❗️❗️❗️У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце праходзіць калегія ўпраўлення культуры "Аб выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе і задачах на 2024 год". У калегіі прымаюць удзел: памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А.В.Пасюта, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.Ф.Пранюк, начальнік аддзела культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры І.У.Карповіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Д.В.Малевіч. 🕵♂З асноўным дакладам выступіла начальнік упраўлення культуры А.В.Клімовіч.
🎻🎭Аналіз культурна-відовішчных мерапрыемстваў Гродзенскай вобласці зрабіла намеснік начальніка аддзела ўпраўлення культуры В.Т.Багдановіч. Намеснік дырэктара Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці Н.І.Рамановіч распавяла пра інавацыйныя формы работы ўстаноў культуры ў мінулым годзе.
Задачы на 2024 год, у тым ліку ў межах рэалізацыі нацыянальнай культурнай канцэпцыі, паставілі начальнік аддзела культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І.У.Карповіч і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.Ф.Пранюк.