КАСТРЫЧНІК🍂🍁
Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.
Антон Бялевіч
🍁 #беларускі_каляндар
Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.
Антон Бялевіч
🍁 #беларускі_каляндар
❓Ці ведаеце вы, што называюць палескімі жамчужынамі?
🍂Увосень на маркотных, шэрых балотах на купінах з’яўляюцца чырвоныя пацеркі журавін.
🔅Называюць гэтыя ягады таксама жураўліны. І менавіта гэта найменне найбольш яскрава ўказвае на паходжанне. Тлумачыцца назва ягад тым, што на імшыстых балотах, дзе яны растуць, водзяцца журавы. І атрымліваецца, што журавіны — ягады журавоў.
✔️Цікава, што журавіны вельмі карысныя для здароўя чалавека ягады, таму ў халодныя восеньскія дні гатуйце напой з ягад і меду, частуйцеся самі і частуйце сваіх родных.
🍂#беларускі_каляндар
#па_беларуску

🍂3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб КОЛАС - паэт, празаік, педагог, даследчык, вучоны, які ўзбагаціў нашу культуру і наша светаўспрыманне
📖Некалькі выказванняў пясняра:
🔅 "Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі".
🔅"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову".
🔅"Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек".
🔅"Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар".
🔅"Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух".
🔅"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш".
🔅"Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія".
💯Проста і трапна аб галоўным. Вучымся!
#беларускі_каляндар
#думка_ў_падарунак🍂

🐾 У Мінску сталі ўсе больш заўважаць снегіроў!
⁉️А ці ведаеце Вы...
✔што беларусы называлі снегіроў гіль, гілік, пераймаючы гукі, што выдае гэта птушка,
✔што снегіра завуць яшчэ другім папугаем, бо ен таксама здольны пераймаць галасы птушак, жывел і людзей,
✔што гіль мае чырвоную грудку, паводле легенды, таму што нес людзям з неба агонь і апекся.
👀 Шмат вакол незвычайнага, умей толькі бачыць!

❄️📆Сёння, 18 лістапада, дзень нараджэння ў расійскага Дзеда Мароза, што родам з Вялікага Усцюга.
❄️☃️ Наш беларускі Дзед Мароз з Белавежскай пушчы нарадзіўся 16 снежня.
❄️Памесце Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы было адкрыта ў 2003 годзе.
❄️✨Ужо 4 снежня ў гэтым годзе Дзед Мароз запрашае ў сваю рэзідэнцыю на вялікае свята сустрэчы зімы "Белавежская казка"!
❄️ Чакаем навагоднюю казку! Рыхтуемся да святаў!
#беларускі_каляндар❄️☃️

ПРЫЙШЛІ ГРАМНІЦЫ — СКІДАЙ РУКАВІЦЫ
✨Грамніцы (Стрэчанне) у беларускім народным календары — свята ачышчэння з дапамогай агню🔥, дзень сустрэчы зімы❄️ з летам☀️.
✨Назва свята паходзіць ад імя Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц⚡️ і дажджоў.
✨Адметнасць свята — асаблівы чын асвячэння свечак🕯. Грамніцы выраблялі самастойна і асвятлялі ў храме. Дома праводзілі абрад агністага крыжавання🔥:
👨🏻🦰Гаспадар дому абпальваў крыжападобна валасы сабе, жонцы і іншым родзічам. Пасля сям'я гуртам ішла ў хлеў, дзе агністыя крыжы выпальваліся на поўсці кожнай жывёліны🐄. Затым гаспадар дакранаўся палаючым кнотам да сцен, вушакоў, дзвярэй, вулляў. Пад канец сямейнай абрадавай дзеі свечку тушылі, прыносілі ў хату і хавалі за бажніцу, каб ніхто не бачыў👀 і свечка не страціла сваёй гаючай моцы.
✨На працягу года свечкі выкарыстоўвалі на засеўках, пры грымотах⛈, хваробе.
💯Якая б ні здаралася падзея —радасная ці сумная —з верай у дапамогу запальвалася грамнічная свечка🕯
#центрМаяк

🌅 СВЕТ- САВЕТ МАЯКА🗼 -- рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і нясе іх каларыт у сучаснасць.
✨Сустракаем Масленiцу -- старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Для святкавання вызначаны восьмы тыдзень перад Вялікаднем, калі ўсе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.
🥞Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і бліны – сімвал сонца☀️
🖇Лічылася, што ўжыванне такой стравы паспрыяе набліжэнню вясны🌱
✨Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю.
🖇Гаспадарчы і земляробчы час яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі.
💯Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі👀⤵️
#советмаяка

