Культура Гродненщины
1.94K subscribers
62.9K photos
2.74K videos
16 files
5.28K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Forwarded from ГУК "Ивьевская районная библиотека"
Сегодня в Ивьевской районной библиотеке для детей из оздоровительного лагеря «Улыбки детства» была проведена игровая программа «Пираты книжных морей»
На школу фалькларыстаў усіх зацікаўленых народнай творчасцю запрасіў сёння  КВАСОЎСКІ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ І РАЗВІЦЦЯ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ у‌ рамках ТЫДНЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ.
Работнікі культуры прадэманстравалі  традыцыйны дзявоцкі строй, рэканструяваны па выніках экспедыцыі ў аг.Азёры  ад жыхаркі Марыі Рагачэўскай, 1932 г.н. У кожнага была магчымасць праз відэаролікі  пазнаёміцца з элементамі НКС не толькі Гроденскага раёна, але і Гродзенскай вобласці. Адбылося ўрачыстае  адкрыццё персанальных выстаў майстроў Ірыны Шавельскай (саломапляценне) і Таццяны Нікіцік (выцінанка) пасля ўсіх жадаючых чакалі майстар-класы.
Галоўным сюрпрызам для ўдзельнікаў школы фалькларыстаў стала адкрыццё этнакутка, дзе прадстаўлены прадметы побыта, набытыя ў этнаграфічных экспедыцыях работнікамі Квасоўскага ЦКІРНТ: звыш 20 дываноў, тканыя і вышываныя рушнікі, прылады для апрацоўкі льна, ткацкія станкі, куфар пачатку 20 стагоддзя, начоўкі, полукошак для захоўвання каўбас, драўляная калыска 1950 года, маслабойка, дуга і шмат чаго іншага.
💥9 чэрвеня, у рамках тыдня традыцыйнай культуры "Ад даўніны да нашых дзён", Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей правёў летнюю школу "Майстэрня падвойнага ткацтва".

💥Удзельнікі летніка пазнаёміліся з гісторыяй адраджэння падвойнага ткацтва ў Гудзевічах і паспрабавалі свае сілы ў стварэнні падвойнай тканіны.
💥Майстар-клас па ткацтву праводзіла Вера Ігнатаўна Белакоз — ткачыха, народны майстар, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко «За плённую працу па адраджэнні і захаванні тэхналогіі падвойнага ткацтва».