Forwarded from ОМЦНТ
“ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК” ад майстроў Гродзенскай вобласці.
Сёння, 14 сакавіка, у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці пачала працу абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”, у адкрыцці якой прыняла ўдзел начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч.
У выстаўцы-конкурсе прымаюць удзел больш за 70 майстроў народнай творчасці з усіх раёнаў вобласці, якія прадставілі звыш 300 творчых работ, выкананых у тэхніках салома- і лозапляцення, вышыўкі, выцінанкі, батыка, керамікі, карункапляцення, лапікавага шыцця, ткацтва, пісанкарства, роспісу і інш.
Як і заўжды на такіх выстаўках, арганізатары просяць усіх быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, “бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыю”. Таму, усім гасцям выстаўкі было прапанавана паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні ад Наталлі Кірчук з г.Гродна, па роспісу сапоцкінскіх пісанак ад Антаніны Юрчэні з г.п.Сапоцкін, носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, майстра па роспісу яйка воскам Аксаны Васілько з г. Свіслач.
Менавіта гэта стварае асаблівую атмасферу і настрой.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў выстаўкі-конкурсу адбудзецца 1 красавіка 2023 года ў г. Гродна падчас правядзення рэгіянальнага фестывалю-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
Чакаем Вас на выстаўцы!