Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭
238 subscribers
1.15K photos
152 videos
274 links
Калі палюбіў, то гэта назаўсёды... 💌
Download Telegram
​27 верасня 2022 года калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сардэчна віншуе з Днём Нараджэння генеральнага дырэктара тэатра - Шастакова Аляксандра Віктаравіча! 🥳

Паважаны Аляксандр Віктаравіч!
Сардэчна віншуем Вас З Днём Нараджэння!

Вы ўзначальваеце адзін з вядучых тэатраў нашай краіны - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На сцэне тэатра ззяюць не толькі майстры, але і ўпэўнена набывае прызнанне і папулярнасць маладое пакаленне.

Вялікая заслуга гэтых дасягненняў належыць Вам, паважаны Аляксандр Віктаравіч. Дзякуючы вашай энергіі атрымоўваецца вырашаць самыя складаныя задачы і дасягаць пры гэтым поспехаў.

Выказваем шчырую ўдзячнасць за развіццё слаўных традыцый тэатральнага мастацтва і ад усёй душы жадаем натхнення, аптымізму, і поспехаў у абраным шляху!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 28.09.2022 прыняў удзел у выставе з нагоды правядзення пасяджэння Савета па турызме краін СНД.

Былі прадстаўлены касцюмы і рэквізіт са спектакляў бягучага рэпертуару:

"Паўлінка" Я. Купалы з 2019 года яна носіць статус нематэрыяльнай-культурнай каштоўнасці і ўжо доўгі час з'яўляецца візітнай карткай тэатра;

"Чорная панна Нясвіжа" А. Дудараў на працягу ўсяго свайго існавання зачароўвае не толькі сваёй гісторыяй кахання, але і прыгажосцю касцюмаў, сцэнаграфія выканана выдатным мастаком - народным мастаком Беларусі Барысам Герлаванам.

Пасля пасяджэння ўдзельнікі пабывалі на экскурсіі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Дадзенае мерапрыемства прадставіла тэатр на міжнародным узроўні.

#rcek_belarus
#mstby
Рэпертуар на кастрычнік 🤩
Сёння адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім.М.Танка. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта БДПУ "Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў" і напярэдадні Дня настаўніка.

Свае подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Віктаравіч Шастакоў і першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцява.

Дагавор прадугледжвае двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы папулярызацыі тэатральнага мастацтва, арганізацыю сумесных мерапрыемстваў, выстаў, творчых сустрэч.
Добры дзень, паважаныя гледачы! 🍂

На гэтым тыдні прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з гераінямі нашых спектакляў 🎭

РЭПЕРТУАР НА ГЭТЫ ТЫДЗЕНЬ:

📆 05.10 – "Паўлінка"

📆 06.10 – " Чорная панна Нясвіжа"

📆 08.10 – "Жаніцьба"

📆 09.10 – "DONNA SOLA" (Жанчына адна)

Чакаем вас у госці 💌

Квіткі можна набыць у касе тэатра і на сайце kupalauski.by
❗️УВАГА❗️

Паважаныя гледачы, інфармуем вас, што 13 кастрычніка замест спектакля "Час жыцця" адбудзецца паказ спектакля "Паўлінка" на Галоўнай сцэне нашага тэатра.

Набытыя раней квіткі з'яўляюцца сапраўднымі да канца гэтага тэатральнага сезона.
Паважаныя калегі!

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сардэчна віншуе Вас з прафесійным святам –
З Днём работнікаў культуры!
🥳

Культура – гэта неад'емная частка жыцця любой дзяржавы.
Без развіцця культуры грамадства прыходзіць у заняпад, дэградуе і гіне.
А таму мы шчыра жадаем толькі росквіту Вашай прафесіі!
Няхай Ваша праца ніколі не застанецца незаўважанай і дазволіць захаваць культурную спадчыну для будучых нашчадкаў!

