Forwarded from Кореличская районная библиотека
К 85-летию белорусского писателя Николая Чергинца в Кореличской районной библиотеке организована выставка "Асоба. Час. Лёс", на которой представлены книги юбиляра и литература о жизни и творчестве.
Forwarded from lixmuseum
Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый "Пакроў Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы"
Супрацоўніцтва Лідскага музея з Лідскім благачыннем з'яўляецца добрай традыцыяй на працягу многіх гадоў.
13 кастрычніка прайшло сумеснае мерапрыемства "Пакроў Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы", прысвечанае праваслаўнаму святу Пакроў Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 "А" і 7"В" класаў ДУА "СШ № 16 г. Ліды". Благачынны цэркваў Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў расказаў аб цудоўных гістарычных падзеях свята, якія адбыліся ў Канстанцінопалі больш за тысячу гадоў таму, аб храмах на Лідскай зямлі названых у гонар свята Пакроў.
Валынец Н. М., старшы навуковы супрацоўнік музея, паказала складаны і трагічны лёс жанчыны-маці ў Вялікай Айчыннай вайне, яе неацэнны ўклад у перамогу над ворагам.

Forwarded from Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
📌 З 8 кастрычніка 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Традыцыйны народны тэкстыль Гродзеншчыны” з фондаў ГДГАМ. У экспазіцыі – народны тэкстыль Панямоння канца ХІХ ст. – 1980-х гадоў: гродзенскія белыя і пераборныя ручнікі, падвойныя дываны, шматнітовыя посцілкі, абрусы, паясы.
Forwarded from Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
📎Традыцыйнымі для Гродзеншчыны з’яўляюцца “белыя” гродзенскія ручнікі. Іх вылучае дэкаратыўнасць і дасканаласць рэльефнай структуры вытканай тканіны. На канцах дапоўнены вышыўкай крыжыкам і гладдзю, пазней тканым пераборным бардзюрам з расліннымі матывамі.
📎Дэкаратыўна-рэпрэзэнтатыўнымі з’яўляюцца гродзенскія “пераборныя” ручнікі. Для іх характэрна вертыкальная кампазіцыя – раўнамерна размешчаныя ў адзін ці некалькі радоў выявы ромбаў, разетак, зорачак, кветак.
📎Традыцыйным тэкстыльным вырабам Панямоння былі тканыя паясы. Самым папулярным колерам арнаменту такога поясу быў чырвоны.
📎Рэгіянальнай адметнасцю вылучаюцца посцілкі, якія спалучаюць колеравы кантраст шматколерных вясёлкавых і манахромных палос, так званыя “радугі” ці “пасякі”.
📎Візітнай карткай народнага ткацтва Панямоння з’яўляюцца гродзенскія падвойныя (двухасноўныя) дываны. Самай вядомай ткачыхай, якая іх ткала на Гродзеншчыне была Я.Райская з в. Адэльск Гродзенскага раёну.

Forwarded from Культура Дятловщины
Дятловский театр игры ростовых кукол в Минске на Республиканской конкурсе "Семья года"