Культура Гродненщины
1.94K subscribers
66.3K photos
3.03K videos
18 files
5.57K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Forwarded from Бібліятэкі Астравеччыны
📖Дзень краязнаўства “Пазнай Астравеччыну”📚

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі 📚пазнаёмілі ваеннаслужачых 🧑 з літаратурнай спадчынай ураджэнцаў Астравеччыны і літаратарамі, значнымі для нашага краю: 🏢Старым Уласам, Казімірам Сваяком, Менке Кацам, Францішкам Багушэвічам, Якубам Коласам, Янкам Купалам і Уладзімірам Караткевічам.
Forwarded from Гудзевіцкі музей
Мінулы тыдзень у фотаздымках 📷

Апошні тыдзень лютага прайшоў вельмі насычана. Дадатковыя канікулы для вучняў 1-2 класаў супалі з Масленічным тыднем. І жадаючых наведаць нашу анімацыйную праграму “А мы Масленку чакалі…” – было шмат. На ёй дзеці даведаліся пра народныя традыцыі святкавання Масленіцы, звычаі і абрады масленічнага тыдня, гульні і забавы, і пачаставаліся блінамі з гарбатай ☕️
Forwarded from Гудзевіцкі музей
Мінулы тыдзень у фотаздымках (працяг) 📷

🎉 Народныя гульні – гэта выдатны спосаб займальна правесці час, але экспазіцыю музея юныя наведвальнікі таксама не абмінулі ўвагай. 🧐 Тым больш, што на мінулым тыдні была апошняя серада месяца, калі навучэнцы маюць магчымасць бясплатна наведаць музей. А ў Гудзевіцкім музеі можна ўбачыць, як жылі нашы продкі ў далёкім мінулым, даведацца пра перапіску, якую вялі вучні мясцовай школы з беларускімі пісьменнікамі, пазнаёміцца з усімі прыладамі і прыстасаваннямі для апрацоўкі лёну, разгледзець разнастайныя вырабы ткацкага майстэрства.

💛 Прыязджайце ў Гудзевіцкі музей! У нас цікава, весела і смачна!