ЖАВАРОНАЧКІ ПРЫЛЯЦІЦЕ,
ЗЯМЛЮ-МАТУХНУ АБУДЗІЦЕ
☀️Вясна са старажытных часоў – пачатак не толькі земляробчага года🌱, але і пачатак новага жыцця, таму яе сустракалі з радасцю і ўдзячнасцю, што перажылі цяжкую зіму🌬.
☀️Гуканне вясны – гэта не свята аднаго дня, а хутчэй цыкл гулянняў. Паўсюдна па Беларусі вясну клікалі ад моманту з’яўлення праталінаў да Звеставання.
☀️Звычайна гукаць вясну выходзілі на высокія пагоркі. Там раскладвалі вогнішча🔥 (гэта называлі “грэць зямлю”), пяклі яешню🍳, як сонечную старажытную рытуальную страву. Ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні,🎶 вадзілі карагоды.
❗️У мясцовасці, дзе няма пагоркаў, залазілі на дахі хат🏠, жадаючы "дакрычацца, дагукацца” да Бога, каб хутчэй прыходзіла вясна.
☀️Улюбёны занятак моладзі на вясновых гуляннях– гушкацца на арэлях. Хлопцы разгойдвалі дзяўчат як мага вышэй, а тыя, калі падляталі наверх, агу̀калі вясну.
🖇Верылі: чым вышэй скакаць ці разгойдвацца, тым вышэй парасце лён.
#народныя_традыцыі

☀️Бытаваў абрад спальвання кола. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да ракі і рабілі плыт, на якім замацоўвалі старое прамасленае кола. Затым гэта кола падпальвалі🔥 і пускалі па вадзе. Вогненнае кола сімвалізавала сонца, якое ўшаноўвалася нашымі продкамі.
🖇Пакуль плыт з вогненным колам плыў каля сяла, усе ўдзельнікі абраду ішлі за ім берагам ракі і спявалі песні-вяснянкі.🗣
☀️На гуканне вясны выпякалі печыва ў выглядзе жаваранкаў.🐦 Гэтае печыва раздавалі дзецям, тыя падкідалі яго ўгору, заклікаючы птушак хутчэй вяртацца і прыносіць вясну.🕊
🖇Форма печыва залежыла ад рэгіёна. На Гомельшчыне нажом выразалі з цеста пляскатыя выявы птушак, называліся яны чыркамі. На Палессі рабілі галёпы – своеасаблівае печыва ў форме буслінай лапы.
☀️Напрыканцы цыкла веснавых святаў у некаторых рыгіёнах Беларусі праводзілі абрад "пахавання стралы", занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼— рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.
🔆🌿 Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі-старажытны,
Як песня любай - малады!©
💯Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.
🧑🏻👱🏻♀️Мы, моладзь, – працяг папярэдніх пакаленяў і падмурак для будучых, павінны берагчы здабыткі мінулага, каб не страціць свае карані.
🆗 Сёння, напярэдадні прыгожай і сакавітай Сёмухі ўзгадваем некаторыя асаблівасці свята.⤵️
🔆🌿 Сёмуха ці Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец святкуецца на 7️⃣ і 8️⃣ тыдні пасля Вялікадня.
🌿Сёмушныя святы ахопліваюць каляндарны перыяд, які ў народзе мае ёмістую назву — пралецце.
🔆🌿 Свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце🌳🌻
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь

🔆🌿 ЧЭРВЕНЬ — ПРАЛЕЦЦЯ СКОН, А ЛЕТА Ў ГОН
🔝Свята поўніцца адметнымі абрадамі, што маюць сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі, таму галоўнае роля тут належыць жанчыне і нагадвае пра еднасць чалавека з прыгодай.
1️⃣Упрыгожванне хаты і гаспадарчых пабудоў зелянінай 🌿 Зеляніна - прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест. Звычай вяртае нас да тых часоў, калі Сёмушныя святы святкаваліся ўсім родам на адкрытай прасторы — у гаях і дубровах.
2️⃣ "Завіванне" бярозкі. Дзяўчаты ўпрыгожвалі сябе вянкамі і хадзілі ў лес, каб закруціць ці заламаць на бярозе галінкі, упрыгожыць іх стужкамі. А пасля пець і вадзіць карагоды.
3️⃣ Кумленне. 🤝 🌿 Пад час абрадавых гульняў замужнія кабеты і дзяўчаты шлюбнага ўзросту абіралі сабе сябровак «на год», каб спрыяць і дапамагаць адна адной. Для замацавання дружбы сяброўкі павінны былі прайсці поруч пад заламанай бярозай.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь🌿🔆