Forwarded from ГУК "Вороновская районная библиотека"
21.02.2023
Інтэлектуальны турнір “Таямніцы роднай мовы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы адбыўся ў Воранаўскай раённай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 класа Воранаўскай сярэдняй школы. Дзецям прапанавалася паўдзельнічаць у конкурсах на веданне роднай мовы і культуры беларускага народа.
Прыгожа і эмацыянальна прагучаў верш П.Панчанкі “Родная мова” ў выкананні Максіма Саланка. Напрыканцы сустрэчы гасцям была паказана інсцэніроўка "Не прадаецца хата бацькоў".

Forwarded from Книжные сезоны | Мир | Беларусь | Новогрудок
📌Інтэлектуальны марафон ✨"Мова - душа народа" ✨зладзіла Навагрудская раённая бібліятэка да Дня роднай мовы. Дзяўчаты і хлопцы практыкаваліся ў беларускай мове і паэзіі, выканалі цікавыя творчыя заданні, адгадалі моўныя загадкі, а таксама склалі сваю азбуку.
#дзеньроднаймовы
#дзеньроднаймовы
Forwarded from Центр культуры Новогрудок
Первый участник нашего челленджа уже поделился рецептом самых вкусных блинов! Присоединяйтесь и делитесь своими рецептами. Накормим больших и маленьких белорусов! ☝️Предки верили: если на Масленицу есть блины, то можно зарядиться теплом и могуществом Солнца✨✨👌
Forwarded from ОМЦНТ
Галоўны метадычны кансультант у рэгіёне - Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, 20 студзеня 2023 года на выніковай нарадзе з удзелам Алены Віктараўны Клімовіч, начальніка упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, падвёў вынікі дзейнасці за 2022 год і акрэсліў задачы на 2023 год.
Узровень прафесіяналізму ўсяго калектыву і кожнага спецыяліста паасобку напрамую залежыць ад інавацыйнага характару культурнай адукацыі, якасці метадычнай работы ў метадычнай установе. У гэтым перакананы ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Сёння, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці - гэта культурна-асветная, нават у нейкай ступені адукацыйная, абгрунтаваная платформа для каардынацыі дзейнасці і развіцця ініцыятывы раёнаў Гродзенскай вобласці ў сферы культуры, а ўкараненне цэнтрам новых культурна-дасугавых і выхаваўчых форм, тэхналогій і методык павышала і павышае якасны ўзровень і эфектыўнасць культурнай дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу вобласці, раённых і гарадскіх Цэнтраў культуры і народнай творчасці.
Метадычная служба ў вобласці заўсёды на перадавой, бо з’яўляецца асновай для прафесійнага росту кожнага работніка культуры ў рэгіёне, стартавай метадычнай пляцоўкай для маладых работнікаў культуры і актуальным метадычным памочнікам для вопытных культработнікаў.
У дакладах дырэктара Хільмончык К.В. і намесніка дырэктара Рамановіч Н.І. былі акрэслены найбольш значныя дасягненні, вызначаны праблемныя пытанні, якія былі выяўлены спецыялістамі АМЦНТ падчас выяздаў ці ў ходзе падрыхтоўкі інфармацыйна-аналітычных справаздач, правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў як абласных, так і раённых, і іншых накірунках работы.
“Невырашаных задач яшчэ вельмі шмат, - у сваім выступленні іх акрэсліла Алена Віктараўна Клімовіч. - Аднак, зараз важна не страціць набраных тэмпаў, рэалізаваць той патэнцыял, які атрыманы ў апошнія гады. Ад гэтага і будзе залежаць паспяховая рэалізацыя задач, пастаўленых кіраўніцтвам вобласці, планаў і праектаў”.