🎓👨‍🎓, прынялі ўдзел у конкурсе перакладу 📝 любімых вершаў з беларускай мовы на English.

❗️Будзем удзячны, калі Вы пройдзеце па спасылцы 📲 🔜https://vanillathunder.typeform.com/to/C0Y00ij8 і паставіце рэйтынг 💯 працам гімназістаў.
Час галасавання абмежаваны. Дзякуй!
#якасцьадукацыі
#гимназия1
#наш_конкурс
🌞📚ЛЮБІМАЯ КНІГА ДЫРЭКТАРА ШКОЛЫ - РАІМ ПРАЧЫТАЦЬ!

Ірына Віктараўна БАРАНАВА, дырэктар сярэдняй школы N54, раіць:

📚"З творчасцю Уладзіміра Караткевіча знаёмы кожны неабыякавы чалавек. Кожны з нас з захапленнем вабіў час з аповесцю "Дзікае паляванне караля Стаха"🏹 і раманам "Каласы пад сярпом тваім".
📖Але я хачу Вам прапанаваць правесьці вечар з рамантычнай аповесцю "Чазенія", дзеянне якой адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і🌿 раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя сапраўднага 💕кахання, падобнай да якой не прачытаем больш нідзе."

📖"... І гэтае адзінае каханне трэба было берагчы нават коштам жыцця. Як чазенія. Хай коратка, але жыць. Заваёўваць магчымасць вышэйшай дабраты, жыцця дзеля іншых, а не адбіраць у іх магчымасць гэтага жыцця..."
©Ул. Караткевіч

#па_беларуску
#люблючитать 📚
📸 Фотасправаздача Дня роднай мовы ў сярэдняй школе N164.
👩🧑Вучні пісалі агульнашкольную дыктоўку, тэкст якой падбіралі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, 📝 і чыталі любімыя вершы 📚

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

©Н.Гілевіч

#СШ164
#мова
#па_беларуску🔆