Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️

💫КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ💫

Знаёмства з народнымі лялькамі-абярэгамі.
Славянскія лялькі-абярэгі з'явіліся вельмі даўно. Нашы продкі верылі ў абярэгі, прасілі іх аб абароне сваёй сям'і і дома, здзяйснення жаданняў.З дапамогай абярэгаў лячылі, выганяючы хваробы і нечысць. Да такіх кудменяў адносіліся з вялікай павагай і перадавалі іх у спадчыну ад маці да дачкі.
У любым узросце мы маем нейкія свае запаветныя жаданні, марым аб іх выкананні. І з самага ранняга ўзросту ведаем, каб мары выконваліся сядзець склаўшы рукі нельга. Таму прапануем зрабіць ляльку "Жаданніцу"- гэта абярэг прызначаны для выканання светлай мары, дасягнення мэты, у аснове якой добрыя думкі.🔮🧚‍♀️
Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры пазнаёмілі выхаванцаў профільнага лагера "Рэпетытар" СШ №3 г. Слоніма з лялькамі-абярэгамі і правялі для дзяцей майстар-клас па вырабу лялькі-скрутцы "Жаданніца".
Цяпер у кожнага ёсць чароўная лялька, зробленая сваімі рукамі, якая абавязкова выканае ўсе жаданні.🪄🤗
Forwarded from Культура Зельвенщины (Татьяна)
🍀🍀🍀КУПАЛЬСКІЯ ЗАБАВЫ Ў ЗЭЛЬВЕ🌺🌺🌺