Forwarded from Министерство культуры Республики Беларусь
Forwarded from СМОРГОНЬ NEWS | Новости Сморгони
Што можа аб’ядноўваць жанчын рознага пакалення пад дахам раённага Дома рамёстваў? Цікавасць і любоў да творчай спадчыны продкаў. 73-гадовая Зінаіда Ціманава – актыўная ўдзельніца аматарскага аб’яднання “Спадчына”, а 8-гадовая Аляксандра Майсеенка наведвае гурток “Кросенцы”, якім кіруе Ніна Кенько.
Ткацтва – адно з самых старажытных i пашыраных рамёстваў на Беларусi. Спецыялісты сцвярджаюць: саткаць дыванок – як задачу па вышэйшай матэматыцы рашыць. Тканыя дываны і ручнікі ўтойваюць у сабе сакрэты народнай мудрасці і працавітасці.
Сёння ўзорнае ткацтва – хутчэй экзотыка, чым штодзённая хатняя праца. Аднак рамяство гэта яшчэ жыве, і ў некаторых рэгіёнах актыўна адраджаецца, развіваецца і яднае людзей.
#Светлы_шлях #Дзень_народнага_адзінства

Forwarded from КУЛЬТУРА ЛИДЧИНЫ
⚡️⚡️⚡️З 19 па 24 верасня ў Мінску і рэгіёнах рэспублікі пройдзе фестываль мастацтваў беларусаў свету. Мерапрыемства адбываецца раз у 3 гады і вядзе свой адлік з 2011 года. Мэтай фестывалю з'яўляецца прэзентацыя і папулярызацыя дзейнасці беларусаў замежжа, іх творчых здабыткаў, дапамога культурным аб’яднанням у захавнні аўтэнтычнасці нацыянальных і культурных здабыткаў па - за тэрыторыяй гістарычнай радзімы.
Магчымасць усебакова азнаёміцца з творчасцю землякоў з Расіі, Латвіі і ЗША будзе і ў лідчан.
💥💥💥 23 верасня ў 17.00 у вялікай зале Палаца культуры горада Ліды адбудзецца канцэртная праграма "Ты ў сэрцы маім, Беларусь!" творчых калектываў і выканаўцаў - удзельнікаў IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Запрашаем акунуцца ў творчы свет нашых землякоў, якія беражна захоўваюць і памнажаюць нацыянальныя беларускія традыцыі, нягледзячы на тое, што знаходзяцца далёка ад краіны пад белымі крыламі.

Forwarded from Гродненская областная научная библиотека им. Е. Ф. Карского
👏"Кніжнае лета-2023”: лепшыя з лепшых вызначаны!👏
☀️Кожнае лета Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі аб’ядноўвае юных аматараў чытання, для якіх традыцыйна з 1 чэрвеня па 31 жніўня праводзіцца конкурс “Лета і кніга”.
🥳Сапраўднае Свята кнігі і чытачоў адбылося з дзіцячым філіяле, дзе ўрачыста ўзнагародзілі фіналістаў Конкурсу, у якім прынялі ўдзел звыш 200 чытачоў.
👍Віншавальныя словы ў адрас пераможцаў прагучалі ад Ігнатовіч Марыны Эдвардаўны – дырэктара бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, а ганаровым госцем мерапрыемства стала гродзенская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі - Ліна Багданава✍️
📖Юныя аматары летняга чытацкага марафону былі ўзнагароджаны ў 7-мі намінацыях.
👏Мы шчыра ўдзячны ўсім удзельнікам конкурсу і жадаем абавязкова працягваць падарожжа ў займальны свет літаратуры.
🥰Няхай кніга стане вашым найлепшым сябрам!