Прыміце словы падзякі за вашу працу і бязмежнае служэнне выбраннай справе!
Добрага Вам здароўя, вялікіх дасягненняў, маральнага задавальнення ад атрыманых вынікаў і вялікага асабістага шчасця!
Добры дзень, паважаныя гледачы! 🍁

Толькі сцэнічная праўда дапамагае нам убачыць рэаліі жыцця скрозь фантастычнае акно тэатральнай выразнасці! 🎭

РЭПЕРТУАР НА ГЭТЫ ТЫДЗЕНЬ:

📆 11.10 – "Сніўся мне сон..."

📆 12.10 – "Гарачае сэрца"

📆 13.10 – "Паўлінка"

Чакаем вас у госці 💌

Квіткі можна набыць у касе тэатра і на сайце kupalauski.by
Дни российской духовной культуры в Республике Беларусь 🇧🇾🇷🇺

В период с 13 октября по 15 октября 2022 года Министерством культуры Республики Беларусь и Министерством культуры Российской Федерации совместно с Посольством Российской Федерацией в Республике Беларусь будут проводиться мероприятия посвящённые Дням российской духовной культуры.

В связи с этим 14 октября на сцене Национального академического театра имени Янки Купалы будет проходить торжественное открытие с концертом российского церковного хора Сретенского монастыря под руководством заслуженного артиста России - Никона Жила.
14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае і сямейнае свята — Дзень маці. Яно знаходзіць водгук у сэрцы кожнага, дапамагае нам глыбей адчуць святасць місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.

Гэтае свята — цудоўная нагода аддаць даніну глыбокай павагі жанчыне, якая з’яўляецца ўвасабленнем любові, дабра і міласэрнасці.
У слове «мама» ёсць любоў і надзея, сіла і натхненне, у ім святло, цяпло і ўтульнасць. Бязмерна шчаслівы той чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і добрыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве. Матчына любоў робіць нас мацней, дапамагае пераадольваць нягоды і верыць у поспех.

Дарагія жанчыны, любімыя мамы! Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці!
Няхай вас заўсёды акружаюць клопатам родныя і блізкія людзі, хай кожны дзень пачынаецца з усмешкі. Заўсёды заставайцеся самымі добрымі, разумеючымі, абачлівымі і любімымі!
13 кастрычніка ў нашу сталіцу з візітам прыбыла дэлегацыя Казанскага акадэмічнага Вялікага рускага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава для працягу пачатых перамоваў аб супрацоўніцтве.

Учора госці азнаёміліся з пляцоўкай, агледзелі гістарычны будынак тэатра. Дзень завяршыўся знакавай сустрэчай мастацкага кіраўніка-дырэктара Качалаўскага тэатра Аляксандра Славуцкага з беларускім, савецкім драматургам, сцэнарыстам, старшынёй Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі Аляксеем Дударавым.

У завяршэнні дня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў спектакль-візітоўку "Паўлінка" паводле Янкі Купалы.

Сёння адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра Аляксандра Шастакова і мастацкага кіраўніка-дырэктара Качалаўскага тэатра Аляксандра Славуцкага. Абмяркоўваліся планы на 2023 год.
Состоялось Торжественное открытие Дней духовной культуры Российской Федерации в Республике Беларусь

На церемонии выступал Сретенский хор под руководством заслуженного артиста России Никона Жила.

Коллектив является одним из самых сильных мужских хоров нашего времени. Сегодня в исполнении хора прозвучали как исконно русские народные песни, так же и произведения нашего народа.
Добры дзень, паважаныя гледачы! 🍂

На гэтым тыдні прапануем утульна правесці восеньскія вечары разам з намі 🎭

РЭПЕРТУАР НА ГЭТЫ ТЫДЗЕНЬ:

📆 18.10 – "СКРЫЖАВАННЕ"

📆 19.10 – "Жаніцьба"

📆 20.10 – "Чорная панна Нясвіжа"

📆 09.10 – "Музыка жыцця"

Чакаем вас у госці 💌

Квіткі можна набыць у касе тэатра і на сайце kupalauski.by
РЭПЕРТУАР НА ЛІСТАПАД 🤩